Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Снж 2015
Новы год і Каляды ў Беларусі
Каляды і Новы год – цудоўны час для падарожжа ў Беларусь. Вы ўбачыце галоўныя славутасці краіны ў непрадказальны, але чароўны зімовы сезон, адчуеце атмасферу свят па-беларуску, далучыцеся да вясёлых гулянняў і даведаецеся аб самых каларытных звычаях і традыцыях...
15 Снж 2015
Больш за 400 узнагарод на міжнародных турнірах у 2015 годзе выйгралі маладыя беларускія спартсмены
"У 2015 годзе беларускія спартсмены на міжнародных стартах выйгралі 660 узнагарод рознай вартасці, з іх 407 медалёў прыпадае на долю маладых атлетаў, узрост якіх не перавышае 25 гадоў"...
15 Снж 2015
БЧ укараніла новую тэхналогію набыцця электронных білетаў на паязды
Кожнаму набытаму праз інтэрнэт білету цяпер прысвойваецца ўнікальны 14-значны нумар. Пасля аплаты электроннага праязнога дакумента фарміруецца яго бланк, у якім пазначаны нумар заказу (14 знакаў) і нумар электроннага праязнога дакумента (14 знакаў)...
15 Снж 2015
Оперныя выканаўцы з шасці краін паспрачаюцца за пальму першынства Каляднага конкурсу вакалістаў
Сёння вечарам адбудзецца трэці, фінальны тур конкурсу вакалістаў. Дзесяць артыстаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Узбекістана, Малдовы, Манголіі выйдуць на сцэну тэатра. Выканальніцкае майстэрства вакалістаў будзе ацэньваць прадстаўнічае міжнароднае журы...
14 Снж 2015
Ганаровае консульства Беларусі адкрылася ў амерыканскім штаце Фларыда
Ва ўрачыстай абстаноўцы ганароваму консулу Беларусі Майклу Маргулісу быў уручаны консульскі патэнт. Часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі, выступаючы на мерапрыемстве, зрабіў акцэнт на стане і перспектывах развіцця беларуска-амерыканскіх адносін, у тым ліку кантактаў са штатам Фларыда...
14 Снж 2015
Беларусь палепшыла пазіцыі ў Індэксе чалавечага развіцця і займае 50-е месца
Раней Беларусь займала 53-ю пазіцыю сярод амаль дзвюх соцень ацэньваемых па гэтым паказчыку краін і тэрыторый. У адпаведнасці з новым рэйтынгам, Беларусь узначальвае спіс краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця. Гэта лепшы паказчык сярод усіх астатніх краін СНД.
14 Снж 2015
"Белавія" не бачыць падстаў для адмены рэйсаў у Турцыю
З надыходам летняга сезона, дадаў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ "Авіякампанія "Белавія" Ігар Чаргінец, "Белавія" прадоўжыць чартарныя палёты ў турэцкія гарады, у тым ліку ў Анталью, Ізмір...
14 Снж 2015
Лепшым стартапам года ў Беларусі прызнаны праект арганізацыі гастролей артыстаў мінчаніна Алега Ціханава
"Праект Алега Ціханава набраў найбольшую колькасць балаў, атрымаў высокую ацэнку ўсіх экспертаў. Сэрвіс дэталёва прапрацаваны, таму, думаю, у яго ёсць усе шанцы для ажыццяўлення"...
14 Снж 2015
Беларуска Таццяна Драздоўская заняла трэцяе месца на этапе Кубка свету па парусным спорце
Таццяна Драздоўская, якая выступала ў класе жаночых лодак "Лазер Радыял", стала ўладальніцай бронзавага медаля (29 ачкоў) і ўступіла па выніках васьмі гонак аўстралійцы Эшлі Стодарт (14 ачкоў), якая заняла першае месца, і Сюзане Піят з Новай Зеландыі (24 ачкі)...
14 Снж 2015
Беларусы паспяхова выступілі на першым этапе юніёрскага Кубка IBU ў Аўстрыі
У Аўстрыі завяршыўся першы этап Кубка свету па біятлоне сярод юніёраў. Беларуская каманда завяршыла дэбютны старт сезона дзвюма залатымі ўзнагародамі...
11 Снж 2015
Дакументальны фільм "Легенды Нясвіжскага замка" паказалі на вечары беларускага кіно ў Каіры
Беларускае пасольства ў Егіпце плануе ў далейшым прадоўжыць азнаямленне егіпецкай публікі і замежнага дыпламатычнага корпуса з айчынным дакументальным кіно, што дасць магчымасць жыхарам Егіпта, а таксама іншых краін больш даведацца аб Беларусі...
11 Снж 2015
Ганаровае консульства Беларусі адкрылася ў французскім Ліёне
Ганаровае консульства размешчана на адной з самых вядомых плошчаў Ліёна. Ганаровы консул Беларусі ў Ліёне будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць у консульскай акрузе, якая ўключае ў сябе рэгіён Рона - Альпы...
11 Снж 2015
Лукашэнка з кароткай экскурсіяй наведаў мемарыяльны комплекс "Народная памяць" у Ашхабадзе
Кіраўнік беларускай дзяржавы ўсклаў вянок да манумента загінулым у Вялікую Айчынную вайну. На памяць аб наведванні музея Аляксандр Лукашэнка пакінуў запіс у Кнізе пачэсных гасцей...
11 Снж 2015
Рэканструктары ўзновяць пад Брэстам ваенныя падзеі векавой даўнасці
У паркавай зоне сядзібы Нямцэвічаў пройдзе ваенна-гістарычная рэканструкцыя, прысвечаная 98-й гадавіне заключэння Брэсцкага перамір'я. Падзеі амаль стагадовай даўнасці ўзновяць больш як 130 рэканструктараў, якія прадстаўляюць 20 ваенна-гістарычных клубаў Беларусі, Расіі і Украіны...
10 Снж 2015
У другім Калядным конкурсе вакалістаў удзельнічаюць 168 выканаўцаў з 18 краін
Першы тур праходзіць на працягу двух дзён - 10 і 11 снежня. У фінальным туры ўдзельнікі конкурсу выканаюць сцэны з опер з удзелам вядучых салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета...
10 Снж 2015
На галоўную ёлку ў Палац Рэспублікі запрошаны больш за 2 тыс. дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі
Перад пачаткам паказу дзеці змогуць палюбавацца на самыя цікавыя, яркія дзіцячыя работы рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу "Калядная зорка". У праграме адкрыцця - майстар-класы, навагоднія сюрпрызы, падарункі, інтэрактыўныя навагоднія гульнявыя праграмы...
10 Снж 2015
Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" стартуе 10 снежня ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі
На ўрачыстае адкрыццё запрошаны 220 вучняў (дзеці, маючыя патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, дзеці з малазабяспечаных сем'яў) з усіх раёнаў горада, а таксама прадстаўнікі Мінгарвыканкама...
10 Снж 2015
"Чароўныя падарункі" чакаюць наведвальнікаў палаца Румянцавых і Паскевічаў
"У абсалютнай большасці гэта прыгожыя эксклюзіўныя рэчы. На нашу думку, сабраныя разам яны створаць у музеі асаблівую пераднавагоднюю атмасферу. Няхай гэта будзе агульны падарунак да свята ўсім наведвальнікам палаца"...
9 Снж 2015
Прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанне-2016" гледачы назавуць 22 студзеня
Упершыню пераможцу нацыянальнага адбору вызначаць гледачы з дапамогай тэлефоннага і смс-галасавання ў час трансляцыі шоу. Пераможца праекта будзе афіцыйным прадстаўніком Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2016", які на гэты раз пройдзе ў Швецыі...
9 Снж 2015
Адпачынак у В'етнаме можа стаць больш даступным і танным для турыстаў з Беларусі
Беларусь можа пайсці на спрашчэнне візавага рэжыму для в'етнамскіх грамадзян, дазволіўшы групавыя бязвізавыя наведванні, як гэта арганізавана для турыстаў з Кітая. Дарэчы, з в'етнамскага боку для беларусаў таксама ўжо аблегчаны візавыя працэдуры...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі