Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Ліс 2016
Банк ДНК элітных спартсменаў створаны ў Беларусі
Вучоныя пратэсціравалі больш як 500 спартсменаў 30 нацыянальных каманд Беларусі. ДНК-пашпартызацыю спартсменаў ажыццяўляюць у лабараторыі генетыкі чалавека, якая функцыянуе ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук. ДНК-пашпартызацыя праводзіцца па комплексе 20 асноўных генаў...
23 Ліс 2016
Навагоднюю ёлку ў Вялікім тэатры ўпрыгожаць самаробнымі цацкамі ад гледачоў
Конкурс на лепшую самаробную навагоднюю цацку тэатр аб'явіў трэці раз. Удзельнічаць у ім можна ўсёй сям'і, паколькі гэта можа быць цікавай прыгодай для дзяцей і дарослых. Патрабаванне да цацкі: яна павінна быць тэатральнай, асацыіравацца з якім-небудзь спектаклем або акцёрам, музыкантам...
23 Ліс 2016
У Брэсцкай крэпасці будзе экспанавацца выстаўка "Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг."
Экспазіцыя размешчана ў выставачнай зале пры Холмскай браме Брэсцкай крэпасці. Выстаўка прадстаўляе факты, фатаграфіі і памятныя рэчы, звязаныя з удзелам беларусаў у фарміраваннях польскай арміі на розных франтах Другой сусветнай вайны...
23 Ліс 2016
Мінск часова стане культурнай сталіцай выяўленчага мастацтва Еўразіі
Выставу плануецца адкрыць у Мінску 21 снежня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага на заканчэнне Года культуры ў Беларусі. Плануецца, што экспазіцыя будзе ўключаць па некалькі работ аднаго сучаснага мастака з больш як 25 сталічных і буйных гарадоў краін Еўразіі. Такі маштабны праект прэтэндуе стаць адным з самых яркіх праектаў Года культуры...
23 Ліс 2016
На нацыянальны адбор "Еўрабачання-2017" падалі заяўкі з Беларусі, Расіі, краін Балтыі
Як паведамлялася, адкрытае праслухоўванне прэтэндэнтаў нацыянальнага адбору міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне-2017" адбудзецца ў Белтэлерадыёкампаніі 30 лістапада. Да праслухоўвання будуць дапушчаны ўсе прэтэндэнты, чые заяўкі аформлены як таго патрабуюць умовы...
22 Ліс 2016
Дзве выставы да 150-годдзя з дня нараджэння Леона Бакста адкрыліся ў Парыжы
Ураджэнец Гродна Леон Бакст знакаміты перш за ўсё сваімі дэкарацыямі і касцюмамі для балетных пастановак "Рускіх сезонаў" Сяргея Дзягілева, якія ў пачатку ХХ стагоддзя з вялікім поспехам прайшлі ў Парыжы і Лондане. Рашэннем 38-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА юбілей Бакста ўключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2016-2017 гады...
22 Ліс 2016
Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне аб'явіў склад на першы этап Кубка свету ў Швецыі
Спартсмены, якія выступяць у Швецыі, адпавядаюць усім крытэрыям адбору. У жаночай камандзе на старт выйдуць Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Настасся Кінунен (Дубарэзава), Дар'я Юркевіч, Хрысціна Ільчанка. Як паведамлялася, трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава пасля нараджэння дачкі Ксеніі таксама пачала падрыхтоўку да сезона...
22 Ліс 2016
Лаос прымае Дні культуры Беларусі
У праграме Дзён, якія праходзяць з 20 па 24 лістапада ў горадзе В'енцьян, - выступленне Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі "Свята", экспанаванне выстаўкі "Беларусь і беларусы" з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі...
22 Ліс 2016
Выстаўка да 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Коласа адкрыецца ў Вільнюсе
Экспазіцыя ўключае матэрыялы з фондаў Дома-музея Якуба Коласа: факсімільнае выданне газеты "Наша доля" з першай публікацыяй паэта, рукапісы пісем Якуба Коласа ў рэдакцыю "Нашай нівы", ілюстрацыі да твораў Якуба Коласа беларускіх мастакоў Васіля Шаранговіча, Анатоля Волкава, Анатоля Александровіча...
21 Ліс 2016
Беларуска Марыя Магільная перамагла на дзіцячым музычным фестывалі ў Сербіі
У фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі 13 краін. Юная выканаўца з Магілёва Марыя Магільная стала ўладальніцай Гран-пры Х Міжнароднага дзіцячага музычнага фестывалю, які завяршыўся 21 лістапада гала-канцэртам у горадзе Нові-Сад...
21 Ліс 2016
Уле-Эйнар Б'ёрндален: Дар'я Домрачава такая ж добрая маці, як і біятланістка
Пасля нараджэння дачкі Ксеніі Дар'я Домрачава плануе вярнуцца ў вялікі спорт. Яна праводзіць ужо трэніроўкі ў Нарвегіі пад кіраўніцтвам мясцовага спецыяліста Рогера Грубена, які дапамагаў раней перамагаць Уле-Эйнару Б'ёрндалену...
19 Ліс 2016
Беларускія атлеты перамаглі ў міжнародным турніры па барацьбе памяці Алега Караваева
У вырашальным паядынку за першае месца сустрэліся барцы з Расіі і Беларусі. Гаспадары прымалі ўдзел у спаборніцтвах дзвюма камандамі. У васьмі паядынках першая зборная Ігара Пятрэнкі атрымала пяць перамог. Другая каманда зборнай Беларусі заняла на турніры памяці Алега Караваева трэцяе месца, адолеўшы ў матчавай сустрэчы барцоў з Украіны...
18 Ліс 2016
Мінск уваходзіць у топ-3 гарадоў для адпачынку расіян у навагоднюю ноч
Самымі папулярнымі замежнымі гарадамі для сустрэчы Новага года сталі Прага, Талін, Мінск, Рым, Берлін, Рыга, Вільнюс, Вена, Парыж і Хельсінкі...
17 Ліс 2016
Лукашэнка выступае за больш адкрытае расследаванне допінгавых скандалаў у спорце
"Спартсменам трэба быць сапраўднымі спартсменамі. Мы можам перамагаць без усялякіх допінгавых, фармацэўтычных прэпаратаў, але трэба, каб мы знаходзіліся ў роўных умовах. Трэба, каб гэта было больш адкрыта ўсё"...
16 Ліс 2016
Выстаўка беларускіх мастакоў адкрылася ў штаб-кватэры САІУ ў Жэневе
Выстаўка арганізавана пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе пры падтрымцы офіса ПРААН у Беларусі. Сярод работ, прадстаўленых у экспазіцыі, карціны шасці беларускіх мастакоў: Ганны Гадзіравай, Алега Маханькова, Аляксандра Салтаўца, Аляксея Ляпіна, Івана Пятручыка, Святланы Мацвеенка...
15 Ліс 2016
Аляксандр Мінёнак выступіць на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" пад дзявятым нумарам
Напярэдадні ўвечары ў г.Валета адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця форуму, а таксама жараб'ёўка ўдзельнікаў, якая вызначыла, хто будзе выступаць у першай групе, а хто - у другой. Арганізатары размяркоўвалі парадак нумароў у групах у залежнасці ад рэжысуры шоу. У выніку дынамічная і жвавая песня "Музыка маіх перамог" прагучыць на фінальным шоу 20 лістапада дзявятай...
15 Ліс 2016
Дні карэйскага кіно пройдуць 17-20 лістапада ў Брэсце
Паказы адбудуцца ў кінатэатры "Беларусь" у малой зале. Увазе брастаўчан і гасцей горада будзе прапанавана шэсць кінастужак рознай тэматыкі і жанраў, створаных у Рэспубліцы Карэя. Гэта гістарычная драма, сямейная, рамантычная і музычная камедыі, дэтэктыў-меладрама...
14 Ліс 2016
Аляксандр Мінёнак на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" выступіць у першай палавіне фінальнага шоу
Аб гэтым стала вядома ў час жараб'ёўкі на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця форуму, якая прайшла ў сталіцы Мальты горадзе Валета ў Manoel Theatre. Дзеці цягнулі шары з нумарамі лож, у якіх пераапранутыя вяшчальнікі аб'яўлялі, у першай ці ў другой палавіне выканаўцу давядзецца выйсці на сцэну фінальнага шоу. Саша выцягнуў шчаслівы нумар 13 і трапіў у першую палавіну...
14 Ліс 2016
Выданне "Беларусь. Страна и люди" ўдастоена залатога медаля на Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы
Кніга выпушчана выдавецтвам "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" да пятага Усебеларускага народнага сходу. Выданне ўяўляе сабой амаль 400-старонкавы фотаальбом, дзе адлюстраваны значныя змены, што адбыліся ў Беларусі за апошнія пяць гадоў ва ўсіх сферах - ад эканомікі да культуры...
14 Ліс 2016
Госці Вялікага тэатра Беларусі 15 лістапада наведаюць выстаўку слуцкіх паясоў і пачуюць старадаўнюю музыку
Вялікі тэатр рыхтуе для сваіх гледачоў сапраўднае свята. Гасцей сустрэне фолк-група HardWood. Гэта неверагодная музыка валынак, флейт і барабанаў перанясе як мінімум на чатыры стагоддзі назад - у час непрыступных замкаў з высокімі вежамі, княжацкіх баляў і палявання, шляхцічаў і нобіляў...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі