Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Сак 2017
Беларускія плыўцы заваявалі 12 узнагарод на адкрытым чэмпіянаце Сербіі
Найбольшага поспеху дабілася Аляксандра Герасіменя, якая перамагла ў фінальным заплыве на дыстанцыі 50 м вольным стылем (25,36 сек.), другой фінішавала беларуска Юлія Хітрая (26,01 сек.). Герасіменя першая дакранулася да борціка і на дыстанцыі 50 м на спіне (28,14 сек.). Залатыя ўзнагароды таксама на рахунку Юліі Хітрай у вырашальным заплыве на 100 м вольным стылем (56,29 сек.), Настассі Куляшовай - 50 м батэрфляем (27,50 сек.)...
21 Сак 2017
Выстаўка "Ахова здароўя Беларусі" адкрываецца ў Мінску
Гэта самая буйная медыцынская выстаўка ў краіне, у якой традыцыйна ўдзельнічаюць лідары медыцынскай і фармацэўтычнай прамысловасці, распрацоўшчыкі новых тэхналогій дыягностыкі і лячэння захворванняў чалавека. Краінай - партнёрам выстаўкі выступіць Індыя. Краіна прадставіць аб'яднаную экспазіцыю, дзе будзе дэманстравацца прадукцыя амаль 50 прадпрыемстваў...
20 Сак 2017
Зборнік перакладаў вершаў Максіма Багдановіча на іспанскую мову плануецца выдаць у 2017 годзе
У Мадрыдзе 18 сакавіка адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная творчасці Максіма Багдановіча. На вечарыне гучалі вершы Максіма Багдановіча розных гадоў, тэксты яго пісем, успаміны сучаснікаў паэта на беларускай і рускай мовах, а таксама пераклады вершаў паэта на іспанскую мову паэтэсы Анхелы Эспіноса...
20 Сак 2017
Фотавыстава да юбілею балетмайстра Валянціна Елізар'ева адкрыецца 30 сакавіка ў Мінску
У 2017 годзе Валянцін Елізар'еў святкуе 70-гадовы юбілей. Выстава ў галерэі "Універсітэт культуры" - прысвячэнне майстру маладога фатографа Мікіты Фядосіка. Выкарыстоўваючы навучальны працэс, што праходзіць у рэальным часе і ў рэальных умовах балетнай залы, ён адлюстраваў вобраз вялікага майстра на мове, максімальна зразумелай сваім сучаснікам...
20 Сак 2017
Беларус Павел Булаўскі заваяваў два сярэбраныя медалі на этапе КС па спартыўнай гімнастыцы ў Баку
У апорным скачку беларус дакладна выканаў сваю спробу і атрымаў 14,666 бала. Рэзультат Паўла Булаўскага перасягнуў толькі Крыстафер Рэмкес, які прадстаўляе Аўстралію, - 14,866. Бронзавым прызёрам у гэтым відзе стаў француз Захары Грымеш - 14,616. Беларус Ілья Якаўлеў у вырашальную стадыю прабіцца не змог, размясціўшыся на 11-м месцы падагульняючага пратакола - 13,617 бала...
17 Сак 2017
Мінск 25 сакавіка далучыцца да акцыі "Гадзіна Зямлі"
Мінчан у гэты дзень заклікаюць выключыць святло з 20.30 да 21.30, застануцца без архітэктурнай падсветкі жылыя дамы, будынкі, помнікі архітэктуры. Ініцыятыву падтрымліваюць больш за 2 млрд чалавек па ўсім свеце, больш за 170 краін і каля 7 тыс. гарадоў. Людзі самі вырашаюць, якімі электрычнымі прыборамі не будуць карыстацца і як доўга, а гарадскія ўлады ініцыіруюць выключэнне падсветкі гарадскіх аб'ектаў...
16 Сак 2017
Хуліа Іглесіяс-малодшы і іншыя новыя імёны: з'явілася праграма зборнікаў "Славянскага базару"
"Пры фарміраванні канцэртных праграм мы ўлічваем густы нашага фестывальнага гледача, але імкнёмся і знаёміць яго з новымі імёнамі. Напрыклад, неаднойчы на форуме мы рабілі спробы фарміраваць зборныя канцэрты, дзе знайшлося б месца маладым артыстам, калектывам-пачаткоўцам"...
16 Сак 2017
Вера Лапко і Арына Сабаленка выйшлі ў 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Кітаі
Вера Лапко ў паядынку (293-і нумар сусветнага рэйтынгу) абыграла сёння сербскую тэнісістку Ніну Стаянавіч (130) у двух сэтах - 6:3, 6:2. Яшчэ адна беларуска - Арына Сабаленка (142) узяла верх над кітаянкай Чжан Кайчжэнь (118) - 6:1, 7:6 (7:4)...
16 Сак 2017
Конкурс піяністаў імя Святаслава Рыхтэра адкрываецца ў Брэсце
Выступленні ўдзельнікаў будзе ацэньваць міжнароднае журы з музыкантаў-выканаўцаў і педагогаў з Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы на чале з загадчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі дацэнтам Уладзімірам Дулавым. У час конкурсу таксама адбудуцца канцэрты вядомых выканаўцаў...
15 Сак 2017
У Мінску 24-26 сакавіка пройдзе ўік-энд франкафоннага кіно
Мерапрыемства арганізуецца ў час Дзён Франкафоніі ў Беларусі пры садзейнічанні французскай дыпмісіі і аддзялення пасольства Швейцарыі ў Мінску. Праграму ўік-энда адкрые швейцарска-французскі анімацыйны фільм "Жыццё кабачка", які ўвайшоў у шорт-ліст прэтэндэнтаў на прэмію "Оскар" і атрымаў дзве прэміі "Сезар" у намінацыях "Лепшы анімацыйны фільм" і "Лепшы адаптаваны сцэнарый"...
15 Сак 2017
Аперацыі з выкарыстаннем 3D-мадэлі сэрца асабліва перспектыўныя ў дзіцячай кардыяхірургіі
Першыя паспяховыя аперацыі з прымяненнем названай тэхналогіі ў Беларусі прайшлі ў канцы студзеня і лютым. Пацыентамі сталі двое мужчын, у якіх была дыягнаставана гіпертрафічная кардыяміяпатыя. Далей выкарыстанне новай тэхналогіі можна будзе распаўсюдзіць на іншыя паталогіі...
14 Сак 2017
Арына Сабаленка выйграла ў 1-м крузе тэніснага турніру ў Кітаі, Вера Лапко прайшла кваліфікацыю
У паядынку першага круга адзіночнага разраду Сабаленка, якая займае 142-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла ў двух сэтах кітайскую тэнісістку Чжын Лю (226-ы нумар рэйтынгу WTA) - 7:5, 6:2. Яшчэ адна беларуска Вера Лапко (293) сёння прабілася ў асноўную сетку гэтых спаборніцтваў, разграміўшы ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе японку - 6:0, 6:0...
14 Сак 2017
Белтэлерадыёкампанія здыме частку еўравізійнай візіткі для NAVIBAND
У гэтым годзе ў здымках візітак прымуць удзел тэлекампаніі ўсіх краін конкурсу. Другую іх частку арганізатары здымуць у маі, калі дэлегацыі прыбудуць у Кіеў. Галоўная тэма візітак - шчырыя эмоцыі артыстаў, якія і будуць у цэнтры ўвагі...
14 Сак 2017
Міжнародны фестываль камернай музыкі пройдзе ў Полацку з 28 сакавіка па 27 красавіка
У праграме фестывалю, які традыцыйна праходзіць у канцэртнай зале Сафійскага сабора, 7 канцэртаў. Чакаюцца выступленні музыкантаў з Беларусі, Германіі, Італіі, Францыі, Аўстрыі, Польшчы і Бразіліі. У час першай канцэртнай праграмы фестывалю адбудзецца адкрыццё II Дзіцячага фартэпіяннага конкурсу "Бах і XXI стагоддзе"...
13 Сак 2017
Строй лелікаўскай свацці з-пад Кобрына можа папоўніць спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
Старадаўні жаночы строй быў распаўсюджаны ў вёсках Лелікава і Павіцце Кобрынскага, а таксама Радастава Драгічынскага раёнаў. Традыцыі яго стварэння захаваліся да нашых дзён. Строй свацці апранаўся толькі ў час вяселляў. Характэрнай асаблівасцю гэтага ўбору з'яўляюцца арнаментальныя элементы ў выглядзе вачэй, якія нашываліся на сарочку, спадніцу і фартух свацці...
10 Сак 2017
Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў спрынце на этапе КС у Фінляндыі
Дыстанцыю 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі беларуска пераадолела за 19 мін. 38,8 сек., не дапусціўшы ніводнага промаху. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы ўступіла толькі нарвежцы Цірыл Экхаф, якая заняла першае месца - 19 мін. 18,4 сек. (0+0), і лідару агульнага заліку Кубка свету Лаўры Дальмаер з Германіі - 19 мін. 36,7 сек. (0+1)...
10 Сак 2017
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ўдзельнічае ў фестывалі ў Сербіі
Жыхары і госці Белграда змогуць убачыць у выкананні беларускіх артыстаў спектакль паводле п'есы Аўгуста Стрындберга "Пелікан" (рэжысёр Аляксандр Гарцуеў). Сёння ў Бялградзе адбылася прэзентацыя беларускага тэатра і падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з бялградскім тэатрам "Славія"...
10 Сак 2017
Факсімільныя рукапісныя старонкі Новага запавета ІІІ стагоддзя ўпершыню дэманструюцца ў Мінску
Прадстаўляючы гасцям выстаўку, прымеркаваную да 500-годдзя Бібліі Францыска Скарыны і Дня праваслаўнай кнігі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі паведаміў, што магчымасць убачыць гэта выданне ў Мінску з'явілася дзякуючы супрацоўніцтву з Бібліятэкай Ватыкана. У экспазіцыі прадстаўлены таксама дакументальныя помнікі, якія паказваюць тысячагадовую гісторыю пашырэння Бібліі на беларускіх землях...
10 Сак 2017
Цэнтр кліматычных даследаванняў створаны ў НАН Беларусі
Новая структура, якая ствараецца ў складзе Інстытута прыродакарыстання, будзе займацца правядзеннем навуковых даследаванняў па шэрагу важных напрамкаў. Сярод іх - даследаванне глабальнага і рэгіянальнага клімату і яго змяненняў пад уплывам прыродных і антрапагенных фактараў, навуковае забеспячэнне міжнародных абавязацельстваў у галіне кліматалогіі...
9 Сак 2017
Творы пяці пісьменнікаў з Беларусі ўвайшлі ў лонг-ліст літаратурнай "Рускай Прэміі"
Усяго ў лонг-ліст увайшлі творы 38 пісьменнікаў і паэтаў з 14 краін свету. "Руская Прэмія" - адзіная расійская прэмія для рускамоўных пісьменнікаў усіх замежных краін. Так, у намінацыі "Паэзія" прадстаўлена кніга вершаў "Паства" Вольгі Злотнікавай з Беларусі...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі