Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Ліс 2016
Лукашэнка выступае за больш адкрытае расследаванне допінгавых скандалаў у спорце
"Спартсменам трэба быць сапраўднымі спартсменамі. Мы можам перамагаць без усялякіх допінгавых, фармацэўтычных прэпаратаў, але трэба, каб мы знаходзіліся ў роўных умовах. Трэба, каб гэта было больш адкрыта ўсё"...
16 Ліс 2016
Выстаўка беларускіх мастакоў адкрылася ў штаб-кватэры САІУ ў Жэневе
Выстаўка арганізавана пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе пры падтрымцы офіса ПРААН у Беларусі. Сярод работ, прадстаўленых у экспазіцыі, карціны шасці беларускіх мастакоў: Ганны Гадзіравай, Алега Маханькова, Аляксандра Салтаўца, Аляксея Ляпіна, Івана Пятручыка, Святланы Мацвеенка...
15 Ліс 2016
Аляксандр Мінёнак выступіць на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" пад дзявятым нумарам
Напярэдадні ўвечары ў г.Валета адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця форуму, а таксама жараб'ёўка ўдзельнікаў, якая вызначыла, хто будзе выступаць у першай групе, а хто - у другой. Арганізатары размяркоўвалі парадак нумароў у групах у залежнасці ад рэжысуры шоу. У выніку дынамічная і жвавая песня "Музыка маіх перамог" прагучыць на фінальным шоу 20 лістапада дзявятай...
15 Ліс 2016
Дні карэйскага кіно пройдуць 17-20 лістапада ў Брэсце
Паказы адбудуцца ў кінатэатры "Беларусь" у малой зале. Увазе брастаўчан і гасцей горада будзе прапанавана шэсць кінастужак рознай тэматыкі і жанраў, створаных у Рэспубліцы Карэя. Гэта гістарычная драма, сямейная, рамантычная і музычная камедыі, дэтэктыў-меладрама...
14 Ліс 2016
Аляксандр Мінёнак на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" выступіць у першай палавіне фінальнага шоу
Аб гэтым стала вядома ў час жараб'ёўкі на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця форуму, якая прайшла ў сталіцы Мальты горадзе Валета ў Manoel Theatre. Дзеці цягнулі шары з нумарамі лож, у якіх пераапранутыя вяшчальнікі аб'яўлялі, у першай ці ў другой палавіне выканаўцу давядзецца выйсці на сцэну фінальнага шоу. Саша выцягнуў шчаслівы нумар 13 і трапіў у першую палавіну...
14 Ліс 2016
Выданне "Беларусь. Страна и люди" ўдастоена залатога медаля на Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы
Кніга выпушчана выдавецтвам "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" да пятага Усебеларускага народнага сходу. Выданне ўяўляе сабой амаль 400-старонкавы фотаальбом, дзе адлюстраваны значныя змены, што адбыліся ў Беларусі за апошнія пяць гадоў ва ўсіх сферах - ад эканомікі да культуры...
14 Ліс 2016
Госці Вялікага тэатра Беларусі 15 лістапада наведаюць выстаўку слуцкіх паясоў і пачуюць старадаўнюю музыку
Вялікі тэатр рыхтуе для сваіх гледачоў сапраўднае свята. Гасцей сустрэне фолк-група HardWood. Гэта неверагодная музыка валынак, флейт і барабанаў перанясе як мінімум на чатыры стагоддзі назад - у час непрыступных замкаў з высокімі вежамі, княжацкіх баляў і палявання, шляхцічаў і нобіляў...
14 Ліс 2016
Лукашэнка расказаў, колькі Беларусь патраціць на арганізацыю ІІ Еўрапейскіх гульняў
Прэзідэнт дадаў, што ў краіне таксама ёсць вялікая колькасць спартыўных аб'ектаў, вядзецца будаўніцтва стадыёна "Дынама", плануецца ўзвядзенне нацыянальнага футбольнага стадыёна...
11 Ліс 2016
Аляксандр Мінёнак і яго творчая каманда 13 лістапада адправяцца на дзіцячае "Еўрабачанне-2016"
У складзе афіцыйнай беларускай дэлегацыі таксама прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, у тым ліку здымачная група Агенцтва тэленавін, педагог па вакале, стыліст, урач-фаніятр і харэограф. Фінал песеннага форуму адбудзецца 20 лістапада, ён пачнецца ў 16.00 па сярэднееўрапейскім часе (18.00 па мінскім)...
11 Ліс 2016
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"-2016
Праграма "Лістапада"-2016 уключае больш як 160 карцін з 52 краін: сусветныя прэм'еры, ігравыя і дакументальныя стужкі, дэбютныя работы маладых фільммейкераў, нацыянальныя рэтраспектывы, пазаконкурсныя паказы...
11 Ліс 2016
Навагодні поезд да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу пачне курсіраваць 16 снежня
Навагодні састаў будзе адпраўляцца ў маёнтак Дзеда Мароза са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 21.50 і прыбываць у Брэст раніцай наступнага дня ў 07.54, адкуль турыстаў даставяць у Белавежскую пушчу на камфартабельных аўтобусах. У нацпарку госці правядуць цэлы дзень. Падарожнікаў чакае насычаная навагодняя экскурсійная праграма...
10 Ліс 2016
Амаль 25 тыс. іншаземцаў штогод атрымліваюць беларускія турыстычныя візы
"Нараўне з аблягчэннем працэдуры атрымання беларускіх віз МЗС у 2015-2016 гадах настойліва прапрацоўвае магчымасць далейшага спрашчэння рэжыму ўезду замежных грамадзян. Так, у вельмі высокай ступені гатоўнасці знаходзіцца праект указа аб пяцідзённым наведванні Беларусі без візы для грамадзян 80 дзяржаў у выпадку іх прылёту ў Нацыянальны аэрапорт Мінск"...
10 Ліс 2016
Аўстрыйскі культурны сезон у Беларусі можа стаць пастаянным праектам
Мерапрыемствы Аўстрыйскага культурнага сезона стартуюць у 2016 годзе і будуць прадаўжацца ў наступным. "Можа, зробім яго пастаянна дзеючым праектам, які будзе рэалізоўвацца тут, у Беларусі", - сказаў міністр культуры Барыс Святлоў...
10 Ліс 2016
Дні культуры Таджыкістана адкрываюцца ў Беларусі
Культуру Таджыкістана ў Беларусі прадставяць лепшыя майстры мастацтва. У ліку запланаваных мерапрыемстваў - канцэртная праграма, выстава з 40 карцін, дэманстрацыя мастацкіх фільмаў кінастудыі "Таджыкфільм" - "Захад світання" і "Настаўнік"...
9 Ліс 2016
Шаснаццаць рэжысёраў з Беларусі прадставяць новыя фільмы ў час пітчынгу на "Лістападзе"
Пітчынг стартуе 10 лістапада ў галерэі Міхаіла Савіцкага. Шаснаццаць беларускіх рэжысёраў прадставяць новыя фільмы на суд дзеячаў сусветнай кінаіндустрыі. Сярод удзельнікаў - вядомыя аўтары, пераможцы нацыянальнага конкурсу "Лістапада-2015". Разам з тытулаванымі рэжысёрамі абараняць свае праекты прыйдуць пачынаючыя кінематаграфісты...
9 Ліс 2016
Фінберг прадставіць праграму ў гонар 135-годдзя Коласа і Купалы на фестывалі "Маладзечна-2017
"Наша новая праграма прысвечана юбілею народных паэтаў Беларусі - Купалы і Коласа - і заснавана на іх творчасці. У яе ўваходзіць 38 твораў. Праграма поўнасцю ўжо гатова, але будзе прадстаўлена шырокай публіцы толькі на фестывалі ў Маладзечне ў пачатку чэрвеня", - сказаў Міхаіл Фінберг...
9 Ліс 2016
Больш за 500 выданняў прэзентуе Беларусь на Еўрапейскай міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Астане
На выстаўцы прэзентаваны ўвесь спектр літаратуры, якая выдаецца ў Беларусі. У тым ліку краіназнаўчая, дзіцячая, вучэбная і гэтак далей. Паводле слоў дырэктара выдавецтва, беларуская экспазіцыя выклікае інтарэс у наведвальнікаў, асабліва ў маладых людзей...
9 Ліс 2016
Каля 300 замежных турыстаў зарэгістраваліся для бязвізавага наведвання
Паводле даных на 9 лістапада, турыстычныя паездкі без віз праз пункты пропуску Гродзенскай пагранічнай групы ўжо зрабілі больш за 170 з зарэгістраваных іншаземцаў. У асноўным гэта грамадзяне Польшчы, на другім месцы - літоўскія суседзі. Таксама сярод "бязвізавых" турыстаў - госці з Іспаніі, Германіі, Італіі, Фінляндыі, Бельгіі...
8 Ліс 2016
Райнер Хонек і Прэзідэнцкі аркестр Беларусі 10 лістапада прадставяць музычны вобраз Вены
Viennese Gala Concert - Music from Vienna пройдзе 10 лістапада ў Палацы Рэспублікі. Салісты Венскай оперы разам з Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі выканаюць творы Людвіга ван Бетховена, Іагана Штрауса, Франца Легара і іншых кампазітараў...
8 Ліс 2016
Галоўную навагоднюю ёлку Беларусі ўпрыгожаць святлодынамічнымі цацкамі з нацыянальным арнаментам
Такая тэхналогія ў аздабленні пушыстай прыгажуні прымяняецца ўпершыню, за кошт святловяртальных матэрыялаў дызайнеры разлічваюць дасягнуць эфекту "свячэння" ўбрання ў дзённы час. Вышыня цэнтральнай навагодняй ёлкі, якая традыцыйна размесціцца на Кастрычніцкай плошчы, складзе каля 34 м, у мінулым годзе яна змяніла форму і стала больш натуральнай...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі