Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Aug 2016
Тэхадміністратар даменаў .by і .бел далучыўся да міжнароднай арганізацыі сcNSO
У ссNSO прадстаўнікі нацыянальных даменаў абменьваюцца адзін з адным ведамі і навыкамі. Як новы член арганізацыі hoster.by плануе прадставіць калегам з іншых краін свой вопыт, набыты пры развіцці беларускіх даменаў .by і .бел. Акрамя таго, членства ў ccNSO дасць магчымасць hoster.by прымаць больш актыўны ўдзел у дзейнасці ICANN...
1 Aug 2016
Жаночая зборная Беларусі па футболе выйграла Balaton Cup-2016
Вырашальная сустрэча за галоўны прыз супраць каманды Румыніі таксама прайшла пад дыктоўку беларускай зборнай, якая перамагла з рэзультатам 5:2 (Юлія Слесарчык, Настасся Харланава, Юлія Дубень, Настасся Ліннік, Настасся Шупа)...
1 Aug 2016
Адзін з самых вядомых піяністаў свету Мікалай Луганскі выступіць на фестывалі Юрыя Башмета
Праграма фестывалю, па традыцыі, трымаецца ў тайне, а сёння арганізатары аб'яўляюць імя першага ўдзельніка фестывалю. У Міжнародны дзень музыкі ў канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі на фестывальнай серыі "Легенды фартэпіяна" 1 кастрычніка выступіць выдатны піяніст, народны артыст Расіі Мікалай Луганскі...
1 Aug 2016
Беларускія спартсмены выйгралі 14 узнагарод на дамашнім юніёрскім ЧС па веславанні на байдарках і каноэ
Рэкардсменамі па колькасці залатых узнагарод сталі канаісткі Надзея Макарчанка і Алена Наздрова, на рахунку якіх чатыры медалі вышэйшай пробы ў спаборніцтвах сярод юніёраў. Дзяўчаты перамагалі ў каноэ-двойцы на 500 м і 200 м. У актыве беларускай каманды і пяць сярэбраных узнагарод. Адна з іх на рахунку Ігара Байчэўскага (U23)...
1 Aug 2016
У Мінску ў Верхнім горадзе ў жніўні адбудуцца чатыры фестывалі нацыянальных культур
"Мерапрыемствы па правядзенні ў Верхнім горадзе фестываляў нацыянальных культур становяцца традыцыйнымі. Так, у жніўні адбудуцца адразу чатыры такія фестывалі: польскай, карэйскай, украінскай культуры і грузінскае свята "Тбілісоба" з правядзеннем майстар-класаў і арганізацыяй канцэртаў", - сказаў Павел Шыкунец...
31 Jul 2016
Новы нацыянальны рэкорд у парашутным спорце ўстаноўлены ў Беларусі
Новы рэкорд - гэта 30 чалавек, якія падняліся ў неба і склалі там фігуру. На вышыню 5 тыс. метраў іх паднімаў самы вялікі верталёт у свеце - Мі-26. Дасягненне было ўстаноўлена з трэцяй спробы (з пяці магчымых), яго зафіксаваў суддзя...
31 Jul 2016
Каляндар падзей у Беларусі: жнівень 2016
Фестывалі, выстаўкі, канцэрты...
31 Jul 2016
Тытул "Каралева бард-рыбалкі" дастаўся Зінаідзе Афанасенка з Магілёва
Канкурэнцыю магіляўчанцы склалі пяць дзяўчат з розных гарадоў Беларусі. Журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі арганізацый - спонсараў фестывалю і запрошаныя барды, доўга раіліся, перш чым адзначыць прыгажунь у розных намінацыях...
31 Jul 2016
Беларускія юніёркі перамаглі ў фінале францужанак і сталі чэмпіёнамі Еўропы па хакеі на траве
Вырашальная сустрэча ў Глазга прайшла ва ўпартай барацьбе. Як і некалькі дзён таму на групавым этапе гульня ў асноўны час з францужанкамі завяршылася з лікам 1:1. Абодва галы былі забіты пасля розыгрышу стандартных становішчаў - штрафнога-вуглавога. Вольга Скрыба адкрыла лік на 41-й мінуце, хутка лік зраўнавала Ёхана Лапіталь - 1:1...
31 Jul 2016
Беларускія пяціборцы заваявалі дзве залатыя ўзнагароды на юнацкім чэмпіянаце Еўропы
У асабістым заліку першае месца заняў беларус Іван Хамцоў, набраўшы 1170 ачкоў. У пяцёрку лепшых увайшоў яшчэ адзін беларускі спартсмен - Мікіта Гарнастаеў (1146 ачкоў). Трэці ўдзельнік фіналу ад Беларусі Яўген Арол завяршыў сваё выступленне на 11 месцы асабістага заліку (1119 ачкоў)...
29 Jul 2016
Першы самалёт "Белавія" ў фірменных колерах World of Tanks прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск
Для авіякампаніі "Белавія" і World of Tanks - гэта першы такі праект. Асноўная ідэя брэндзіраванай ліўрэі - паказаць, што гульня, вядомая ва ўсім свеце, родам з Беларусі...
29 Jul 2016
Зборная Беларусі па вольнай барацьбе атрымала яшчэ адну ліцэнзію на Алімпіяду ў Рыа
"З барцом, які дакладна паедзе ў Рыа-дэ-Жанэйра ў нашай зборнай, яшчэ не вызначыліся. Асноўных кандыдатаў два: Асадула Лачынаў і Уладзіслаў Андрэеў", - расказаў Раман Маркоўскі...
28 Jul 2016
Фотавыстаўка аб біятлоннай "Гонцы легенд-2015" адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы
У экспазіцыі прадстаўлены работы беларускіх фатографаў, якія змаглі перадаць самыя знакавыя моманты "Гонкі легенд", што ўпершыню была праведзена ў 2015 годзе, а таксама спартыўныя спаборніцтвы легендарных спартсменаў біятлона...
27 Jul 2016
Руслана Панчышына прадставіць Беларусь на конкурсе "Дзіцячая Новая хваля-2016"
Усяго 16 юных талентаў будуць прадстаўляць свае краіны на конкурсе і змагацца за першыя месцы. Акрамя каштоўных прызоў за першае, другое і трэцяе месца, уручаецца прыз глядацкіх сімпатый - дыплом пераможцы і прыз "Брыльянтавая хваля"...
26 Jul 2016
Саша Захарык прадставіць Беларусь на музычным конкурсе "Новая хваля - 2016"
Выканаўца старанна рыхтуецца да маючага адбыцца конкурсу і вельмі задаволена зацверджанымі песнямі. Паводле яе слоў, узгадненне рэпертуару з арганізатарамі - гэта працяглы і нервовы працэс, нельга выйсці на конкурсную сцэну і праспяваць тое, што хочацца...
26 Jul 2016
Святлоў падтрымлівае ідэю прысваення Нацыянальнаму аэрапорту імя Францыска Скарыны
Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў прапанаваў прысвоіць Нацыянальнаму аэрапорту Мінск імя Францыска Скарыны, а самалётам - імёны выдатных дзеячаў мастацтваў...
26 Jul 2016
Новы мост пабудавалі да юніёрскага ЧС па веславанні на байдарках і каноэ ў Заслаўі
Плануецца, што ўдзел у спаборніцтвах прымуць больш як 1 300 спартсменаў, якія прадстаўляюць 62 краіны. Зборная Беларусі будзе прадстаўлена 47 спартсменамі, сярод якіх дзеючыя чэмпіёны і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы...
25 Jul 2016
"Славянскі базар у Віцебску"-2016
Галоўныя тэмы гэтага форуму – Год культуры, 71-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і, зразумела, 25-годдзе самога фестывалю. Упершыню ў дзень адкрыцця – 14 ліпеня – на цэнтральных вуліцах Віцебска разгорнуўся святочны парад-шэсце музыкантаў, выканаўцаў і журналістаў...
24 Jul 2016
Беларуска Вера Лапко выйграла тэнісны турнір у Астане
24 ліпеня ў фінале жаночага адзіночнага разраду беларуска перамагла ў напружаным трохсэтавым паядынку расійскую тэнісістку Валерыю Савіных (682) - 7:6 (7:3), 3:6, 6:4...
22 Jul 2016
Кінапаказ аб асобах у беларускай культуры арганізуе Нацыянальны мастацкі музей
"Свабодны кінапаказ" 28 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі раскажа пра герояў нашага часу, чыімі дасягненнямі можна і трэба ганарыцца - вучоных, спартсменаў, мастакоў, артыстаў і грамадскіх дзеячаў. Паказ стане першым з серыі бясплатных адукацыйных мерапрыемстваў у падтрымку выставы "Свабодны музей: гарадскія легенды"...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі