Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Ліс 2016
Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па хакеі назваў склад на міжнародны турнір у Славенію
У Славенію галоўны трэнер Дэйв Льюіс узяў 22 ігракі, сярод якіх няма галкіпера "Нёмана" Віталя Труса, ён прадоўжыць падрыхтоўку ў сваім клубе. Сёння зборная адправілася ў славенскі Блед на тур Еўрачэленджа, дзе з 3 па 5 лістапада правядзе сустрэчы з камандамі Францыі, Латвіі і Славеніі...
2 Ліс 2016
Беларускі хор дасць дабрачынны канцэрт у Італіі ў дапамогу пацярпелым ад землетрасення
Вакальны ансамбль місіянерскага прыхода храма святога Мікалая Японскага з Мінска будзе ўдзельнічаць не толькі ў святочнай літургіі ў прыходзе Маскоўскага Патрыярхата ў гонар святога Савы Асвячонага ў горадзе Кальяры, але таксама выступіць з серыяй канцэртаў у розных гарадах гэтага аўтаномнага італьянскага рэгіёна...
2 Ліс 2016
Абноўленую экспазіцыю да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі адкрыў Дом-музей I з'езда РСДРП
У новай экспазіцыі больш глыбока раскрыты тэмы гісторыі з'езда і яго ўдзельнікаў, жандарскага вышуку, грамадска-палітычных рухаў канца XIX - пачатку XX стагодзя, штодзённага жыцця губернскага Мінска, гісторыі стварэння і дзейнасці самога музея, які вядомы яшчэ і тым, што тут у 1920-я гады жылі беларускія літаратары Янка Купала і Змітрок Бядуля...
2 Ліс 2016
Беларускі музтэатр прадставіць сваю версію знакамітага балета "Лебядзінае возера"
З'яўленне ў афішы любога музычнага тэатра шэдэўра сусветнай класічнай харэаграфіі - балета "Лебядзінае возера" - заўсёды падзея. У адрозненне ад стандартных, чатырохактовых спектакляў, пастаноўка Музычнага тэатра будзе складацца з двух актаў і чатырох карцін, па дзве карціны ў кожным акце...
2 Ліс 2016
Беларуская спартсменка Надзея Макарчанка намініравана на прэмію World Paddle Awards
Акрамя спартсменкі з Бабруйска на прэстыжную ўзнагароду ў вяслярных відах спорту прэтэндуюць яшчэ чатыры атлеты з ЗША, Чэхіі, ПАР і Польшчы. На юніёрскіх чэмпіянатах свету па веславанні на байдарках і каноэ ў 2015-м у Партугаліі і ў 2016 годзе ў Беларусі Надзея Макарчанка заваявала пяць залатых узнагарод: у каноэ-адзіночцы на 200 м (двойчы), у каноэ-двойцы на 200 м (двойчы) і 500 м...
1 Ліс 2016
Дызайнерам уваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі можа стаць любы жадаючы
Конкурс дызайну ўваходнага білета музей арганізуе 11 раз. Заяўкі прымаюцца да 14 лістапада. На час правядзення конкурсу яго ўдзельнікам дазволена бясплатнае фатаграфаванне інтэр'ераў музея і твораў пастаяннай экспазіцыі...
1 Ліс 2016
Амаль 20 дызайнераў прадставяць летнія калекцыі на Тыдні моды ў Беларусі
Прэзентацыі калекцый пройдуць на подыуме Нацыянальнага выставачнага цэнтра "Белэкспа". На працягу Тыдня моды ў Беларусі будуць паказаны калекцыі вядомых беларускіх дызайнераў, сярод якіх Alena Goretskaya, ton-in-ton, Candy Lady, NAVY, T.Efremova, Davidova, Evgeni Horkin, Youri Kot, Line A, Coo Culte, Limitedminsk by LG...
1 Ліс 2016
БДУ і Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт стварылі сумесны Інстытут тэхналогій
Адукацыйны працэс у Інстытуце тэхналогій БДУ-ТНУ пройдзе па сістэме "2+2". Першыя два гады студэнты вучацца ў ТНУ, а наступныя два - у БДУ. Абарона дыпломаў адбудзецца ў беларускай ВНУ. У складзе інстытута тры факультэты: інфармацыйных тэхналогій, эколагазберагальных тэхналогій ТНУ-МДЭІ імя А.Д. Сахарава і факультэт даўніверсітэцкай адукацыі...
1 Ліс 2016
Камерны аркестр Беларусі і французскі піяніст выканаюць на сцэне Парыжа беларускую музыку
Магчымасць пазнаёміцца з Люка Дэбаргам у беларускіх слухачоў з'явілася дзякуючы мастацкаму кіраўніку і галоўнаму дырыжору Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі Яўгену Бушкову. Піяніст прапанаваў камернаму аркестру Беларусі ўдзельнічаць у яго першым вялікім публічным канцэрце ў Парыжы. Люка Дэбарг з аркестрам 8 лістапада ў зале "Гаво" выканае Канцэрт нумар 2 Людвіга Ван Бетховена
31 Кст 2016
Каляндар падзей у Беларусі: лістапад 2016
Фестывалі, выстаўкі, канцэрты...
31 Кст 2016
Беларусь увайшла ў спіс краін з рэжымам бязвізавага знаходжання грамадзян у Кітаі пры транзіце ў трэція краіны
У паветраных пунктах пропуску 15 гарадоў Кітая, уключаючы Пекін, Гуанчжоу, Чэнду, Чунцын, Шэньян, Далянь, Гуйлінь, Сіань, Куньмін, Цяньцзінь, Цындаа, Сямэнь, Ухань, Харбін і Чанша, дзейнічае рэжым 72-гадзіннага бязвізавага транзіту для іншаземцаў. У паветраных пунктах пропуску ў Шанхаі, Ханчжоу і Нанкіне - режым 144-гадзіннага бязвізавага транзіту для іншаземцаў...
31 Кст 2016
Аўстрыйскі культурны сезон пройдзе ў Беларусі
Дзве сусветныя прэм'еры ў адзін вечар прагучаць на сцэне Белдзяржфілармоніі. Камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова 5 лістапада прадставіць праграму "Аўстрыя - далёкая і блізкая". Акрамя шэдэўраў сусветнай класічнай музыкі публіка азнаёміцца з творамі сучасных аўстрыйскіх кампазітараў, якія будуць гасцямі Белдзяржфілармоніі ў гэты вечар...
28 Кст 2016
Зорак Купалаўскага тэатра сустракалі маскоўскія гледачы на паказе спектакля "Вечар"
На сцэне Дзелавога і культурнага комплексу пасольства Беларусі ў Расіі адбыўся паказ спектакля "Вечар" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Яго прэзентацыя для маскоўскай публікі стала адным з мерапрыемстваў Года культуры, які аб'яўлены ў Беларусі ў 2016-м...
26 Кст 2016
Аляксандр Мінёнак адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне" 13 лістапада
У горад Валета беларуская каманда вязе з сабой промапрадукцыю, у тым ліку дызайнерскі інфармацыйны буклет, у камплект якога ўваходзіць дыск з конкурснай кампазіцыяй "Музыка маіх перамог", рэміксамі на яе, джазавым каверам на англійскай мове і караоке-версіяй, а таксама фірменныя паштоўкі і плакаты...
26 Кст 2016
Больш за 200 спевакоў з 20 краін прыедуць на Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў
Ацаніць вакальны талент удзельнікаў зможа не толькі высокае журы конкурсу, але і гледачы. Па традыцыі публіка пачуе ўдзельнікаў у вялікай зале тэатра 11 снежня на другім туры конкурсу і 13 снежня на гала-канцэрце фіналістаў, дзе акрамя дыпломаў і ўзнагарод будзе ўручаны і прыз глядацкіх сімпатый...
24 Кст 2016
"Травіята" ў Вялікім тэатры Беларусі 27 кастрычніка набудзе фармат трохбаковага міжнароднага праекта
У спектаклі "Травіята" 27 кастрычніка заняты французскія, італьянскія і беларускія оперныя артысты. За дырыжорскім пультам - маэстра Франсуа Робер Жыроламі з Францыі...
24 Кст 2016
Беларускія пісьменнікі ўдастоены ўзнагарод VII Літаратурнага форуму "Залаты Віцязь"
Статуэтку "Залатога Віцязя" атрымалі два раманы Мікалая Гаўрылава "Господь, мы поднимаемся. Хроника детского крестового похода" і "И отрет Бог всякую слезу". Статуэтку "Сярэбранага Віцязя" прывёз у Беларусь Міхаіл Шэлехаў за кнігу вершаў аб падзеях ва Украіне "Танец оборотней"...
24 Кст 2016
Японская арганістка Хірока Іноўэ выступіць на фестывалі "Званы Сафіі"
Хірока Іноўэ з'яўляецца яркім прадстаўніком новага пакалення акадэмічных выканаўцаў XXI стагоддзя. Лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Калінінградскай філармоніі на фестывалі ў Полацку будзе выступаць упершыню. У праграме творы Франсуа Куперэна, Іагана Себасцьяна Баха, Марыса Дзюруфле, Марселя Самуэль-Русо, Габрыэля П'ернэ і іншых...
20 Кст 2016
У праграмах "Лістапада-2016" прымуць удзел 159 карцін
З заяўленых работ 83 прымуць удзел у конкурсах. У асноўным конкурсе ігравога кіно будуць прадстаўлены 11 карцін, у конкурсе "Маладосць на маршы" - 12. Конкурс дзіцячых і юнацкіх фільмаў прадставіць 8 работ, асноўны конкурс дакументальнага кіно - 12...
20 Кст 2016
Білеты на фільм адкрыцця кінафестывалю "Лістапад-2016" ужо можна набыць
З 17 кастрычніка гледачы могуць набыць білет на фільм адкрыцця фестывалю, а з 25 кастрычніка папярэдні продаж на ўсе сеансы ў кінатэатрах "Мір", "Піянер", "Перамога", "Цэнтральны" будзе праходзіць цэнтралізавана...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі