Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Май 2016
Тэмы Года культуры і 75-годдзя з дня нараджэння Мулявіна будуць асноўнымі на фестывалі песні і паэзіі ў Маладзечне
Фестываль, які пройдзе 10-11 чэрвеня ў Маладзечне, развівае і прымнажае добрыя традыцыі па папулярызацыі беларускай паэзіі, музычнага мастацтва і вызначаецца як маштабнае нацыянальнае свята ў гэтай сферы...
25 Май 2016
Беларусь перадасць бібліятэкам Украіны факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны"
Выпуск факсімільнага выдання 25 кніг, надрукаваных Францыскам Скарынам у Празе (1517-1519) і Вільні (1522-1525), - унікальны культурны праект Беларусі, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання...
25 Май 2016
Новыя беларускія выданні прадставяць на кніжным салоне ў Санкт-Пецярбургу
Акцэнт зроблены на кнігах, якія прымеркаваны да знамянальнай даты 2017 года - 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а таксама да юбілейных дат пісьменнікаў - класікаў беларускай літаратуры, вядомых дзеячаў культуры. Знойдуць адлюстраванне ў кніжных праектах тэмы Года культуры, 30-годдзя чарнобыльскай катастрофы...
24 Май 2016
Полацк у свой 1154-ы дзень нараджэння стане літаратурным цэнтрам
Трэці міжнародны літаратурны форум "Славянская ліра" пройдзе ў Полацку з 2 па 5 чэрвеня ў час святкавання 1154-годдзя горада. У праграме майстар-класы па вершаскладанні, мастацкай прозе, драматургіі, мастацкім перакладзе...
24 Май 2016
Кацярына Карстэн атрымала права выступіць на сёмай Алімпіядзе запар
Сёння ў час фінальнага заезду адзіночных экіпажаў алімпійскай кваліфікацыйнай рэгаты па акадэмічным веславанні ў Люцэрне беларуска заняла трэцяе месца з рэзультатам 7 мін 25,940 сек...
23 Май 2016
Тэматычны дзень памяці Максіма Багдановіча 25 мая правядзе міжнароднае радыё "Беларусь"
Радыёдзень Максіма Багдановіча стане прадаўжэннем серыі мерапрыемстваў, якія праходзяць у Год культуры на радыё "Беларусь". У радыёэфіры ўжо адзначаліся дні Івана Шамякіна, Івана Мележа, Кандрата Крапівы і Змітрака Бядулі, юбілеі якіх таксама святкуюцца ў бягучым годзе...
23 Май 2016
Дзесяць узнагарод выйграла зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ на этапе Кубка свету
У беларусаў на турніры тры медалі вышэйшай пробы. На верхнюю прыступку п'едэстала гонару ўзнімаліся, як паведамлялася раней, Віталь Бялько і Раман Петрушэнка на дыстанцыі 1000 м у байдарцы-двойцы...
23 Май 2016
Беларускі атлет Арман-Маршал Сіла выйграў чэмпіянат Еўропы па таэквандо
Для беларускага спартсмена, які займае дзявятае месца ў сусветным рэйтынгу, гэта другі поспех на кантынентальным форуме. Таксама Арман-Маршал Сіла - адзіны прадстаўнік зборнай Беларусі па таэквандо, хто прыме ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра...
22 Май 2016
Сем узнагарод выйгралі беларускія грацыі на дамашнім этапе Кубка свету
У заключны дзень турніру былі разыграны медалі ў асобных відах. Лідар беларускай зборнай Меліціна Станюта 22 мая тройчы ўзнімалася на п'едэстал гонару. У практыкаванні з абручом яна атрымала ад суддзяў другую суму балаў 18,700, кампазіцыю з мячом беларускі ацанілі 18,700 бала, што дало ёй магчымасць заняць трэцяе месца...
21 Май 2016
Беларускія рэстаўратары пройдуць стажыроўку ў музеі Ватыкана
"Для нас гэта вельмі важна ў кантэксце развіцця нашага музейнага комплексу, які будуецца ў Мінску, каб нашы рэстаўратары прайшлі гэту школу", - сказаў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў...
21 Май 2016
Лукашэнка разлічвае на развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Ватыкана ў музейнай сферы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў суправаджэнні Дзяржаўнага сакратара Ватыкана кардынала П'етра Параліна наведаў выставу беларускіх ікон XVII-XXI, экспазіцыя якіх разгарнулася ў музеі Ватыкана...
21 Май 2016
Лукашэнка падарыў памятны медаль Папы Рымскага ўдзельніцы шоу "Голас" Патрыцыі Курганавай
Адбылося гэта ў час наведвання кіраўніком беларускай дзяржавы музея Ватыкана, дзе разгарнулася выстава беларускіх ікон XVII-XXI стагоддзяў...
20 Май 2016
Вікторыя Азаранка згуляе з Карын Кнап на старце "Ралан Гарос"
Пятая ракетка планеты Вікторыя Азаранка дзясяты раз згуляе ў Парыжы, яе лепшым дасягненнем з'яўляецца выхад у паўфінал у 2013 годзе, дзе яна ўступіла расіянцы Марыі Шарапавай...
20 Май 2016
Беларус Раман Раманаў стаў пераможцам "Гран-пры Мінска"
Асноўная барацьба ў гонцы адбылася паміж Раманам Раманавым, прадстаўніком каманды "Астана" Робертам Гайнеевым і палякам Войцехам Пшчаларскі...
20 Май 2016
У Гродне ў Ноч музеяў прапануюць знайсці скарбы і наведаць бюро сюрэалістычных даследаванняў
Да паўночы жадаючыя змогуць наведаць палацавую тэрыторыю, дзе разгорнуць праграму ў стылі сюрэалізму з работай сінема-салона, незвычайнага даследчага бюро, катаннем на рэтра-аўтамабілі, аквагрымам, модным паказам...
19 Май 2016
Больш як 100 навучэнцаў і студэнтаў узнагароджаны па выніках конкурсу WorldSkills Belarus-2016
Сярод рэгіёнаў першае месца па колькасці дыпломаў заняла сталіца - 36 узнагарод прынясуць у свае ўстановы адукацыі і прадпрыемствы пераможцы...
19 Май 2016
Энцыклапедыю "Культура Беларусі" плануюць выпусціць у электронным варыянце
"На выпуск шасці тамоў энцыклапедыі спатрэбілася сем гадоў. Людзі розных сфер культуры ўнеслі свой уклад у гэты маштабны праект. Выданне стала пераможцам у спецыяльнай намінацыі "За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны" 55-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі"...
19 Май 2016
Арыгінальныя выданні з Сербіі прадставяць на выстаўцы да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Мінску
Народная бібліятэка Сербіі прадаставіць арыгінальныя выданні з фонду для экспанавання на гэтай выстаўцы. Дамоўленасць дасягнута 18 мая на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Сербіі ў Беларусі Велька Кавачавіча з міністрам культуры Беларусі Барысам Святловым...
19 Май 2016
Беларуска Юлія Леанцюк выйграла міжнародны турнір у Пекіне
Пераможца ў сваёй найлепшай спробе адправіла снарад на 18 м 76 см. Другое месца заняла Аніта Мартан з Венгрыі. Яе рэзультат - 18 м 60 см. У спаборніцтвах у штурханні ядра прымала ўдзел яшчэ адна беларуска. Вікторыя Колб завяршыла спаборніцтвы з рэзультатам 16.91, заняўшы шостую пазіцыю...
19 Май 2016
Чатыры залатыя медалі выйгралі беларускія велагоншчыкі на старце "Гран-пры Мінска"
У скрэтчы (гонка на 10 км, 40 кругоў) беларуска Іна Савенка, апярэдзіла на круг сваіх саперніц і змагла фінішаваць першай. Узняліся на п'едэстал гонару таксама дзве спартсменкі з Польшчы Наталля Руткоўска, якая заняла другое месца, і Эдзіта Ясінска, якая завяршыла гонку трэцяй...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі