Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Feb 2017
Выстаўка маладых беларускіх мастакоў адкрылася ў Маскве
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя, графічныя і скульптурныя работы маладых аўтараў з Беларусі. Праект падрыхтаваны Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Беларусі. Адкрываючы мерапрыемства, саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Юрый Ярашэвіч адзначыў, што гэта адна з лепшых выставак выяўленчага мастацтва, арганізаваная на пляцоўцы Дзелавога і культурнага комплексу...
10 Feb 2017
Прэм'ера камедыі Мальера "Хітрыкі Скапэна" адбудзецца 18-19 лютага ў Коласаўскім тэатры
"Захапляльная, тэмпераментная і вельмі смешная гісторыя пра выхадкі дасціпнага, хітрага і невычарпальнага на выдумкі слугі, які садзейнічае шчасцю закаханых сэрцаў. Забаўныя камедыйныя сітуацыі, яркія, непрадказальныя павароты сюжэту вызначаюць атмасферу гэтага камедыйнага і ў той жа час кранальнага спектакля", - адзначыў Юрый Іваноўскі...
9 Feb 2017
Лепшыя майстры шорт-трэка завершаць сезон Кубка свету на лёдзе "Мінск-Арэны"
Беларускія аматары спорту змогуць упершыню на ўласныя вочы назіраць за спаборніцтвамі мацнейшых майстроў шорт-трэка. На вядучых ролях тут традыцыйна знаходзяцца спартсмены Расіі, Нідэрландаў, Рэспублікі Карэя, Канады і Кітая...
8 Feb 2017
Саюз пісьменнікаў Беларусі заключыць новыя дагаворы з замежнымі калегамі на кніжнай выстаўцы-кірмашы
"Мы думаем падпісаць некалькі дагавораў з іншымі краінамі аб супрацоўніцтве. Саюз пісьменнікаў заключыў такія дагаворы з пісьменніцкімі саюзамі амаль з 40 краін свету. Гэта дае магчымасць выдаваць нашы кнігі за мяжой", - сказаў Мікалай Чаргінец. Дагаворы плануецца заключыць, у прыватнасці, з Венесуэлай, Іранам, Францыяй...
8 Feb 2017
Алег Навіцкі сфатаграфаваў начны Мінск з космасу
"Спяшаюся парадаваць землякоў! Нарэшце сёння ўдалося зрабіць здымак начнога Мінска!" - падпісаў здымак касманаўт, які раней паабяцаў беларусам зрабіць новыя здымкі краіны з космасу...
7 Feb 2017
Маладзёжны чэмпіянат Еўропы па веславанні пройдзе ў Брэсце восенню 2018 года
У Еўрапейскую федэрацыю веславання заяўку беларускі бок накіраваў вясной 2016 года. На правядзенне маладзёжнага кантынентальнага першынства прэтэндавалі таксама гарады Чэхіі, Францыі і Літвы. Экспертная камісія высока ацаніла прэзентацыю Брэста і прадставіла яму права на правядзенне чэмпіянату Еўропы U-23 у верасні 2018 года...
7 Feb 2017
Памятны знак "Беларусам свету" плануецца ўстанавіць у Мінску ў 2017 годзе
Памятны знак, як чакаецца, будзе ўстаноўлены да трэцяга з'езда беларусаў свету, які пройдзе летам бягучага года. Цяпер гарадскія ўлады вызначаюць месца, дзе будзе ўстаноўлены знак...
6 Feb 2017
Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 турыстычных напрамкаў Усходняй Еўропы
Рэйтынг выдатных мясцін, якія абавязкова трэба наведаць, апублікавала аўтарытэтнае брытанскае выданне The Telegraph. Разам з Талінам, Рыгай, Санкт-Пецярбургам, біясферным запаведнікам "Дэльта Дуная" і іншымі турыстычнымі напрамкамі спіс топавых мясцін папоўніў і беларускі нацыянальны парк. У рэйтынгу ў яго 18-я пазыцыя...
6 Feb 2017
Дэйв Льюіс выклікаў у трэніровачны лагер зборнай Беларусі 28 хакеістаў
Да 9 лютага каманда будзе рыхтавацца ў Мінску, а потым накіруецца ў Славакію. У Нітры беларусы правядуць два матчы: 10 лютага - з камандай Швейцарыі, 11 лютага - або з нацыянальнай дружынай Славакіі, або з алімпійскай зборнай Расіі...
6 Feb 2017
Белтэлерадыёкампанія плануе выступленні NAVIBAND на адборах на "Еўрабачанне-2017" розных краін
Па запрашэнні арганізатараў украінскага нацыянальнага адбору, беларускія ўдзельнікі "Еўрабачання-2017" у якасці спецыяльных гасцей 4 лютага ўжо выступілі ў Кіеве на канцэрце, дзе выканалі сваю конкурсную кампазіцыю "Гісторыя майго жыцця"...
3 Feb 2017
Лукашэнка: Шанцы Беларусі і Латвіі прыняць ЧС-2021 па хакеі вялікія
"Адзін з маіх сяброў, які мае непасрэднае дачыненне да хакея ў Латвіі, расказаў, што там ёсць людзі на дзяржаўным узроўні, а таксама бізнес, якія гатовы пайсці ў звязцы і падаць сумесную заяўку ў выпадку падтрымкі з боку Прэзідэнта Беларусі"...
3 Feb 2017
Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне аб стварэнні ВНУ з беларускай мовай навучання
"Пакуль я Прэзідэнт, я не дапушчу таго, каб мы дзялілі людзей па тым, ведаеш ты беларускую мову ці ты яе не ведаеш. Гэтага не будзе, пакуль я Прэзідэнт. Дрэнна гэта ці добра - час пакажа", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы...
2 Feb 2017
Група NAVIBAND у якасці госця выступіць на ўкраінскім нацыянальным адборы на "Еўрабачанне-2017"
Беларускія ўдзельнікі "Еўрабачання-2017" спяюць сваю конкурсную кампазіцыю "Гісторыя маёго жыцця". Дарэчы, Украіна будзе галасаваць за ўдзельнікаў другога паўфіналу, у ліку якіх і беларуская група NAVIBAND...
2 Feb 2017
Літаратары з 17 краін маюць намер удзельнічаць у сімпозіуме да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
"На гэтых сустрэчах, круглых сталах, пляцоўках выстаўкі будуць абмяркоўвацца варыянты прэзентацыі дзейнасці Францыска Скарыны і самой даты 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў 2017 годзе і ў нашай краіне, і ва ўсім свеце"...
2 Feb 2017
Ілья Івашка і Адрыян Унгур адкрыюць матч Кубка Дэвіса паміж тэнісістамі Беларусі і Румыніі
У першы гульнявы дзень 3 лютага ў 11.00 матч адкрыюць першы нумар беларускай зборнай Ілья Івашка (175-е месца ў сусветным рэйтынгу) і другая ракетка румынскай каманды Адрыян Унгур (313). Услед за імі на корт мінскага Палаца тэніса выйдуць Ягор Герасімаў (341) і Марыус Копіл (129)...
2 Feb 2017
Міжнародны кангрэс да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання пройдзе ў Мінску ў верасні
У плане мерапрыемстваў на 2017 год - міжнародны выставачны праект "Францыск Скарына і яго эпоха", стварэнне дакументальнага фільма, прысвечанага першадрукару, з перакладам на замежныя мовы, для папулярызацыі беларускай гісторыі і культуры, а таксама рэалізацыя беларускага мастацка-адукацыйнага праекта "Спадчына Францыска Скарыны"...
2 Feb 2017
Беларускія кнігі ў 2017 годзе шырока прадставяць на міжнародных выстаўках
"Мы плануем быць на шэрагу міжнародных кніжных выставак", - расказала Лілія Ананіч. Паводле яе слоў, сумесна з дыпламатычнымі місіямі таксама прапрацавана пытанне правядзення круглых сталоў, навуковых канферэнцый, семінараў, прысвечаных кніжнай тэматыцы...
2 Feb 2017
Беларуская бягуха Аліна Талай правяла першы старт у сезоне і заняла другое месца ў Дзюсельдорфе
У фінале ў бегу на 60 м з бар'ерамі Аліна Талай паказала рэзультат 7,95 сек. і перасякла фінішную лінію адначасова з Сіндзі Роледэр з Германіі. Пераможцу вызначыў толькі фотафініш, па рэзультатах якога беларуска была ўдастоена сярэбранай узнагароды...
1 Feb 2017
БДУ заняў чацвёртае месца ў рэйтынгу лепшых універсітэтаў СНД
БДУ дэманструе ўстойлівасць сваіх пазіцый у рэйтынгу Webometrics на працягу апошніх некалькіх гадоў, уваходзячы ў верхнія 2-3 працэнты лепшых сусветных універсітэтаў...
1 Feb 2017
Унікальны каталог падзейнага турызму распрацаваны ў Беларусі
"У нашай краіны вельмі багатыя самабытныя традыцыі, кожны год праходзяць мерапрыемствы, пра многія з якіх мы нават не чулі. А сярод іх жа вельмі цікавыя фестывалі, тэматычныя святы, шоу, конкурсы, выстаўкі, аналагаў якім няма ў свеце. Таму "Беларустурыст" распрацаваў унікальны каталог падзейнага турызму Беларусі"...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі