Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Jul 2017
Музычны марафон у рэжыме нон-стоп чакае гасцей "Вялікай бард-рыбалкі"
Удзел у мерапрыемстве прымуць аўтары-выканаўцы і музыканты з 10 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Ізраіля, Чэхіі, Славакіі, Літвы, Польшчы і Эстоніі. Свята будзе складацца з розных творчых, аздараўленчых, турыстычных, спартыўных мерапрыемстваў і праектаў, а таксама музычнай праграмы, дамінантай якой стануць знакавыя юбілеі Юлія Кіма (80-годдзе) і Юрыя Рашанцава (85-годдзе)...
27 Jul 2017
Коласаўскі тэатр завяршае сезон прэм'ерай спектакля пра каханне "Дарослыя дзеці"
Гісторыю кахання ў двух дзеях на коласаўскай сцэне паставіў заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Юрый Пахомаў. Прэм'ера спектакля, створанага па вядомай п'есе амерыканскага драматурга Леанарда Герша "Гэтыя вольныя матылькі", адбудзецца 30 ліпеня. Трэба адзначыць, што музычнае афармленне спектакля таксама ажыццявіў Юрый Пахомаў. Дарэчы, папярэдні сезон тэатр завяршаў пастаноўкай гэтага ж рэжысёра (па п'есе Джона Патрыка "Дзіўная місіс Сэвідж")...
26 Jul 2017
Аляксандра Герасіменя выйшла ў фінал ЧС па плаванні на дыстанцыі 50 м на спіне
Аляксандра Герасіменя ў паўфінале пераадолела каронную дыстанцыю за 27,54 сек. Гэта трэцяе месца ў заплыве і сёмае па выніках двух паўфіналаў. Лепшы рэзультат паўфіналаў паказалі бразільская спартсменка, чэмпіёнка свету-2014 Эцьен Медэйраш - 27,18 сек, Яньхуі Фу з Кітая - 27,19 сек і прадстаўніца ЗША Кэтлін Бэйкер - 27,48 сек...
26 Jul 2017
Беларуска-французскі канцэрт пройдзе 30 ліпеня ў касцёле Святога Апостала Андрэя ў Нарачы
Традыцыя правядзення ў Мядзельскім раёне канцэртаў, прысвечаных Дзмітрыю Шастаковічу, была закладзена ў мінулым годзе, калі ў касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Шэметава адбылося выступленне беларускіх музыкантаў, прысвечанае 110-годдзю з дня нараджэння кампазітара. Шэметава невыпадкова было выбрана для канцэрта да юбілейнай даты Дзмітрыя Шастаковіча...
26 Jul 2017
Мірны і Нестар выйшлі ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Гамбургу
Беларуска-канадскі тандэм 26 ліпеня ўпэўнена перайграў аргенцінскі дуэт Федэрыка Дельбоніс / Леанарда Маер - 6:3, 6:4. У гульні за выхад у паўфінал Мірны і Нестар сустрэнуцца з харвацкай парай Іван Додзіг / Матэ Павіч...
26 Jul 2017
Дзве скульптуры сланоў індыйскіх майстроў папоўнілі калекцыю НММ
Кожная са скульптур важыць каля 400 кг. Мармуровая - "Выезд на слане" - уручную размалявана індыйскімі майстрамі, драўляная - "Слон" - інкруставана. Паводле слоў генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова, гэтыя работы зоймуць месца ў пастаяннай экспазіцыі...
26 Jul 2017
Беларусы заваявалі тры ўзнагароды на старце Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю
Лік узнагарод зборнай Беларусі адкрылі дзюдаісты і плыўцы. У плаванні на дыстанцыі 100 м на спіне з рэзультатам 1 мін. 01,76 сек. сярэбраным прызёрам стала Настасся Шкурдай. Чэмпіёнскі тытул у расіянкі Дар'і Васкіной (рэзультат - 1 мін. 00,87 сек.), бронза ў італьянскай спартсменкі Кастанцы Каканчэлі (1 мін. 02,14 сек.)...
26 Jul 2017
Новыя падыходы ў лячэнні пацыентаў з ВІЧ-інфекцыяй зацвердзілі ў Беларусі
У пратаколе замацаваны ўніверсальны доступ да АРВ-тэрапіі, што прадугледжвае лячэнне ўсіх людзей, якія жывуць з ВІЧ, незалежна ад клінічнай стадыі ВІЧ-інфекцыі або ад узроўню клетак CD4. Дакумент будзе ўведзены ў краіне з 1 студзеня 2018 года...
26 Jul 2017
Беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі выйшаў у 2-і раўнд парнага разраду на турніры ў Гштадзе
У першым матчы парнага разраду Васілеўскі разам з чылійцам Хансам Падліпнікам-Кастылья ўпэўнена перайграў інтэрнацыянальны дуэт Факунда Багніс (Аргенціна) / Тара Даніэль (Японія) у двух сэтах - 6:2, 6:2. Сустрэча прадаўжалася ўсяго 45 хвілін...
26 Jul 2017
Пленэр па жывапісе "Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве" прысвецяць памяці Бялыніцкага-Бірулі
Першая частка беларуска-рускага праекта пройдзе на тэрыторыі Тульскай вобласці. 14 жніўня беларускі склад мастакоў адправіцца працаваць у дзяржаўны мемарыяльны гісторыка-мастацкі і прыродны музей-запаведнік Васіля Паленава. А 24 жніўня мастакоў будзе сустракаць Магілёўская вобласць...
25 Jul 2017
Амаль 400 жыхароў Беларусі пераадолелі стагадовы рубеж
Лідзіруюць сярод рэгіёнаў краіны па колькасці доўгажыхароў Віцебская, Гродзенская і Мінская вобласці - тут пражываюць па 65 чалавек, якія адсвяткавалі векавы юбілей. У Брэсцкай вобласці, паводле даных на 1 ліпеня, налічваецца 44 доўгажыхары, у Гомельскай - 59, у Магілёўскай - 46, у Мінску - 51...
25 Jul 2017
Фотавыстаўка БЕЛТА адкрылася ў ГЗЦ Galleria Minsk
Як адзначыў на адкрыцці выстаўкі генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук, яна будзе рэгулярна абнаўляцца, у ёй будуць прадстаўлены самыя яркія і цікавыя работы фотамайстроў. Так, экспазіцыя абновіцца да Дня горада, аднак яе змест пакуль трымаецца ў сакрэце...
25 Jul 2017
Калекцыю работ Напалеона Орды прадставяць у Мінску восенню
Выстава "Напалеон Орда (1807-1883). Ілюстраваная энцыклапедыя краіны" прэзентуе 110 работ выдатнага тварца эпохі рамантызму ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. У яго творчай спадчыне шмат пейзажаў, у якіх знайшлі адлюстраванне мясціны, гістарычна і эмацыянальна важныя і для палякаў, і для беларусаў...
25 Jul 2017
Выстава жывапісу і графікі "Блакітныя вочы Радзімы" адкрыецца ў Гомелі 27 ліпеня
У экспазіцыю ўвайшлі карціны з фондаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, дзе захоўваецца значны пласт мастацкіх твораў, у якіх адлюстравана прырода Гомельскага краю. "Як вядома, пейзаж як жанр мастацтва карыстаецца вялікай любоўю і ў беларускіх мастакоў, і ў тых, хто шануе прыгожае. Мы вырашылі аб'яднаць у экспазіцыю некалькі дзясяткаў палотнаў, на якіх намаляваны рэкі і азёры - "блакітныя вочы Радзімы"...
24 Jul 2017
Помнік Францыску Скарыну ў Кішынёве будзе ўстаноўлены ў лістападзе
Рэспубліканскі мастацка-экспертны савет па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве на пасяджэнні адобрыў мадэль бюста, вырабленую ў мяккім матэрыяле. Скульптар працуе ўжо над мадэллю ў натуральную велічыню, помнік адальюць на Скульптурным камбінаце Беларускага саюза мастакоў...
24 Jul 2017
Прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Індыі папоўняць калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея
Які менавіта дар будзе паднесены галоўнаму музею краіны, індыйскае пасольства пакуль трымае ў тайне. Аднак памеры экспанатаў, іх мастацкая каштоўнасць і значнасць даюць магчымасць сцвярджаць, што іх з'яўленне ў пастаяннай экспазіцыі беларускага музея паслужыць развіццю цікавасці і ўзаемаразумення паміж дзвюма краінамі...
24 Jul 2017
Беларускія спартсмены заваявалі 6 медалёў на Еўрапейскім кубку па дзюдо ў Мінску
У другі дзень спаборніцтваў на вышэйшую прыступку п'едэстала падняўся беларускі спартсмен Ягор Варапаеў (вагавая катэгорыя - 90 кг), атрымаўшы перамогу ў фінальным паядынку над атлетам з Ізраіля Лі Кохмана. Таксама залатую ўзнагароду заваяваў наш суайчыннік Уладзіслаў Цярпіцкі (больш за 100 кг), ён быў мацнейшы за дзюдаіста з Азербайджана Ушангі Какауры...
23 Jul 2017
Нацыянальны аэрапорт Мінск вызначыў самыя пунктуальныя авіякампаніі чэрвеня
У намінацыі "Авіякампаніі, якія выконваюць 100 і больш рэйсаў штомесяц" самым пунктуальным перавозчыкам прызнана авіякампанія UTair з паказчыкам пунктуальнасці 90,3 працэнта. Без затрымак яна выканала 97 са 120 рэйсаў...
21 Jul 2017
Беларусы выступяць у дзевяці відах спорту на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі
Беларуская дэлегацыя ў 2017 годзе будзе самай шматлікай за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў летніх ЕЮАФ: 96 маладых атлетаў паспаборнічаюць за медалі ў дзевяці розных дысцыплінах. Упершыню на фестывалі Беларусь будуць прадстаўляць адразу дзве жаночыя каманды па гульнявых відах спорту - валейболе (U-18) і баскетболе (U-16)...
21 Jul 2017
Фіналісты нацыянальнага адбору дзіцячага "Еўрабачання-2017" выбралі нумары ўдачы
Фінал дзіцячага музычнага форуму адбудзецца 25 жніўня. Па традыцыі, заключны этап праекта пройдзе ў форме гала-канцэрта, убачыць які можна будзе ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Між тым сустрэчы юных артыстаў з тэлевізіёншчыкамі будуць прадаўжацца аж да фіналу...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі