Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Крс 2017
Беларус Канстанцін Куроўскі заваяваў залаты медаль на юніёрскім ЧС па цяжкай атлетыцы ў Бангкоку
У вагавой катэгорыі звыш 94 кг прадстаўнік Гродзенскай школы цяжкай атлетыкі змог паспяхова выканаць усе тры спробы ў рыўку, паказаўшы ў выніку рэзультат 165 кг. Удачна для беларуса склалася і другое практыкаванне - штуршок. Яго рэзультат - 195 кг. У выніку Канстанцін Куроўскі набраў у дваябор'і 360 кг (165+195 кг) і апярэдзіў на восем кілаграмаў бліжэйшага канкурэнта Дзмітрыя Гагічаева з Расіі - 352 кг (155+197 кг)...
10 Крс 2017
Беларуская каманда ў групавых практыкаваннях перамагла на другім этапе Кубка свету па акрабатыцы
Беларуская каманда ў групавых практыкаваннях у складзе Юліі Івончык, Веранікі Набокінай і Карыны Сандовіч перамагла на другім этапе Кубка свету па акрабатыцы ў бельгійскім Пуурсе. Беларускі атрымалі ад суддзяў найбольш высокія ацэнкі - 28,940 бала. Другое месца на турніры заняла расійская каманда...
10 Крс 2017
Беларуская гімнастка Кацярына Галкіна заваявала дзве ўзнагароды ў асобных практыкаваннях на КС у Італіі
У практыкаванні з булавамі беларуская грацыя паказала другі рэзультат - 17,300 бала. Першае месца заняла прадстаўніца Расіі - Дзіна Аверына - 19,100 бала. Кацярына Галкіна таксама паднялася на п'едэстал гонару ў практыкаванні з мячом, стаўшы бронзавым прызёрам - 17,850 бала...
10 Крс 2017
Маладыя дызайнеры з краін СНД змогуць паказаць свае калекцыі на подыуме Belarus Fashion Week
Belarus Fashion Week падтрымае мадэльераў міжнароднага тыдня моды Volga Fashion Week і падорыць магчымасць пераможцам конкурсу маладых дызайнераў паказаць свае калекцыі ў Мінску. Фінал конкурсу адбудзецца ў Казані 30 красавіка. У склад журы ўвойдуць вядучыя эксперты моды і стылю з сусветным імем, у тым ліку прадстаўнікі Belarus Fashion Week...
10 Крс 2017
Выстаўка з калекцыі Мацея Радзівіла адкрыецца ў Гомелі 22 красавіка
Экспазіцыя прадэманструе карціны з калекцыі польскага прадпрымальніка і грамадскага дзеяча Мацея Мікалая Радзівіла. Ён на працягу дваццаці гадоў збірае прадметы, якія расказваюць аб яго знакамітых продках. Наведвальнікі ўбачаць арыгінальныя жывапісныя партрэты вядомых еўрапейскіх мастакоў (Бачарэлі, Лампі, Рустэма, Пешкі), графічныя мініяцюры, медалі з каштоўных металаў, шаўковы Слуцкі пояс XVIII стагоддзя...
9 Крс 2017
"Касмічныя" работы скульптара Івана Міско прадставіць рэтраспектыўная выстаўка ў Мінску
Выстаўка адкрыецца 12 красавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Адкрыццё выстаўкі адбудзецца ў Дзень касманаўтыкі не выпадкова, бо Івана Міско называюць "касмічным" скульптарам, а касманаўтыка - адна з цэнтральных тэм яго творчасці...
7 Крс 2017
Нацыянальны стэнд да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прадстаўлены ў Алматы
У дзень адкрыцця выстаўкі адбылася прэзентацыя нацыянальнага стэнда, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Госці мерапрыемства змаглі азнаёміцца з лепшымі навінкамі вядучых выдавецтваў, пранікнуцца традыцыямі нацыянальнай культуры дзякуючы акапэльнаму гучанню народных песень "Купалінка" і "Полька беларуская" ў выкананні юнай Настассі Майсюк...
6 Крс 2017
Ягор Герамісаў і Геральд Мельцэр адкрыюць матч Кубка Дэвіса Беларусь-Аўстрыя
У першы гульнявы дзень 7 красавіка на корце мінскага Палаца тэніса ў 11.00 матч адкрыюць Ягор Герасімаў (263-і нумар рэйтынгу АТР) і Геральд Мельцэр (109). На мінулым тыдні гэтыя сапернікі сустракаліся на турніры ў французскім Сен-Брыё, тады поспеху дасягнуў беларускі тэнісіст - 6:4, 7:5. У другім адзіночным паядынку ў пятніцу Ілья Івашка (172) згуляе з Юргенам Мельцэрам (156)...
5 Крс 2017
Беларуска Настасся Міхаленка стала бронзавым прызёрам ЧЕ па цяжкай атлетыцы
Пасля першага практыкавання, рыўка, беларуска займала апошняе, восьмае месца. Настасся Міхаленка выканала ўдала толькі першую спробу на 95 кг. Далей штанга вагой 99 кг ёй не скарылася. У другім практыкаванні дваябор'я, штуршку, беларуска выступала значна лепш. Яна ўпэўнена справілася са штангай вагой 122 кг і 127 кг. Ад трэцяга выхаду на памост залежалі медальныя перспектывы Настассі Міхаленка. Беларуска зафіксавала вагу 130 кг і змагла заваяваць бронзавую ўзнагароду - 225 кг (95 кг + 130 кг)...
5 Крс 2017
Кацярына Дуброўская прадставіць Беларусь на конкурсе "Краса Сусвету-2017"
Дзяўчына прадставіць краіну на міжнародным конкурсе, фінал якога плануецца правесці ў верасні ў Расіі. "Краса Сусвету-2017" - новы конкурс прыгажосці сусветнага маштабу, які праводзіцца ў Расіі. Арганізатары ставяць сабе за мэту зрабіць яго адным з самых сацыяльна значных сярод праектаў, накіраваных на развіццё асобы...
4 Крс 2017
Тэлепраект "Францыск Скарына на мовах народаў свету" рэалізуюць да 500-годдзя кнігадрукавання
"Як вядома, прадмова Францыска Скарыны да кнігі "Юдзіф" перакладзена на 70 моў свету. Хочам з дапамогай тэлебачання з гэтай прадмовай пабываць у розных краінах. Каб гэтыя словы Скарыны гучалі з вуснаў носьбітаў французскай, італьянскай, кітайскай і ўсіх тых моў, на якія перакладзена ўжо прадмова Скарыны"...
4 Крс 2017
Вядучыя беларускія ігракі ў Сусветны дзень настольнага тэніса правядуць майстар-клас у Мінску
Акцыя пад лозунгам "Настольны тэніс аб'ядноўвае" пройдзе 6 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па гэтым відзе спорту з 14.00 да 15.00. У майстар-класе прымуць удзел кіраўніцтва федэрацыі настольнага тэніса, ігракі нацыянальнай каманды Беларусі, якія пакажуць некаторыя элементы, каб палепшыць гульню аматараў...
4 Крс 2017
Сольны канцэрт беларускай опернай прымы Аксаны Волкавай адбудзецца ў Мінску 13 красавіка
У Вялікім тэатры Аксана Волкава працуе на працягу 15 сезонаў, таму канцэрт, які называецца "Аксана Волкава - Solo", можна назваць юбілейным. Паводле слоў прымы, праграма канцэрта складзена такім чынам, каб беларускія паклоннікі опернага мастацтва пачулі музыку з тых опер, якія пакуль не ўваходзяць у рэпертуарную афішу тэатра...
4 Крс 2017
Беларуская грацыя Аліна Гарнасько заваявала бронзу на турніры ў Іспаніі
Беларуска змагла ўвайсці ў тройку прызёраў, набраўшы 17,500 бала. Перамагла ў гэтым відзе расіянка Аляксандра Салдатава - 19,200, якая заваявала золата і па выніках індывідуальнага мнагабор'я. Па суме выступлення ў чатырох відах Аліна Гарнасько заняла дзявятае месца...
4 Крс 2017
Прыгажосць Браслаўскіх азёр убачаць наведвальнікі Арт-прасторы ў Віцебску
Экспазіцыя накіравана на развіццё ўязнога турызму, а таксама прызначана папулярызаваць адпачынак суайчыннікаў у Беларусі. Свае лепшыя работы прадставяць фотамастакі і майстры з Мінска і Браслава: Юрый Акудовіч, Дзмітрый Бельскі, Антон Варэнік, Таццяна Ермалаева, Юрый Жарко, Віктар Малышчыц...
3 Крс 2017
Тэнісістка Вера Лапко перамагла ў парным разрадзе на турніры ў Францыі
Разам з напарніцай расіянкай Палінай Монавай у першым крузе тэнісісткі перамаглі ўладальніц wild card францужанак Сару Цакарэвіч і Клатыльду Дэ Бернардзі - 7:6(2), 6:2. У фінале Вера Лапко і Паліна Монава выйгралі ў Манон Арканьёлі з Францыі і Магдалены Фрэх з Польшчы - 6:3, 6:4...
3 Крс 2017
Мнагатомнае выданне "Рэспубліка Беларусь: дасягненні апошніх 25 гадоў" убачыць свет у 2018 годзе
Такі мнагатомны праект, які зафіксуе дасягненні краіны за час існавання суверэннай Беларусі, стане адным з самых яркіх кнігавыдавецкіх праектаў, якія бяруць пачатак у год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, сказала міністр...
3 Крс 2017
Кампаніі з 16 краін прымуць удзел у кірмашы турпаслуг "Адпачынак-2017" у Мінску
Тэматыка кірмашу - падарожжы (сезонны адпачынак, бізнес-туры, дзіцячы адпачынак, круізы, адукацыйныя туры), экскурсійныя праграмы, транспартныя паслугі, спартыўны інвентар, страхаванне ў турызме, санаторыі, пансіянаты, дамы адпачынку, турыстычныя клубы, гасцінічны сэрвіс, тавары для адпачынку і спорту, карты, буклеты, даведнікі...
3 Крс 2017
Больш за 80 міжнародных спартыўных мерапрыемстваў пройдзе ў Беларусі ў 2017 годзе
Аляксандр Шамко расказаў, што ў красавіку плануюцца турніры па тэнісе - Кубак Дэвіса і Кубак Федэрацыі. У маі пройдуць чэмпіянаты па тайскім боксе і самба, а таксама міжнародны турнір па шахматах. Акрамя таго, у 2017 годзе адбудзецца шэраг вялікіх турніраў па мастацкай гімнастыцы, таэквандо і фехтаванні...
3 Крс 2017
Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў выйграў турнір у Сен-Брыё
У вырашальным паядынку беларус, які займаў 404-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграў нямецкага тэнісіста Тобіяса Камке (155-ы нумар рэйтынгу АТР) на двух тай-брэйках - 7:6 (7:3), 7:6 (7:5). Пасля гэтай перамогі Ягор Герасімаў узняўся адразу на 141 месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі