Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Ліп 2017
Імя Гвердцытэлі з'явілася на Плошчы зорак "Славянскага базару"
Пліта новага лаўрэата спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" была адкрыта адразу пасля ўрачыстага падняцця сцяга фестывалю. У гэтым годзе "зорную" прапіску атрымала народная артыстка Грузіі і Расіі, сапраўдны сімвал дружбы народаў у мастацтве - Тамара Гвердцытэлі...
13 Ліп 2017
Пераможцы міжнародных конкурсаў 25-га "Славянскага базару" паднялі сцяг сёлетняга фестывалю
Адна з важнейшых традыцый зарадзілася ў мінулым годзе на юбілейным фестывалі, калі ўпершыню быў падняты яго сцяг. І сёння побач са сцягамі 36 краін - удзельніц 26-га форуму развяваецца сцяг "Славянскага базару". Гонар падняць яго выпаў пераможцам мінулагодніх міжнародных конкурсаў беларусу Аляксею Гросу і расіянцы Настассі Гладзілінай...
13 Ліп 2017
"Вялікая бард-рыбалка" запрашае на конкурс юшкі і рыбных страў
Конкурсная праграма будзе прадстаўлена двума фуд-кортамі (зоны харчавання): "Гатаванне юшкі", "Гатаванне страў з рыбы". А вядучыя выкладчыкі кафедры тэхналогіі прадукцыі грамадскага харчавання і мясапрадуктаў Магілёўскага дзяржуніверсітэта харчавання і шэф-повары Магілёва правядуць для жадаючых майстар-класы...
12 Ліп 2017
Тры экіпажы "МАЗ-СПОРТаўта" ўвайшлі ў топ-10 на пятым этапе "Шаўковага шляху"
Лепшы час сярод мазаўскіх пілотаў паказаў Сяргей Вязовіч, які фінішаваў чацвёрты, - 4 гадзіны 48 мін. Пяты спецучастак хоць і быў працяглым (больш за 484 км), але складаўся ў асноўным са скорасных трас: цвёрдай грунтоўкі з камяністымі і гравійнымі адрэзкамі. МАЗ Аляксея Вішнеўскага прайшоў этап на шостай пазіцыі. Яго час - 5 гадзін 2 мін...
11 Ліп 2017
Плошчу рэкрэацыйнай зоны нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры" павялічаць на 286,1 га
Дадаткова да існуючых 39 участкаў рэкрэацыйнай зоны выдзяляюцца шэсць новых, павялічваецца плошча двух існуючых. Пры гэтым знешнія межы парку застаюцца без змяненняў. Уключэнне ў склад рэкрэацыйнай зоны новых участкаў, у тым ліку астравоў, забяспечыць магчымасць для больш эфектыўнага выкарыстання рэкрэацыйных рэсурсаў парку...
11 Ліп 2017
Больш за 2 тыс. палатак змогуць размясціцца на тэрыторыі "Вялікай бард-рыбалкі"
За адзін кіламетр ад канцэртнай пляцоўкі на беразе Чыгірынскага вадасховішча будзе разгорнута кемп-стаянка для караванераў, якую арганізуе грамадскае аб'яднанне "Беларускі клуб караванераў і аўтатурыстаў. Паводле аператыўнай інфармацыі, ужо зарэгістравалася 25 экіпажаў з Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы...
11 Ліп 2017
Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала ў дар Іраку амаль 800 выданняў
Цырымонія адбылася ў час міжнароднай кампаніі па зборы дакументаў для папаўнення фондаў іракскіх бібліятэк. У падарачны камплект увайшлі кнігі з гуманітарнай тэматыкі, вучэбныя дапаможнікі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, зборнікі навуковых артыкулаў, даведачныя выданні...
11 Ліп 2017
Лукашэнка падтрымаў прапанову аб больш шырокім вывучэнні ў Беларусі кітайскай мовы
"Зрабіце, каб да верасня гэтыя ўсе рашэнні былі фармалізаваны, пачынаючы ад вывучэння кітайскай мовы аж да турызму, пра які тут гаварылі", - сказаў кіраўнік дзяржавы, рэагуючы на даклад пасла Беларусі ў КНР Кірыла Рудага...
11 Ліп 2017
Візавы цэнтр Іспаніі адкрыецца ў Мінску 14 ліпеня
Установа знаходзіцца па адрасе: вул. Кальварыйская, 42. Прымаць дакументы на візу тут пачалі яшчэ да афіцыйнага адкрыцця. Разглядаць дакументы на візу будуць ад 7 рабочых дзен...
11 Ліп 2017
"Вучоба ў Беларусі" і "Адпачынак у Беларусі" - Лукашэнка прапануе актыўней развіваць сферу паслуг
Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі ёсць што паказаць турыстам і чым зацікавіць іх. Аднак, на яго думку, у гэтай сферы ёсць да чаго імкнуцца і чаму вучыцца. "Тут трэба працаваць, працаваць і працаваць. Гэтым перш за ўсё губернатарам і мясцовым органам улады трэба займацца", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы...
11 Ліп 2017
XV Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2017" стартуе на "Славянскім базары"
Галоўнай падзеяй дня на "Славянскім базары ў Віцебску" стане першае выступленне ўдзельнікаў XV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2017". Згодна з умовамі, 21 юны артыст выканае на сцэне канцэртнай залы "Віцебск" эстрадную песню кампазітара сваёй краіны на роднай мове...
10 Ліп 2017
"Вішнёвы фестываль" у Глыбокім атрымаў статус міжнароднага свята
"З 2017 года фестывалю прысвоены статус міжнароднага. Цяпер мы пашырылі геаграфію: толькі творчыя калектывы да нас прыязджаюць з сямі краін, а з улікам афіцыйных дэлегацый гасцей нават больш. Гэта Расія, Кітай, Ізраіль, Францыя, Польшча, Латвія, Літва, Эстонія, Малдова, Грузія"...
10 Ліп 2017
Беларускі экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" ўпершыню перамог на этапе "Шаўковага шляху"
Трэці спецучастак гонкі працягласцю 329 км уключаў у сябе скорасныя адрэзкі, на якіх Сяргей Вязовіч не ведае сабе роўных. Так было і на гэты раз: стартаваўшы сёмым, Сяргей Вязовіч у хуткім часе захапіў лідарства і ў выніку пераадолеў адрэзак з лепшым часам - 3 гадзіны 33 хвіліны...
10 Ліп 2017
Аддзяленне пасольства Нідэрландаў адкрылася ў Мінску
Паводле слоў Ёханы Брант, адкрыццё дыппрадстаўніцтва з'яўляецца знакавай падзеяй для Нідэрландаў і Беларусі, асабліва з улікам 25-годдзя дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Яна адзначыла сувязь Нідэрландаў з эвалюцыяй і падзеямі ў Беларусі за апошнія гады з улікам суседства з Еўрасаюзам...
10 Ліп 2017
Удзельнікамі ХІХ Сусветнага кангрэса рускай прэсы ў Беларусі стануць 52 краіны
Кіраўнік ведамства нагадала, што Беларусь прымае кангрэс ужо другі раз - 15-ы па ліку праходзіў на гэтай жа пляцоўцы ў 2013 годзе. "Мы ўдзячны Сусветнай асацыяцыі рускай прэсы за праяўленую да нашай краіны цікавасць, за магчымасць абмяркоўваць у такім буйным фармаце важны для нас медыйны парадак дня", - заўважыла Лілія Ананіч...
10 Ліп 2017
Вікторыя Азаранка чацвёрты раз згуляе з Сімонай Халеп на турнірах пад эгідай WTA
У 1/8 фіналу жаночага адзіночнага разраду беларуска Вікторыя Азаранка, якая займае 683-е месца ў сусветным рэйтынгу, згуляе з другой ракеткай планеты румынкай Сімонай Халеп. Гэта будзе іх чацвёрты паядынак на турнірах пад эгідай WTA...
10 Ліп 2017
Беларуская грацыя Кацярына Галкіна заваявала дзве залатыя ўзнагароды ў Берліне
У заключны дзень турніру на гімнастычным дыване "Макс-Шмелінг-хале" прайшлі спаборніцтвы ў асобных відах. Адна з лідараў беларускай зборнай стала першай у выступленні са стужкай - 16,700 бала. На п'едэстал гонару падняліся таксама дзве расіянкі...
10 Ліп 2017
Беларускія спартсмены на Балтыйскіх гульнях у Брэсце заваявалі 130 залатых медалёў
У юбілейным турніры прынялі ўдзел 1289 прадстаўнікоў з васьмі краін. На спартыўных арэнах горада над Бугам было разыграна 186 камплектаў узнагарод. Беларускія спартсмены заваявалі 258 медалёў, у тым ліку ў скарбонцы зборнай 130 залатых узнагарод. У цэлым за каманду Беларусі выступілі 380 юнакоў і дзяўчат...
10 Ліп 2017
Зара першай выступіць на сцэне XXVI "Славянскага базару ў Віцебску"
Многія ведаюць гэту артыстку як удзельніцу розных канцэртаў, праектаў і шоу: міжнароднага тэлевізійнага конкурсу "Шлягер года", "Фабрыка зорак-6", "Дзве зоркі". У Віцебску ў 21.00 яна выступіць у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна...
6 Ліп 2017
Аддзяленне пасольства Нідэрландаў афіцыйна адкрыецца ў Мінску 10 ліпеня
У мерапрыемстве прымуць удзел міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і генеральны сакратар Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў Ёхана Брант. Запланавана таксама сустрэча Уладзіміра Макея з Ёханай Брант для абмеркавання пытанняў беларуска-нідэрландскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі