Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Ліс 2015
У Мінску ўручылі медалі ЮНЕСКА беларускім дзеячам культуры
"Рашэнне ЮНЕСКА аб узнагароджанні трох беларускіх дзеячаў культуры гэтай высокай узнагародай сведчыць аб прызнанні і значнай ролі ў захаванні і развіцці нашай нацыянальнай культуры"...
30 Ліс 2015
Каляндар падзей у Беларусі: cнежань 2015
Фестывалі, выстаўкі, канцэрты...
30 Ліс 2015
Беларусь узнялася да 36-га месца ў рэйтынгу па індэксе развіцця ІКТ
За апошнія 5 гадоў Беларусь узнялася ў гэтым рэйтынгу на 14 пазіцый. За год мы палепшылі свае пазіцыі на 2 пункты і займаем ужо 36-е месца, па-ранейшаму апярэджваючы Расію (45-е месца) і Казахстан (58-е месца)...
30 Ліс 2015
Беларусь плануе пазмагацца за права правядзення ЧС па хакеі ў 2021 або 2022 годзе
Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску прайшоў у маі 2014 года, па арганізацыі і правядзенні такіх маштабных спартыўных мерапрыемстваў атрымаў высокую ацэнку ў балельшчыкаў і спецыялістаў...
28 Ліс 2015
Лукашэнка ўручыў першаму віцэ-прэм'еру Азербайджана ордэн Пашаны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Пашаны першаму намесніку прэм'ер-міністра Азербайджана Ягубу Эюбаву і старшыні наглядальнага савета вытворчага аб'яднання "Гянджынскі аўтамабільны завод" Ханлару Фаціеву...
27 Ліс 2015
Больш як 100 удзельнікаў прыедуць у Мінск на першы Еўразійскі форум маладых вучоных
На мерапрыемстве плануецца прадставіць найбольш буйныя міжнародныя і міждысцыплінарныя праекты, навуковыя распрацоўкі, якія рэалізуюцца з удзелам маладых вучоных...
27 Ліс 2015
Выстава карцін беларускага мастака Уладзіміра Зінкевіча адкрылася ў ААЭ
Экспазіцыя, якая складаецца з больш як 20 твораў, выкананых у жанры сучаснага мастацтва з прымяненнем спецыяльных матэрыялаў і інкрустацыяй пальмавым лісцем, выклікала сапраўдную цікавасць у знатакоў мастацтва і экспертаў з ААЭ і Еўропы, якія наведалі мерапрыемства...
27 Ліс 2015
НАК Беларусі і Алімпійскі камітэт Расіі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве
"Мемарандум, які мы сёння падпісалі ў Мінску, прадугледжвае больш цеснае супрацоўніцтва нашых алімпійскіх камітэтаў на міжнароднай спартыўнай арэне, абмен практычнымі навыкамі ў падрыхтоўцы атлетаў", - адзначыла генеральны сакратар АКР Настасся Давыдава...
27 Ліс 2015
Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па біятлоне ў будучым сур'ёзна разлічвае на Дар'ю Блашко
Двухразовая чэмпіёнка юніёрскага чэмпіянату свету Дар'я Блашко плануе пачаць біятлон выступленнем у юніёрскім Кубку IBU, першыя старты якога пройдуць 12 і 13 снежня бягучага года. Кубак свету па біятлоне стартуе 29 лістапада ў шведскім Эстэрсундзе...
27 Ліс 2015
Беларус Вадзім Стральцоў стаў чэмпіёнам свету па цяжкай атлетыцы
У другім падыходзе ён зафіксаваў над галавой штангу вагой 230 кг і набраў у суме 405 кг, што дало магчымасць яму выйграць малы залаты медаль у штуршку і стаць чэмпіёнам свету ўпершыню ў сваёй кар'еры па суме дваябор'я. Другое і трэцяе месцы занялі спартсмены з Казахстана...
26 Ліс 2015
"Гамлет" Магілёўскага тэатра лялек стаў бронзавым прызёрам ІІ Маладзёжнага тэатральнага форуму краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі
Прымаючы бронзавую статуэтку парасона, Ігар Казакоў, рэжысёр пастаноўкі ў дзвюх дзеях паводле п'есы Уільяма Шэкспіра, падзякаваў за высокую ацэнку сваёй работы прафесійнаму журы і адзначыў, што гэты поспех стане стымулам для новых сцэнічных знаходак...
26 Ліс 2015
Мерапрыемствы да 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна пройдуць у Беларусі на працягу 2016 года
Канцэрты, прысвечаныя памяці песняра, пройдуць на працягу года на сцэнічных пляцоўках у розных гарадах краіны. Плануецца абнаўленне экспазіцыі музея Уладзіміра Мулявіна, які дзейнічае ў Белдзяржфілармоніі...
26 Ліс 2015
Бязвізавы рэжым пачаў дзейнічаць паміж Беларуссю і Ізраілем з 26 лістапада
Дакумент рэгулюе пытанні, звязаныя з увядзеннем на двухбаковай аснове для грамадзян Беларусі і Ізраіля бязвізавага парадку ўезду на тэрыторыю або выезду з тэрыторыі дзяржавы другога боку з мэтай візіту або знаходжання, што не перавышае 90 дзён на працягу 6 месяцаў з даты першага ўезду...
26 Ліс 2015
Турыстычны поезд у маёнтак Дзеда Мароза пачне курсіраваць 25 снежня
У госці да Дзеда Мароза 25 снежня, а таксама 2, 4 і 8 студзеня турыстаў даставіць спецыяльны святочны поезд з правадніцамі-снягурачкамі, які складаецца з купэйных вагонаў. Навагодні састаў будзе адпраўляцца ў маёнтак Дзеда Мароза са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 22.48 і прыбываць у Брэст раніцай наступнага дня ў 07.54...
26 Ліс 2015
"Калядны кірмаш" пачне працаваць у Мінску з 12 снежня
"Наведвальнікам прапануюць гарачыя бліны, шашлыкі, смажаную бульбу, дранікі, навагоднія падарункі, ласункі, свежую выпечку, гарачы шакалад і глінтвейн. Штодзённа, па 15 студзеня 2016 года, і ў навагоднюю ноч яны будуць забяспечваць святочнае абслугоўванне мінчан"...
25 Ліс 2015
Мастачцы Валянціне Шоба і скульптару Сяргею Парцянкову з Беларусі прысудзілі прэмію Тэйлара
Прэстыжная ўзнагарода прысуджана 25 лістапада ў час правядзення мастацкай выстаўкі Art Capital, якая праводзіцца ў выставачным комплексе "Гран Пале" ў Парыжы. Уручэнне прэміі Тэйлара беларускім мастаку і скульптару адбудзецца ўпершыню...
25 Ліс 2015
Калядны "Джазавы мост" звяжа Беларусь з Еўропай
На адрэстаўрыраванай сцэне Цэнтральнага дома афіцэраў 19 снежня адбудзецца выступленне зоркі еўрапейскага джаза, любімца дацкай каралевы Мадса Маціяса, які пакарыў сваёй шчырасцю і фантастычным абаяннем слухачоў "Джазавых вечароў"...
25 Ліс 2015
Ёлачныя цацкі з розных краін свету прадстаўлены на выстаўцы ў Мінску
Наведаўшы выстаўку, кожнае дзіця зможа акунуцца ў чарадзейную казку, а дарослы - вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Выстаўка ўжо экспанавалася ў мінулым годзе і сабрала рэкордную колькасць наведвальнікаў: больш за 30 тыс. чалавек...
25 Ліс 2015
Упершыню беларускі павільён прадстаўлены ў парыжскім "Гран Пале"
Творы 11 сучасных беларускіх мастакоў і скульптараў убачаць больш як 40 тыс. гледачоў, якія штогод наведваюць выстаўку Art en Capital, яна ў гэтым годзе прадоўжыцца да 29 лістапада...
25 Ліс 2015
Кінафестываль "Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць" пройдзе ў Мінску 1-10 снежня
У праграме фестывалю, які праводзіцца ўжо 8-ы раз, - 10 фільмаў, кожны з якіх расказвае аб каштоўнасці чалавечага жыцця, магчымасцях і правах жанчын і мужчын, людзей з рознымі поглядамі, сацыяльнымі статусамі, магчымасцямі і густамі...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі