Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Sep 2016
Мірскі замак набыў унікальную калекцыю партрэтаў князёў Радзівілаў
"Сцены Партрэтнай залы Мірскага замка цяпер упрыгожаны арыгінальнымі партрэтамі, якія музей набыў у князя Канстанціна Гогенлоэ-Шылінгсфюрста, які жыве ў Германіі. Упершыню гэту калекцыю беларусы ўбачылі ў маі 2014 года на выстаўцы. На працягу 17 месяцаў дырэктарат музея вёў перагаворы з уласнікам партрэтаў"...
27 Sep 2016
Ігар Бокій прадоўжыць спаборнічаць з плыўцамі асноўнай нацыянальнай зборнай Беларусі
Раней Ігар Бокій ужо ўдзельнічаў у чэмпіянаце і Кубку Беларусі і паказваў на гэтых турнірах нядрэнныя рэзультаты. "Прадоўжу выступаць ва ўнутраных спаборніцтвах сярод здаровых спартсменаў. Паколькі неабходна праводзіць як мага больш стартаў з моцнымі сапернікамі, каб быць у тонусе, выконваць трэніровачныя аб'ёмы, якія дапамогуць удала выступіць на паралімпійскіх стартах"...
26 Sep 2016
Другі васільковы самалёт "Белавія" прыляціць у Мінск 28 верасня
Другі з трох заказаных у 2014 годзе самалётаў Boeing 737-800 прыляціць у Мінск увечары 28 верасня. Першы брэндыраваны самалёт "Белавія" атрымала 15 жніўня, трэці чакаецца ў снежні. Новы Boeing разлічаны на 189 пасажыраў. Ліўрэя самалёта выканана ў бела-сініх тонах, хвост яго ўпрыгожвае васілёк...
26 Sep 2016
Джазавы музыкант Лявон Гурвіч правядзе майстар-клас у Мінску
Лявон Гурвіч, ураджэнец Мінска, падзеліцца са студэнтамі сваімі ведамі і вопытам. У майстар-класе таксама прымуць удзел вядомая спявачка Лаў Ньюкірк і загадчыца кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева...
23 Sep 2016
На сродкі гранта прэзідэнта Расіі зняты фільм да 60-годдзя Музея абароны Брэсцкай крэпасці
Пры стварэнні фільма былі выкарыстаны рэдкія хранікальныя кінакадры і фатаграфіі, раней невядомыя грамадскасці дакументы з асабістых і дзяржаўных архіваў. У карціну ўвайшлі інтэрв'ю з непасрэдным удзельнікам абароны Брэсцкай крэпасці Пятром Кацельнікавым, прэзідэнтам Асацыяцыі ваенных гісторыкаў і археографаў Расіі Уладзімірам Залатаровым...
22 Sep 2016
Чэмпіянат Беларусі па фотабёрдынгу пройдзе 2 кастрычніка ў Мінску
Мерапрыемства праходзіць у рамках праграмы "Умацаванне патэнцыялу сумесных ініцыятыў", пры падтрымцы фонду "Еўразія"...
22 Sep 2016
БДУ ўвайшоў у рэйтынг лепшых універсітэтаў свету па версіі Times Higher Education
Што датычыцца ВНУ суседніх краін Беларусі, то ў спіс трапілі 24 расійскія ўніверсітэты, 9 польскіх, 4 украінскія, а таксама па 2 літоўскія і латвійскія ВНУ. На першым месцы рэйтынгу размясціўся Оксфард...
21 Sep 2016
Усе тэнары Вялікага тэатра Беларусі збяруцца на адной сцэне 28 верасня
Канцэрт, які падрыхтавалі заслужаныя артысты Беларусі Георгій Карант і Віктар Скорабагатаў, прысвечаны народнаму артысту Беларусі Валерыю Глушакову - цудоўнаму тэнару, якому ў гэтым годзе споўнілася б 90 гадоў...
21 Sep 2016
Тыдзень сучаснага японскага кіно пачнецца ў мінскім кінатэатры "Перамога" 27 верасня
Кінатыдзень арганізаваны ў рамках фестывалю японскай культуры "Японская восень у Беларусі 2016". Увазе гледачоў будзе прапанавана пяць фільмаў, у тым ліку адзін мультыплікацыйны (анімэ)...
21 Sep 2016
Уладзімір Самсонаў выступіць у складзе зборнай Беларусі ў кваліфікацыі каманднага ЧЕ
Матч пройдзе 27 верасня і пачнецца ў 19.00 у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі. Для Уладзіміра Самсонава гэта будзе першая гульня за нацыянальную зборную пасля ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Рыа, дзе беларус заняў чацвёртае месца...
20 Sep 2016
Беларусь прыме чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў 2019 годзе
Турнір лепшых фігурыстаў Старога Свету пройдзе з 21 па 27 студзеня 2019 года. Плануецца, што чэмпіянат прыме "Мінск-Арэна". Акрамя сталіцы Беларусі на правядзенне чэмпіянату Еўропы-2019 прэтэндавалі Заграб, Грац, Кіеў і Талін...
20 Sep 2016
Кінафестываль "Лістапад-2016" адкрые карціна "Пецярбург. Толькі па любві"
XXXIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе 4-11 лістапада, яго слоган - "Насустрач натхненню". Пляцоўкай цырымоніі адкрыцця і закрыцця стане кінатэатр "Масква"...
20 Sep 2016
Амаль 4 тыс. байкераў з розных краін збяруцца на закрыцці мотасезона H.O.G. Rally Minsk
Акрамя традыцыйнага мотапрабегу ад Кургана Славы да Палаца спорту ў суправаджэнні спецпадраздзялення дарожна-патрульнай службы "Страла" УДАІ МУС мінчан і гасцей свята чакаюць дзіцячы гарадок з удзелам юных інспектараў руху, паказальныя выступленні супрацоўнікаў ДАІ МУС Расіі і Беларусі...
20 Sep 2016
Артысты Вялікага тэатра Беларусі сталі лаўрэатамі ІІІ Міжнароднага конкурсу балета
На працягу тыдня на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета "Астана Опера" спаборнічалі канкурсанты з Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны, Японіі і іншых краін. Конкурсная праграма была падрыхтавана з тым разлікам, каб артысты змаглі прадэманстраваць усе грані свайго таленту і майстэрства...
16 Sep 2016
Беларускія католікі далучацца да сусветнай малітвы за мір
Мерапрыемствы з нагоды Сусветнага дня малітвы за мір пройдуць 18-20 верасня ў Асізі (Італія). Як адзначыў мітрапаліт Кандрусевіч, 20 верасня ва ўсіх прыходах Беларусі пасля святой імшы адбудзецца спецыяльнае богаслужэнне...
16 Sep 2016
Мінск увайшоў у топ-3 гарадоў для падарожжаў расіян на лістападаўскія святы
Сэрвіс пошуку атэляў высветліў самыя папулярныя замежныя гарады для паездак на святочныя выхадныя ў Дзень народнага адзінства (4 лістапада). У топ-10 гарадоў увайшлі Прага, Мінск, Талін, Баку, Тбілісі, Ерэван, Вільнюс, Рыга, Хельсінкі і Лондан...
15 Sep 2016
Беларусь падала заяўку на ўдзел у "Еўрабачанні-2017"
Афіцыйны беларускі прадстаўнік разам з канкурсантамі іншых краін - удзельніц "Еўрабачання", канчатковы спіс якіх стане вядомы бліжэй да канца гэтага года, выйдзе на сцэну папулярнага музычнага форуму ў 2017 годзе. Як паведамлялася, горадам - гаспадаром "Еўрабачання-2017" аб'яўлена сталіца Украіны Кіеў...
14 Sep 2016
Вядомыя арганісты з васьмі краін дадуць серыю канцэртаў у Гродне
З канцэртамі ў Гродне выступяць выдатныя майстры арганнага майстэрства з Беларусі, Польшчы, Расіі, ЗША, Ізраіля, Германіі, Японіі, Італіі. Сярод іх - лаўрэат міжнародных конкурсаў арганіст з Беластока Юзаф Катовіч, адзін з выдатных сучасных нямецкіх выканаўцаў арганнай музыкі Іаганес Геферт...
13 Sep 2016
Жывапісец Аляксандр Салаўёў адзначыў сваё 90-годдзе юбілейнай выставай у Віцебску
"Адзін са старэйшых беларускіх мастакоў, авангардыст, жывапісец, афарміцель. Герой нашага часу", - так ахарактарызавала юбіляра дырэктар музея Вольга Акуневіч. І растлумачыла, што Аляксандр Салаўеў - герой на ўсіх франтах жыцця. З 17 гадоў ён змагаўся ў партызанскім атрадзе, затым на франтах, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга...
13 Sep 2016
Намінант на "Оскар" рэжысёр Заза Урушадзэ ўзначаліць журы конкурсу ігравога кіно "Лістапада-2016"
У яго фільмаграфіі пяць карцін: "Ім, каго пакінулі бацькі" (1989) (навела ў кінаальманаху "Мікстура без рэцэпта"), "Тут світанне" (1989), "Тры дамы" (2008), "Апякун" (2012), "Мандарыны" (2013). З карцінай "Апякун" Заза Урушадзэ ўдзельнічаў у асноўным конкурсе Мінскага МКФ у 2012 годзе, а выканаўца галоўнай ролі быў удастоены прыза "За лепшую мужчынскую ролю"...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі