Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Ліп 2016
Лазараў першым выступіў на сцэне 25-га "Славянскага базару
Папулярны расійскі артыст прадставіў праграму "The Best", гэта значыць, лепшае са сваёй сольнай творчасці за 11 гадоў. У 2015 годзе была складзена канцэртная праграма, з якой Сяргей Лазараў з Масквы адправіўся ў вялікі гастрольны тур і, нарэшце, дабраўся да Віцебска...
13 Ліп 2016
Сцэну "Славянскага базару" за дзень да яго адкрыцця апрабуе сям'я Прымадонны
У Летнім амфітэатры вечарам адбудзецца сямейнае свята зорак расійскай эстрады. Спачатку з сольным канцэртам выступіць Крысціна Арбакайтэ, а следам за ёй сцэну зойме Максім Галкін. Спецыяльным госцем яго бенефісу стане Ала Пугачова. Таксама ў праграме прыме ўдзел Валерый Лявонцьеў...
12 Ліп 2016
Дзве карціны Марка Шагала месяц будуць экспанавацца ў Віцебску
У гараджан і гасцей фестывальнай сталіцы да 14 жніўня ёсць унікальная магчымасць убачыць дзве раннія работы з так званага віцебскага цыкла - мастацтвазнаўцамі ён цэніцца больш за ўсё, а карціны гэтага перыяду - самыя дарагія...
12 Ліп 2016
Трансляцыя Алімпіяды стане галоўнай тэлевізійнай падзеяй жніўня
Беларускія гледачы разам са шматмільённай сусветнай тэлеаўдыторыяй змогуць убачыць буйнейшы спартыўны форум - ХХХІ летнія Алімпійскія гульні, якія пройдуць з 5 па 21 жніўня. Трансляцыю будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1", "Беларусь 2" і "Беларусь 5"...
12 Ліп 2016
Самы поўны каталог работ Юдэля Пэна сабраны і прэзентаваны ў Год культуры
Прэзентацыя выдання стала ключавым момантам адкрыцця выставы твораў Юдэля Пэна "Люблю партрэтнасць Віцебска" з фондаў музея. Дырэктар установы Вольга Акуневіч адзначыла, што гэта ўжо другі каталог. Першы быў выдадзены ў 2006 годзе і ўключаў толькі частку калекцыі мастацкага музея...
11 Ліп 2016
Прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы Аліна Талай правядзе адкрытую трэніроўку для балельшчыкаў у Мінску
Для аматараў бегу Аліна Талай правядзе размінку і аўтограф-сесію і адкажа на пытанні балельшчыкаў, якія з першых вуснаў змогуць пачуць аб тым, як спартсменка ацэньвае свае апошнія рэзультаты і рыхтуецца да Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра...
11 Ліп 2016
Экіпаж МАЗа завяршыў трэці этап ралі-рэйду "Шаўковы шлях" на другім месцы
Экіпаж Сяргея Вязовіча ўпэўнена праехаў спецучастак прыкладна за 2 гадзіны 7 мінут. Наперадзе быў толькі КамАЗ Андрэя Каргінава, які апярэдзіў беларусаў на 1 мінуту 36 секунд. У генеральнай класіфікацыі мазаўскі экіпаж таксама заняў другую пазіцыю...
11 Ліп 2016
Часовыя турцэнтры арганізуюць у дні "Славянскага базару ў Віцебску"
Вядома, што цэнтраў будзе тры і размесцяцца яны на вуліцы Замкавай, плошчы Свабоды і вуліцы Суворава. Тут можна будзе атрымаць інфармацыю аб тым, дзе і як у фестывальным Віцебску з карысцю правесці вольны час...
11 Ліп 2016
Мабільная экспазіцыя музея ВАВ аб вызваленні Беларусі восенню адправіцца па краіне
Цяпер складаецца маршрут выстаўкі, пляцоўкай для стварэння якой стала прастора перасовачнага паўпрычэпа плошчай 30 кв.м. Час дзеяння экспазіцыі неабмежаваны: паводле задумы, яе ўбачаць грамадзяне як мага большай колькасці населеных пунктаў Беларусі...
11 Ліп 2016
Беларуска Марыя Мамашук заняла першае месца на міжнародным турніры па барацьбе ў Іспаніі
Спартсменка выступала ў вагавой катэгорыі да 63 кг. У першым паядынку на турніры беларусцы процістаяла чатырохразовая чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянату свету і Еўрапейскіх гульняў Настасся Грыгор'ева з Латвіі. Паядынак Марыя Мамашук выйграла з лікам 6:2...
11 Ліп 2016
Пяць узнагарод выйгралі беларускія атлеты на этапе Кубка свету па скачках на батуце
На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнімаліся лідары зборнай Беларусі Уладзіслаў Ганчароў і Таццяна Пятрэня. У турніры сярод жанчын беларуска набрала 55,545 бала і апярэдзіла ў падагульняючым пратаколе сваю сяброўку па камандзе Ганну Гарчанок - 53,835...
11 Ліп 2016
Беларускія гімнасткі выйгралі сярэбраную ўзнагароду ў заключны дзень этапу Кубка свету
Зборная Беларусі ў складзе Ксеніі Чалдышкінай, Ганны Дудзянковай, Марыі Кадобінай, Валерыі Пішчэлінай, Арыны Цыцылінай у практыкаванні з шасцю булавамі і двума абручамі паказалі другі рэзультат. Суддзі ацанілі выступленне беларусак у 18,400 бала...
11 Ліп 2016
На Аўгустоўскім канале 6-ы раз пройдзе аматарскі міжнародны веламарафон "Суседзі"
Пакуль заяўкі на ўдзел падалі больш за 300 чалавек з Беларусі, Польшчы і Расіі. Зрэшты, зарэгістравацца можна будзе непасрэдна перад стартам. Таму арганізатары чакаюць, што на ўсе дыстанцыі сумарна выйдзе як мінімум у два разы больш веласіпедыстаў. У мінулым годзе, напрыклад, колькасць удзельнікаў перасягнула 800 чалавек...
8 Ліп 2016
Вызначаны парадак выступленняў фіналістаў адборачнага тура дзіцячага "Еўрабачання-2016"
Па традыцыі заключны этап праекта пройдзе ў форме гала-канцэрта, убачыць які можна будзе ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" 26 жніўня. Між тым сустрэчы юных артыстаў з тэлевізіёншчыкамі будуць прадаўжацца аж да фіналу...
8 Ліп 2016
Амаль 400 журналістаў з 10 краін будуць працаваць на "Славянскім базары"
Усяго 380 журналістаў акрэдытавана з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Казахстана, Сербіі, Германіі, Ізраіля. Асноўная колькасць - прадстаўнікі медыя Беларусі. Другое месца па колькасці акрэдытаваных у Расіі, трэцяе - ва Украіны...
8 Ліп 2016
Кнігу народных кулінарных рэцэптаў прэзентуюць на "Купаллі" ў Александрыі
Гэта выданне ўяўляе сабой зборнік кулінарных рэцэптаў, якія былі запісаны са слоў жыхароў Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі абласнога краязнаўчага і рэгіянальных музеяў. У іх чытачы знойдуць не толькі звычайныя паўсядзённыя стравы, але і спецыфічныя абрадавыя такія, напрыклад, як "Перапечкі"...
8 Ліп 2016
Беларуска Аліна Талай стала сярэбраным прызёрам ЧЕ ў бегу на 100 м з бар'ерамі
Адна з лідараў зборнай Беларусі, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2015 года на дыстанцыі 100 м з бар'ерамі была ў ліку фаварытаў на турніры ў Амстэрдаме. У паўфінале яна змагла паказаць лепшы час сярод тых, хто стартаваў, - 12,76 сек. Аднак у фінале на самым фінішы ўступіла немцы Сіндзі Роледэр...
7 Ліп 2016
Клубы ЮНЕСКА павысяць сваю ролю ў правядзенні маладзёжнай палітыкі ў Беларусі
РГА "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" (РГА "БелАЮ") аб'явіла аб старце праекта гуманітарнага супрацоўніцтва "Клубы ЮНЕСКА ў дзеянні!", які будзе рэалізаваны на працягу года ва ўсіх абласцях Беларусі і Мінску...
7 Ліп 2016
Нацыянальны гістарычны музей плануе падрыхтаваць фотапраект пра шматнацыянальную Беларусь
Ідэя такога праекта ўзнікла дзякуючы адкрыццю выстаўкі "Расія шматнацыянальная" ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, у экспазіцыі якой можна ўбачыць 37 гісторый людзей розных нацый з усіх куткоў Расіі...
7 Ліп 2016
Удзельнікі III Міжнароднага Шагалаўскага пленэру падарылі Віцебску 20 карцін
Удзельнікамі пленэру сталі 10 прызнаных мастакоў з Беларусі, Расіі, Латвіі і Германіі. У выніку ў фонды музея Марка Шагала паступае 20 работ - па 2 работы ад кожнага ўдзельніка. Такой была галоўная ўмова пленэру...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі