Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Ліп 2018
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паднялася на 35-е месца ў сусветным рэйтынгу
На мінулым тыдні Аляксандра займала 42-ю пазіцыю, а пасля выхаду ў паўфінал турніру Moscow River Cup у расійскай сталіцы перамясцілася на 7 прыступак уверх...
30 Ліп 2018
Музей Дастаеўскага падрыхтаваў экскурсіі для гасцей Дня беларускага пісьменства
У чаканні гасцей і ўдзельнікаў Дня пісьменства тут распрацавалі новыя тэматычныя экскурсіі: "Дастоева і Дастаеўскія", "Род з Дастоева", "Дастаеўскі: спадчына і спадчыннікі", "Тэма граху і пакаяння ў творчасці Дастаеўскага" і іншыя...
27 Ліп 2018
Каля 2 тыс. удзельнікаў збярэ ў Магілёве V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Галоўнай падзеяй форуму стане пленарнае пасяджэнне на тэму "Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва"...
27 Ліп 2018
Здымкі візітак для фіналістаў адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2018" пройдуць у Мінску
У гэтым годзе галоўная тэма посткардаў звязана непасрэдна з афіцыйным слоганам міжнароднага форуму - "#LIGHTUP" ("#ЗАЖИГАЙ"). З кожным з канкурсантаў у відэароліку адбудзецца дзіўная гісторыя, фіналам якой стане з'яўленне маляўнічага і яркага канфеці як сімвала свята і сапраўднай казкі...
27 Ліп 2018
Б'ёрндален сеў за руль 450-тоннага БелАЗа
"Цікава было на свае вочы ўбачыць тое, што да гэтага часу бачыў толькі па тэлевізары, - сказаў Уле-Эйнар Б'ёрндален, спусціўшыся з палубы 450-тонніка. - Самазвалы ўражваюць, як уражвае і тое, як вырабляюцца гэтыя цудоўныя машыны. Беларусь можа імі ганарыцца"...
26 Ліп 2018
Серыя кніг "Асобы" - своеасаблівае выкладанне навейшай гісторыі Беларусі
Персаналіі кніг гэтай серыі - знакавыя для краіны асобы. "Усе яны магутныя ў творчым і інтэлектуальным плане людзі, якія вельмі сканцэнтраваны на служэнні сваёй радзіме, якія ствараюць гісторыю"...
25 Ліп 2018
Іншаземцы, якія прыехалі па пяцідзённым бязвізавым рэжыме, змогуць заставацца ў Беларусі на тэрмін да 30 дзён
Іншаземцы, якія прыехалі ў Беларусь па пяцідзённым бязвізавым рэжыме і знаходзяцца ў краіне на момант уступлення ў сілу ўказа аб прадаўжэнні бязвізавага рэжыму, змогуць легальна знаходзіцца ў краіне да 30 дзён без абавязку выезду з краіны...
25 Ліп 2018
Тэрмін знаходжання ў Беларусі без рэгістрацыі ў АУС для іншаземцаў прадоўжаць да 10 дзён
"Акрамя таго, іншаземцы, якія будуць пражываць у гасцініцах, санаторыях, аграсядзібах, будуць вызвалены ад рэгістрацыі на ўвесь перыяд пражывання ў гэтых аб'ектах"...
25 Ліп 2018
Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2018" збярэ рэкордную колькасць краін-удзельніц
Паводле правілаў, у конкурсе могуць прымаць удзел толькі 18 краін. Аднак у гэтым годзе ЕВС і Белтэлерадыёкампанія зрабілі выключэнне для Ізраіля як краіны - пераможцы дарослага "Еўрабачання-2017" і афіцыйна ўключылі яго ў склад удзельнікаў дзіцячага песеннага форуму...
24 Ліп 2018
Шырокае святкаванне 400-годдзя беларускага "Буквара" адбудзецца ў канцы жніўня - пачатку верасня
"Першай у свеце кнізе пад назвай "Буквар" сёння спаўняецца 400 гадоў. У гэты самы дзень у 1618 годзе ўбачыў свет "Буквар славянскай мовы", і што важна, да яго з'яўлення мелі адносіны нашы продкі"...
24 Ліп 2018
Беларусь паднялася на 38-е месца ў рэйтынгу ААН па ўзроўні развіцця электроннага ўрада
У рэйтынгу прадстаўлены 193 краіны. Беларусь упершыню ў сваёй гісторыі перамясцілася ў групу краін (топ-40) з вельмі высокім індэксам развіцця электроннага ўрада (Very-High-EGDI)...
24 Ліп 2018
Мінск уваходзіць у топ-3 самых папулярных гарадоў СНД для летніх падарожжаў расіян
У першую дзясятку самых папулярных гарадоў СНД у расійскіх турыстаў летам 2018 года ўваходзяць Баку (Азербайджан), Мінск (Беларусь), Алматы (Казахстан), Ерэван (Арменія), Астана (Казахстан), Бішкек (Кыргызстан), Ташкент (Узбекістан), Кішынёў (Малдова), Душанбэ (Таджыкістан) і Ашхабад (Туркменістан)...
24 Ліп 2018
Сярэдневяковыя квэсты чакаюць гасцей "Рыцарскага фэсту" ў Мсціславе
Напрыклад, квэст "Падарожжа ў часе" будзе праводзіцца для дзяцей у старадаўняй пажарнай каланчы, якая ператворыцца ў сапраўдную сярэдневяковую вежу...
23 Ліп 2018
Пілоты з Аўстрыі, Польшчы і Расіі прымуць удзел у ЧС на сваіх верталётах
Адкрыццё чэмпіянату свету па верталётным спорце пройдзе 24 ліпеня на аэрадроме Ліпкі. У спаборніцтвах прымуць удзел каля 36 экіпажаў з розных краін...
23 Ліп 2018
Дзве беларускія прыгажуні пазмагаюцца за тытул "Міс СНД-2018"
У ліку канкурсантак мінчанкі Ганна Панамарова (20 гадоў) і Вікторыя Лаўрэнка (25 гадоў). Прадстаўніцы Беларусі, як і іншыя ўдзельніцы, прыбылі ўжо ў сталіцу Казахстана Астану, што прымае конкурс...
22 Ліп 2018
Беларускія валейбалісты занялі 8-е месца на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы
Валейбалиісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-20) занялі 8-е месца на чэмпіянаце Еўропы, што завяршаецца ў галандскай Гаазе...
22 Ліп 2018
Фільм "Хрусталь" беларускі Дар'і Жук атрымаў Гран-пры Адэскага кінафестывалю
Дзеянне фільма "Хрусталь" адбываецца ў Беларусі ў 90-я гады. Паводле сюжэту дзяўчына-дыджэй марыць паехаць у Амерыку, але робіць памылку ў заяве на візу і цяпер вымушана правесці тыдзень у невялікім гарадку...
20 Ліп 2018
У Глыбокім прэзентавалі фотаальбом выдавецтва БЕЛТА
У Год малой радзімы Беларускім тэлеграфным агенцтвам пры садзейнічанні Глыбоцкага райвыканкама падрыхтаваны і выдадзены альбом "Глыбокае з вышыні птушынага палёту"...
20 Ліп 2018
Лукашэнку ў расійскім апытанні назвалі самым эфектыўным з лідараў краін у адстойванні націнтарэсаў
У першыя дні лідзіраваў старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін, аднак ужо ў хуткім часе наперад выйшаў Аляксандр Лукашэнка. Затым перавага кіраўніка беларускай дзяржавы паступова, але няўхільна ўзрастала...
19 Ліп 2018
Ганаровы трафей юніёрскага ЧС па баскетболе сярод дзяўчат прадстаўлены ў Мінску
Кубак свету, уладальнік якога стане вядомы пасля фінальнай сустрэчы 29 ліпеня, уяўляе сабой пазалочаную каменную ўсмешку, якая, як і юныя ігракі, патрабуе агранкі...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі