Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Стд 2016
Чэмпіянат Беларусі па брэйк-дансе збярэ каля 400 удзельнікаў
У танцавальных баталіях сыдуцца майстры вулічных танцаў з Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Казахстана, Грузіі і Узбекістана. Тытулаваныя і вопытныя суддзі вызначаць мацнейшых у трох намінацыях: "Сола дзеці да 12 гадоў", "Сола профі" і "Каманды 8 на 8"...
24 Стд 2016
Юбілейны тыдзень Івана Шамякіна пройдзе на першым канале Беларускага радыё
Спецыяльныя эфіры пройдуць 25-31 студзеня і будуць прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі. Так, у панядзелак, аўторак і сераду слухачам будзе прадстаўлены радыёспектакль "Сэрца на далоні"...
24 Стд 2016
Біятланісткі зборнай Беларусі фінішавалі сёмымі ў эстафеце на этапе Кубка свету ў Антхольцы
Надзея Скардзіна, Ганна Сола, Дар'я Юркевіч і Ірына Крыўко пераадолелі дыстанцыю за 1 гадз 09 мін 24,6 сек. Беларускі не дапусцілі промахаў на васьмі агнявых рубяжах, але выкарысталі пяць дадатковых патронаў...
22 Стд 2016
Біятланіст Аляксандр Дарожка заняў трэцяе месца ў гонцы праследавання на этапе Кубка IBU
Беларус, дапусціўшы на чатырох агнявых рубяжах тры промахі, уступіў 41,1 сек. пераможцу Юрыю Шопіну з Расіі, які пераадолеў 12,5 км за 39 мін. 29,9 сек. Другое месца заняў немец Філіп Хорн - +30,2 сек...
22 Стд 2016
Арыгінальную прэзентацыю розных відаў мастацтва прадставяць на фестывалі нацыянальных культур у Гродне
У гэтым годзе яго тэма звязана з мастацтвам. Ідэяй шэсця стане прэзентацыя розных відаў мастацтва, якія будуць насычаны нацыянальным каларытам і прадстаўлены рознымі нацыянальнасцямі...
22 Стд 2016
Жаночая зборная Беларусі абыграла каманду Германіі на чэмпіянаце Еўропы па індархакеі
Зборная Германіі з'яўляецца адной з мацнейшых у гэтым відзе спорту, займае другое месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея на траве. На чэмпіянаце Еўропы 2012 года ў фінале немкі адолелі якраз беларусак - 5:1...
22 Стд 2016
Першыя святочныя мерапрыемствы ў маладзёжнай сталіцы Беларусі пройдуць 29-30 студзеня
"Гэта будзе вялікае свята. Гораду ўручаць прыз маладзёжнай сталіцы - сімвалічны пераходны ключ. Запланавана культурная праграма для жыхароў горада, канцэрт, спартыўныя мерапрыемствы"...
22 Стд 2016
Мірны выйшаў у трэці раўнд Australian Open
У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі (14-ы нумер пасеву) у другім раўндзе сустракаліся з бразільцамі Томасам Белучы і Марсэла Дэмалінэрам і перамаглі ў трохсэтавым матчы - 5:7, 7:6 (7:2), 6:4...
22 Стд 2016
Беларусь заняла 50-е месца па індэксе вяршэнства права ў 2015 годзе
"Міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая была створана ў 2006 годзе амерыканскай асацыяцыяй юрыстаў, паставіла Беларусь на 50-е месца па індэксе вяршэнства права. У рэйтынгу прадстаўлены 102 краіны. Напрыклад, Казахстан займае 65-е месца, Украіна - 70-е, Расія - 75-е"...
22 Стд 2016
Унікальны святлодыёдны экран пакажа відэавізіткі ўдзельнікаў беларускага адбору "Еўрабачання-2016"
"Дзякуючы экрану карцінка стане яшчэ больш яркай, насычанай і, без сумнення, уразіць гледача, - лічаць у прэс-службе. - Новая тэхнічная магутнасць у час гала-канцэрта будзе выкарыстана максімальна, гледачоў чакаюць цікавыя графічныя рашэнні ў нумарах"...
21 Стд 2016
Стагадовы рубеж пераадолеў 531 жыхар Беларусі
Традыцыйна сярод беларускіх доўгажыхароў пераважаюць жанчыны: сваё 100-годдзе перасягнулі 464 жанчыны і 67 мужчын - прадстаўнікоў моцнага полу сярод тых, хто адсвяткаваў свой соты дзень нараджэння, у 7 разоў менш...
21 Стд 2016
Галасаваць за артыстаў у фінале беларускага адбору "Еўрабачання-2016" можна будзе 30 мінут
Фінал адборачнага тура адбудзецца 22 студзеня. Фінальнае шоу пачнецца ў 22.00 і будзе трансліравацца са студыі "600 м" у прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Упершыню пераможца вызначыцца па выніках галасавання гледачоў...
21 Стд 2016
Надзея Скардзіна стала лепшай з беларусаў у спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету ў Антхольцы
Лідар жаночай зборнай Беларусі ў бягучым сезоне ў завершаным спрынце на 7,5 км дапусціла па адной памылцы пры стральбе лежачы і стоячы. У выніку час Надзеі Скардзіна на фінішы - 22 мін 20,9 сек...
21 Стд 2016
Арменія стане ганаровым госцем Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу
Як адзначылі ў Міністэрстве інфармацыі, акрамя экспанавання лепшых узораў нацыянальнага і замежнага кнігавыдання прадугледжана шырокая культурная і дзелавая праграма. Сярод ключавых тэм выстаўкі - Год культуры і падрыхтоўка да значнай даты - 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання...
21 Стд 2016
"Віцебская сняжынка - 2016" прымае танцораў з 20 краін
Упершыню ў Віцебск прыедуць пары з Люксембурга, Босніі і Герцагавіны, Швецыі, Кыргызстана. Яны будуць спаборнічаць у васьмі ўзроставых катэгорыях па еўрапейскай, лацінаамерыканскай і камбінаваных праграмах...
21 Стд 2016
Жаночай спрынтарскай гонкай у Антхольцы адкрыецца шосты этап Кубка свету па біятлоне
Пасля пяці праведзеных кубкавых этапаў лепшай з беларускіх страляючых лыжніц з'яўляецца Надзея Скардзіна, якая цяпер займае 13-е месца ў агульным заліку, маючы ў сваім актыве 284 ачкі. Агульны кубкавы залік у жанчын па-ранейшаму ўзначальвае чэшская біятланістка Габрыэла Соўкалава...
21 Стд 2016
Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці раўнд Australian Open-2016
Сёння ў паядынку другога раўнда лепшая беларуская тэнісістка, якая займае 16-е месца ў сусветным рэйтынгу, упэўнена перайграла чарнагорку Данку Ковініч (54-е месца ў рэйтынгу ВТА) - 6:1, 6:2. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 2 мінут...
20 Стд 2016
Кубак Гагарына можна ўбачыць у Мінску 23-24 студзеня
Кубак Гагарына, які ўручаецца пераможцу плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, выраблены з 19 кг серабра 925-й пробы. Звонку Кубак пакрыты пазалотай, па крузе ўпрыгожаны маленькімі шайбамі, на якіх выгравіраваны назвы каманд-пераможцаў...
19 Стд 2016
Выстаўку "Беларусь і беларусы" чакаюць у краінах Еўропы і Азіі ўвесь 2016 год
Праеет "Беларусь і беларусы", які дае кароткую характарыстыку культурным дасягненням, на даступнай мове расказвае аб гісторыі краіны, прадстаўляе беларускую нацыю як неад'емную частку сусветнай супольнасці...
19 Стд 2016
Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раўнд Australian Open-2016
Сёння ў стартавым паядынку на кортах "Мельбурн-парка" Азаранка, якая займае 16-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла бельгійскую тэнісістку Элісан Ван Эйтванк (43-і нумар рэйтынгу ВТА) - 6:0, 6:0...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі