Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Jun 2017
Вікторыя Азаранка ўпершыню згуляе ў іспанскай Мальёрцы
Вядучая беларуская тэнісістка вяртаецца ў сусветны тэнісны тур пасля перапынку, які быў звязаны з нараджэннем сына. Сёння Вікторыя Азаранка ў паядынку першага круга згуляе з японскай тэнісісткай Рысай Адзакі, якая займае 73-е месца ў сусветным рэйтынгу. Іх сустрэча пачнецца не раней за 20.00 па мінскім часе і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5"...
20 Jun 2017
Фотавыстаўка "Гукі музыкі Райманда Паўлса" адкрываецца ў Мінску
Фотастудыя "Аспазія" пры падтрымцы Юрмальскай гарадской думы ў 2016 годзе рэалізавала праект, прысвечаны юбілею маэстра. У сваіх фотаработах 18 удзельнікаў праекта паспрабавалі захаваць эмоцыі і імгненні, навеяныя яго музыкай...
16 Jun 2017
Французскі скрыпач Аліўе Шарлье 21 чэрвеня выступіць у Мінску
Канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава, саліраваць на якім будзе скрыпач Аліўе Шарлье, адбудзецца ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі з нагоды Міжнароднага дня музыкі ў праграме мерапрыемстваў, арганізаваных да 25-годдзя ўстанаўлення беларуска-французскіх дыпламатычных адносін...
16 Jun 2017
"Цярпець не магу ляжаць на пляжы" - Лукашэнка расказаў аб сваім стаўленні да водпуску і адпачынку
"Па-першае, я не люблю цёплае надвор'е. Наогул цярпець не магу. Адпачынак - гэта змена абстаноўкі і роду заняткаў. Калі ты сёння гуляеш у хакей, заўтра сячэш дровы, а паслязаўтра косіш траву, бегаеш на лыжаролерах і гэтак далей, гэта і ёсць адпачынак для мяне"...
16 Jun 2017
Лукашэнка даручыў аднавіць Тураўскі крыж
"Мы абмяркоўвалі гэту тэму з кіраўніком Банка развіцця, былым віцэ-прэм'ерам Сяргеем Румасам. Я яму даў даручэнне, каб ён з нашымі дзяржаўнымі банкамі падключыўся да гэтага і аднавіў",- адзначыў кіраўнік дзяржавы, наведваючы Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік...
16 Jun 2017
Беларускі скакун Павел Селіверстаў стаў трэцім на этапе "Брыльянтавай лігі" ў Осла
На старце прэстыжных спаборніцтваў ён паспяхова пераадолеў 2 м 20 см. З першай спробы беларус справіўся і з планкай на вышыні 2 м 25 см. Не пакарылася Паўлу Селіверставу адзнака 2 м 29 см, ён дапусціў памылкі ва ўсіх трох спробах. Такі ж рэзультат (2 м 25 см) паказаў канадзец Дэрэк Друін, разам з беларусам яны падзялілі трэцяе месца...
14 Jun 2017
Беларусь запрасілі прыняць удзел у чэмпіянаце WorldSkills 2019 у Казані
"Мэты руху WorldSkills у поўнай меры адпавядаюць задачам, якія мы вырашаем у адукацыі: павышэнне якасці падрыхтоўкі кадраў, прафесійная арыентацыя моладзі, папулярызацыя рабочых прафесій. Гэта добры рэсурс для выяўлення і падтрымкі найбольш здольных у сваёй прафесіі маладых рабочых. Не дарма конкурсы прафесійнага майстэрства WorldSkills яшчэ называюць Алімпіядай для рабочых"...
14 Jun 2017
Свята казахскай культуры пройдзе 17 чэрвеня ў Мінску
Песні, танцы і абрады казахскага народа будуць прадстаўлены ў канцэртнай праграме творчага калектыву "Салтанат". У кожнага жадаючага будзе шанц пабываць у старажытным жыллі качэўнікаў - сапраўднай казахскай юрце з традыцыйным унутраным убраннем і прадметамі побыту...
14 Jun 2017
Беларуска Таццяна Халадовіч выйграла турнір у кіданні кап'я ў Турку
Чэмпіёнка Еўропы 2016 года дэманструе ў апошнія гады нядрэнную форму. У Фінляндыі яна перамагла з рэзультатам 65 м 03 см. Канкурэнцыю беларусцы спрабавала скласці Кеслі-Лі Робертс з Аўстраліі, якая заняла другое месца - 64 м 06 см. На трэцюю прыступку п'едэстала гонару ўзнялася Санет Вільжоен з ПАР - 61 м 54 см...
13 Jun 2017
Кубак Еўропы ў бегу на 10 тыс. м у Мінску наведалі больш за 2 тыс. гледачоў
Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко адзначыў высокую наведвальнасць дамашняга Кубка Еўропы ў бегу на 10 тыс. м. "Пабалець за нацыянальную зборную прыйшло больш людзей, чым на любы матч па футболе ў чэмпіянаце Беларусі. Спаборніцтвы сабралі больш за 2 тыс. гледачоў", - дадаў ён...
13 Jun 2017
Фотавыстава да 950-годдзя Мінска адкрыецца 15 чэрвеня на агароджы парку Чалюскінцаў
Выстава прысвечана юбілею горада і будзе экспанавацца па чэрвень 2018 года. Мінчане і госці сталіцы ўбачаць 40 рэпрадукцый. Іх аўтары - Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў, вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне". На фотаработах прадстаўлены сядзібы, праваслаўныя і каталіцкія цэрквы і саборы, гарадская ратуша...
13 Jun 2017
Беларускі дакументальны фільм пра Чарнобыль узнагароджаны на экалагічным фестывалі ў Ханты-Мансійску
У фільме адлюстраваны сённяшні дзень жыцця Беларусі, намаганні дзяржавы па пераадоленні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. За мінулыя 30 гадоў з рэгіёнаў радыеактыўнага забруджвання адселена больш за 140 тыс. чалавек. У краіне адпрацавана сістэма радыяцыйнага кантролю і маніторынгу...
12 Jun 2017
Беларускія барцы занялі першае каманднае месца на міжнародным турніры па грэплінгу
Найбольш яркую перамогу ў фінальнай схватцы ў вагавой катэгорыі 65,9 кг атрымаў Раман Раманавец з Мінска, які аказаўся мацнейшым за суайчынніка Віталя Лапіцкага. Таксама залатой узнагароды ўдастоіўся гамяльчанін Сяргей Савянкоў (звыш 99 кг), ён святкаваў поспех у паядынку з прадстаўніком каманды Беларусі Анагелдзі Джумаевым...
12 Jun 2017
Беларускі стралок Юрый Шчарбацэвіч заняў 2-е месца на этапе Кубка свету ў Азербайджане
У фінальную васьмёрку ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 м беларус трапіў з цяжкасцю, але ў вырашальнай стадыі паказаў значна лепшыя вынікі. Пасля першай спробы ён выйшаў у лідары, але ў заключнай стральбе яго апярэдзіў датчанін Тарбен Грымель, двойчы выбіўшы 10,7 бала...
12 Jun 2017
Новы экатур распрацаваны ў Белавежскай пушчы
Маршрут праходзіць уздоўж паўднёвай мяжы пушчы, дзе ўчасткі лесу чаргуюцца з адкрытымі месцамі - палянамі, балотамі, участкамі поймы. Там размяшчаюцца традыцыйныя пляцоўкі для навуковых даследаванняў і гадоўлі капытных. У час фотасафары ў турыстаў з'явіцца рэдкая магчымасць убачыць дзікіх жывёл у прыродным асяроддзі пражывання...
8 Jun 2017
Культура васьмі краін будзе прадстаўлена на фестывалі "Звіняць цымбалы і гармонік" у Паставах
За ўсю гісторыю фестывалю ў творчым спаборніцтве ўдзельнічалі каля 13 тыс. музыкантаў. На форуме выступалі прадстаўнікі больш як 20 краін, у тым ліку Італіі, Грузіі, Венесуэлы...
7 Jun 2017
На канцэрты "Славянскага базару ў Віцебску" прададзена 40,5 тыс. білетаў
Усяго на галоўнай фестывальнай пляцоўцы - у Летнім амфітэатры - запланавана 18 канцэртных праграм, уключаючы два начныя канцэрты. "Сольныя канцэрты, якія заяўлены ў праграме, набліжаюцца да 100-працэнтнага продажу, за выключэннем двух-трох, якія пройдуць пазней", - заўважыў дырэктар форуму...
7 Jun 2017
Мазырскія канатаходцы прадставяць Беларусь на фестывалі цыркавога мастацтва на Кубе
Мазырскія артысты выступяць з нумарам "Канатаходцы", які ў студзені бягучага года стаў сярэбраным прызёрам цыркавога конкурсу ў Монтэ-Карла. Разам з імі на арэне Carpa Trompoloco сваё майстэрства прадэманструюць прадстаўнікі мацнейшых цыркавых школ Лацінскай Амерыкі, Азіі і Еўропы, у тым ліку з ЗША, Кітая, Бразіліі, Японіі, Канады, Мексікі...
6 Jun 2017
Арганізатары "Джазавых вечароў" расказалі, чым здзівяць гледачоў у гэтым годзе
Гэтым летам на сцэне Верхняга горада выступяць музыканты з ЗША, Нідэрландаў, Францыі, Чылі, Туніса, Туркменістана і Беларусі...
6 Jun 2017
Фотапраекцыі шагалаўскага Віцебска пакажуць на выставе да 130-годдзя мастака
"Віцебск непарыўна звязаны з імем Марка Шагала і вядомы сёння ўсяму свету дзякуючы яму, - расказвае Віктар Барысенкаў. - Радкі "Як даўно, мой горад любімы, я не бачыў цябе..." з'яўляюцца часткай паэтычнага звароту мастака "Да майго горада Віцебска", апублікаванага 15 лютага 1944 года ў Нью-Ёрку ў часопісе "Эйнікайт" ("Адзінства"). Гэта верш у прозе - прызнанне ў любові да роднага горада, своеасаблівае пасланне скрозь час і прастору"...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі