Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Sep 2016
Мінск уваходзіць у тройку самых папулярных гарадоў для асенніх падарожжаў расіян
У топ-10 папулярных у расійскіх турыстаў замежных гарадоў у бархатны сезон уваходзяць Прага, Стамбул, Мінск, Баку, Рым, Барселона, Берлін, Варшава, Талін і Парыж. Паводле даных RoomGuru.ru, самыя эканамічныя замежныя гарады для паездак восенню - гэта Мінск і Варшава. У сталіцу Беларусі браніруюць паездкі ў сярэднім на тры дні...
5 Sep 2016
Беларускія барцы заваявалі чатыры медалі на юніёрскім чэмпіянаце свету
Прадстаўнік грэка-рымскай барацьбы Арсен Сычоў у вагавой катэгорыі да 96 кг толькі ў фінале ўступіў Георгію Меліа з Грузіі - 3:4. Да вырашальнага паядынку беларускі атлет атрымаў чатыры перамогі. Выйшла ў фінал у катэгорыі да 63 кг беларуска Надзея Драгунова...
5 Sep 2016
Арганізоўваць бязвізавыя паездкі беларусаў у Кітай будуць 25 турарганізацый
Групы турыстаў у складзе пяці і больш чалавек, арганізаваныя турыстычнымі кампаніямі, назначанымі кожным з дагаворных бакоў, могуць уязджаць на тэрыторыю іншага боку без віз. Спіс упаўнаважаных на ажыццяўленне бязвізавых групавых турпаездак кампаній размешчаны на сайце Міністэрства спорту і турызму Беларусі...
5 Sep 2016
Цыбрыкі і гарбузовы суп прадэгустуюць мінчане на Тыдні беларускай кухні
Адзінаццаты Тыдзень беларускай кухні адбудзецца ў Мінску з 5 па 11 верасня. У кулінарных спаборніцтвах прымаюць удзел каля 100 аб'ектаў грамадскага харчавання...
5 Sep 2016
Беларускія хакеісты не паедуць на Алімпіяду ў Пхёнчхан
Беларускія хакеісты не паедуць на Алімпіяду ў Пхёнчхан. У вырашальным матчы кваліфікацыі да галоўных стартаў чатырохгоддзя падапечныя Дэйва Льюіса ўступілі па булітах сапернікам са Славеніі з лікам 2:3...
4 Sep 2016
Лаўрэатамі другой Нацыянальнай літаратурнай прэміі сталі сем чалавек
Адкрываючы цырымонію ўзнагароджання, міністр інфармацыі Лілія Ананіч адзначыла: "Штогод у Беларусі выдаецца звыш 11 тыс. найменняў кніг. У магазіны і бібліятэкі краіны паступае 33 млн экзэмпляраў. Я ўпэўнена, што лепшыя творы літаратурнай прэміі знойдуць сваіх чытачоў"...
2 Sep 2016
Поезд Кракаў - Варшава - Гродна пачне курсіраваць 4 верасня
"Мэтай рэалізацыі праекта з'яўляецца павышэнне канкурэнтаздольнасці і прывабнасці чыгуначных пасажырскіх перавозак, задавальненне попыту на праезд у міжнародных зносінах, развіццё турыстычных маршрутаў"...
1 Sep 2016
"Вераснёвая ноч" у Нацыянальным мастацкім музеі: абноўленыя экспазіцыі і асенні квест
На працягу ўсёй "Вераснёвай ночы" ў музеі можна будзе прайсці спецыяльны асенні квест па экспазіцыі, пачуць вершы ад таленавітых маладых паэтаў, убачыць танцавальныя і тэатральныя пастаноўкі, зрабіць фотаздымак на памяць у музейнай фотазоне...
1 Sep 2016
Вялікі тэатр Беларусі пакажа ў новым сезоне шэсць прэм'ерных пастановак
Новы, 84-ы сезон стартуе 4-5 верасня прэм'ерай оперы "Вяселле Фігара", якая прымеркавана да 260-годдзя з дня нараджэння Вольфганга Амадэя Моцарта...
31 Aug 2016
Каляндар падзей у Беларусі: верасень 2016
Фестывалі, выстаўкі, канцэрты...
31 Aug 2016
Конкурс юных чытальнікаў пройдзе напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў Рагачове
У Гомелі 2 верасня адбудзецца, у прыватнасці, урачыстае адкрыццё міжнароднага фестывалю-свята "Славянскія літаратурныя дажынкі", узнагароджанне пераможцаў абласнога літаратурнага конкурсу "Праваслаўе - мая надзея". А 3 верасня ў Мінску пройдзе міжнародны круглы стол "Сугучча: словы Скарыны ў сучасным свеце"...
31 Aug 2016
Возера Нарач увайшло ў топ-3 самых папулярных курортаў СНД у расіян
На возера Нарач прыязджалі летам у сярэднім на 11 дзён, у Баравое - на 7 дзён, на Ісык-Куль - на 10 дзён. Самыя кароткія паездкі рабілі на возера Севан - на 1,5 дня...
31 Aug 2016
Полацк сустрэне верасень "Скарынаўскімі днямі"
У форуме, што папярэднічае Дню беларускага пісьменства ў Рагачове, прымуць удзел прадстаўнікі беларускіх гарадоў, якія далучыліся да глабальнай ініцыятывы "Горад, дружалюбны дзецям". Акрамя таго, у Полацку чакаюць гасцей з Расіі, Латвіі і Літвы...
30 Aug 2016
Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа Паралімпійскія гульні-2016 у Рыа
У Паралімпійскіх гульнях - 2016 у Рыа зборную Беларусі прадставіць 21 атлет, сярод якіх - пяціразовы чэмпіён Лондана-2012 Ігар Бокій і двухразовы прызёр Паралімпіяд Людміла Волчак...
30 Aug 2016
Лепшыя спектаклі "Белай вежы" вызначыць экспертны савет з тэатразнаўцаў, журналістаў і гледачоў
Свой удзел у фестывалі пацвердзілі ўжо тэатральныя крытыкі з Эстоніі, Польшчы, Літвы, Украіны і Беларусі. Чакаецца таксама прыезд у Брэст тэатразнаўцаў з Расіі. У праграме цяперашняга форуму шырока прадстаўлена разнастайнасць жанраў: тэатр формы, гульня ў гатычны трылер, драма, непраўдападобная прытча, школьны квест...
30 Aug 2016
Федэрацыя хакея Беларусі падала заяўку на правядзенне чэмпіянату свету 2021 года
Паводле яго слоў, афіцыйныя дакументы накіраваны ў Міжнародную федэрацыю хакея (IIHF). На бліжэйшым кангрэсе IIHF стане вядома, хто будзе ў ліку канкурэнтаў Беларусі. Сусветны форум 2021 года Беларусь плануе правесці ў Мінску на дзвюх пляцоўках: "Мінск-Арэне" і "Чыжоўка-Арэне", на якіх праходзіў чэмпіянат свету-2014...
26 Aug 2016
Сцяганосцам беларускай зборнай на Паралімпійскіх гульнях у Рыа будзе лёгкаатлет Аляксандр Трыпуць
У XV Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, якія пройдуць з 7 па 18 верасня, прыме ўдзел 21 беларускі атлет у пяці відах спорту. Капітанам зборнай выбрана майстар спорту міжнароднага класа, лёгкаатлетка Ганна Канюк...
25 Aug 2016
Нямецкі перасовачны кінатэатр пакажа ў Міры нямое кіно ў суправаджэнні музыкантаў
На тэрыторыі замкавага комплексу адбудзецца кінапаказ праекта ў жывым музычным суправаджэнні скрыпкі і піяніна пад адкрытым небам. Акцёры - два таленавітыя музыканты з Лейпцыга - Тобіяс Ранк і Гюнтард Штэфан. Гледачы змогуць убачыць на экране фільмы самага знакамітага коміка XX стагоддзя Чарлі Чапліна...
25 Aug 2016
Бязвізавы рэжым для турыстаў прапануецца ўвесці яшчэ на трох асабліва ахоўных тэрыторыях Беларусі
"Важным з'яўляецца і развіццё трансгранічнага экалагічнага турызму. Ужо даволі даўно такія экалагічныя маршруты функцыянуюць у Белавежскай пушчы. Турыст, які падарожнічае па беларускай частцы пушчы, пры наяўнасці шэнгенскай візы можа прагуляцца і па польскай яе частцы", - адзначыў Андрэй Каўхута...
24 Aug 2016
Прагаласаваць за фіналіста беларускага адбору дзіцячага "Еўрабачання" можна будзе на працягу 10 мінут
Да гала-канцэрта нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага "Еўрабачання" засталося два дні. Фінальнае шоу ў форме гала-канцэрта ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынга пачнецца 26 жніўня ў 22.00...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі