Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Стд 2017
Год беларускай культуры на Сардзініі адзначаць канцэртамі, выставамі і кінапаказамі
Мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай культуры, будуць праходзіць на Сардзініі на працягу ўсяго 2017 года. Сярод іх літаратурныя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, канцэрты ансамбля народнай музыкі "Рагнеда" Заслаўскага ГДК, фотавыставы і выстава нацыянальнага рамяства, удзел беларускага хору ў Міжнародным фестывалі харавых спеваў духоўнай музыкі "Каледж Каларытанум" і беларускай фальклорнай групы ў Міжнародным фальклорным фестывалі Сардзініі...
5 Стд 2017
Беларускі экіпаж МАЗа займае чацвёртае месца пасля трох этапаў "Дакара-2017"
Лепшы час сярод беларусаў паказаў Сяргей Вязовіч, які другі этап запар фінішаваў чацвёртым. На праходжанне спецучастка спатрэбілася 2 гадзіны 51 мінута, а ў час гонкі беларусам нават удалося апярэдзіць аднаго з фаварытаў гонкі - камазаўскі экіпаж пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Сотнікава...
4 Стд 2017
Каманда Беларусі перамагла на старце Каляднага турніру зборную ААЭ
Абедзве каманды на папярэднім этапе турніру выступаюць у групе А. Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі ўжо на 2-й мінуце першага перыяду намаганнямі Канстанціна Кальцова павяла ў ліку - 1:0. Галявым хет-трыкам вызначыўся ў матчы гаспадароў пляцоўкі Андрэй Асташэвіч, якому тройчы асісціраваў пры ўзяцці варот Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы стаў аўтарам сёмай шайбы беларускай каманды на 40-й мінуце гульні...
4 Стд 2017
Хакеісты Славакіі атрымалі ўпэўненую перамогу над Расіяй на старце Каляднага турніру
Славацкія ігракі ўжо ў ходзе першага перыяду чатыры разы паразілі вароты расіян. Лік на 2-й хвіліне адкрыў Любамір Ваіч. Галявым дублем у складзе пераможцаў вызначыўся Любамір Секераш, які правёў больш за 200 матчаў у НХЛ і выступаў за нацыянальную зборную сваёй краіны на чэмпіянатах свету. Дзякуючы гэтаму поспеху славакі ўзначалілі турнірную табліцу групы В турніру...
4 Стд 2017
Нацыянальны конкурс "Мастацтва кнігі-2017" пройдзе ў Беларусі 25-26 студзеня
Таксама ў конкурсе прадстаўлены спецыяльныя намінацыі, пераможцам якіх уручаюцца спецыяльны дыплом і малы залаты фаліянт: "За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны", "Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання", "Садружнасць" (сумесныя выдавецкія праекты), "У люстэрку часу"...
4 Стд 2017
Фін Яні Рыта стаў аўтарам першага гола XIII Каляднага хакейнага турніру ў Мінску
У стартавым матчы на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" фінскія хакеісты ўжо ў першым перыядзе зрабілі добры лік - 4:1. У далейшым скандынаўская каманда дамінавала і заслужана перамагла з лікам 11:3. У іншым матчы папярэдняй групы В хакеісты Славакіі згуляюць з камандай Расіі (пачатак у 15.30)...
4 Стд 2017
Беларускія і італьянскія музыканты выступяць з сумесным канцэртам на фестывалі "Творчасць без межаў"
На канцэрце выступяць госці з Італіі - калектыў L’Orchestra Fiati Giovanile Interprovinciale (кіраўнік - Клаўдыа Феракуці). Гэта новы праект, у які ўвайшлі маладыя музыканты двух духавых аркестраў з гарадоў Мантэджорджа і Монтэ-Сан-Джуста. Таксама гледачы змогуць пачуць выступленне ўзорнага эстрадна-сімфанічнага аркестра Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі...
4 Стд 2017
Беларускі гоншчык Сяргей Вязовіч заняў чацвёртае месца на другім этапе ралі-рэйду "Дакар-2017"
Сяргею Вязовічу ўдалося апярэдзіць пераможцу мінулагодняга "Дакара" галандца Жэрара дэ Роя, які прыйшоў да фінішу пятым. Беларускі экіпаж паказаў час 2 гадз 40 мін. Пераможцам заезду і заадно лідарам гонкі стаў галандзец Марцін Ван дэн Брынк на "Рэно", якому Сяргей Вязовіч прайграў каля трох мінут...
3 Стд 2017
Хакеісты Фінляндыі і Германіі адкрыюць гульнявую праграму XIII Каляднага міжнароднага турніру
У турніры ў Мінску прымуць удзел восем каманд, якія падзелены на дзве групы. Квартэт А склалі каманды Прэзідэнта Беларусі, ААЭ, Балкан і Швейцарыі. У групу В увайшлі зборныя Расіі, Фінляндыі, Славакіі і Германіі. Формула правядзення турніру застаецца ранейшай. На папярэдняй стадыі каманды правядуць матчы ў групах, пасля адбудуцца паядынкі за прызавыя месцы: пераможцы квартэтаў А і В 7 студзеня сустрэнуцца ў вырашальнай сустрэчы за галоўны прыз турніру...
30 Снж 2016
Каляндар падзей у Беларусі: студзень 2017
Фестывалі, выстаўкі, канцэрты...
30 Снж 2016
Дар'я Домрачава ўключана ў папярэднюю заяўку зборнай Беларусі на этап Кубка свету ў Оберхофе
У папярэднюю заяўку трэнерскі штаб Юрыя Альберса ўключыў наступных спартсменак: Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дар'я Юркевіч, Надзея Пісарава, Дзінара Алімбекава і Ганна Сола. У складзе мужчынскай каманды выступяць Уладзімір Чапелін, Раман Ялётнаў, Максім Варабей, Аляксандр Дарожка, Сяргей Бачарнікаў...
29 Снж 2016
Гулянні ў навагоднюю ноч разгорнуцца на 28 адкрытых пляцоўках Мінска
Галоўнай канцэртнай пляцоўкай стане тэрыторыя каля Палаца спорту. Там з 23.00 да 4.00 пройдзе канцэрт "З Новым годам, сталіца". Феерверк прагрыміць у 1.30 і прадоўжыцца 12 мінут...
28 Снж 2016
МАЗы беларускай каманды паспяхова перапраўлены па моры ў Аргенціну і накіраваліся да месца старту "Дакара"
Цяпер беларускія пілоты разам з камандай накіроўваюцца з Буэнас-Айрэса ў сталіцу Парагвая Асунсьён. Шлях зойме больш за 1 тыс. км. "Калі дабяромся да стаянкі, яшчэ раз праверым аўтамабілі - гэта зойме крыху часу. У тэхнічным плане машыны поўнасцю гатовы", - дадаў Дзмітрый Бабарыка...
27 Снж 2016
Дні беларускай культуры ў Францыі наведалі амаль 50 тыс. чалавек
"Усяго арганізавана 41 культурнае мерапрыемства ў 20 гарадах Францыі. З іх 38 мерапрыемстваў праведзены за кошт сродкаў спонсараў, мецэнатаў і пазабюджэтных крыніц устаноў культуры Беларусі", - адзначылі ў пасольстве...
26 Снж 2016
Святочную ілюмінацыю адключаць у Беларусі ў знак смутку па ахвярах авіякатастрофы пад Сочы
Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі 26 снежня над будынкамі рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі і іншых дзяржустаноў па ўсёй краіне прыспушчаны дзяржаўныя сцягі ў знак салідарнасці і смутку ў сувязі з авіякатастрофай, што здарылася ў Расіі. Абмежаваны таксама правядзенне і трансляцыя забаўляльных мерапрыемстваў і праграм...
26 Снж 2016
Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" адправілася на "Дакар-2017"
Гоначныя аўтамабілі МАЗ, якія прыбылі ў Аргенціну марскім шляхам, чакаюць пілотаў у порце. Каманда зможа забраць машыны 27 снежня, пасля чаго адправіцца ў Асунсьён. У 2017-м старт гонкі адбудзецца ў сталіцы Парагвая. У складзе мазаўскай каманды 31 чалавек. На "Дакары-2017" будуць прадстаўлены два абноўленыя спартыўныя грузавікі каманды "МАЗ-СПОРТаўта", на якіх устаноўлены маторы магутнасцю 930 к.с...
22 Снж 2016
У Мінску ўзнагародзілі 10 лепшых атлетаў сталіцы
Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Мінску сумесна з упраўленне спорту і турызму Мінгарвыканкама таксама ўшаноўвала спартсменаў і трэнераў па выніках удзелу ў XXXI летніх Алімпійскіх гульнях і XV Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра...
21 Снж 2016
Новыя спартыўныя аб'екты пабудуюць у Мінску да Еўрапейскіх гульняў
"Наша галоўная задача - пабудаваць лёгкаатлетычны стадыён "Дынама", дзе будзе праходзіць цырымонія адкрыцця, мы яго да канца наступнага года ўвядзём. Другі аб'ект - Цэнтр мастацкай гімнастыкі, яго ўвод намечаны на сярэдзіну 2018 года. Гэта будзе сапраўды ўпрыгажэнне горада", - адзначыў Андрэй Шорац...
20 Снж 2016
Творчы вечар стыпендыятаў фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі прайшоў у Маскве
Адкрываючы мерапрыемства, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што ў Беларусі падтрымка адоранай і таленавітай моладзі ажыццяўляецца на сістэмнай аснове. "Тэзіс аб тым, што здабытак народа вызначаецца ў немалой ступені яго творчым патэнцыялам, - для нас не пустыя, не дзяжурныя словы", - сказаў дыпламат...
20 Снж 2016
Новы год і Каляды ў Беларусі
Каляды і Новы год – цудоўная нагода адправіцца ў падарожжа па Беларусі і атрымаць асалоду ад чароўнай атмасферы зімовых свят у гасцінных эка- і аграсядзібах, адпачыць у санаторыях, пакарыць гарналыжныя схілы, пабываць у гасцях у беларускага Дзеда Мароза, убачыць самыя папулярныя выдатныя мясціны, паўдзельнічаць у самабытных абрадах і, вядома, пакаштаваць нацыянальныя стравы...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі