Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Ліп 2016
Беларускія пяціборцы заваявалі дзве залатыя ўзнагароды на юнацкім чэмпіянаце Еўропы
У асабістым заліку першае месца заняў беларус Іван Хамцоў, набраўшы 1170 ачкоў. У пяцёрку лепшых увайшоў яшчэ адзін беларускі спартсмен - Мікіта Гарнастаеў (1146 ачкоў). Трэці ўдзельнік фіналу ад Беларусі Яўген Арол завяршыў сваё выступленне на 11 месцы асабістага заліку (1119 ачкоў)...
29 Ліп 2016
Першы самалёт "Белавія" ў фірменных колерах World of Tanks прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск
Для авіякампаніі "Белавія" і World of Tanks - гэта першы такі праект. Асноўная ідэя брэндзіраванай ліўрэі - паказаць, што гульня, вядомая ва ўсім свеце, родам з Беларусі...
29 Ліп 2016
Зборная Беларусі па вольнай барацьбе атрымала яшчэ адну ліцэнзію на Алімпіяду ў Рыа
"З барцом, які дакладна паедзе ў Рыа-дэ-Жанэйра ў нашай зборнай, яшчэ не вызначыліся. Асноўных кандыдатаў два: Асадула Лачынаў і Уладзіслаў Андрэеў", - расказаў Раман Маркоўскі...
28 Ліп 2016
Фотавыстаўка аб біятлоннай "Гонцы легенд-2015" адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы
У экспазіцыі прадстаўлены работы беларускіх фатографаў, якія змаглі перадаць самыя знакавыя моманты "Гонкі легенд", што ўпершыню была праведзена ў 2015 годзе, а таксама спартыўныя спаборніцтвы легендарных спартсменаў біятлона...
27 Ліп 2016
Руслана Панчышына прадставіць Беларусь на конкурсе "Дзіцячая Новая хваля-2016"
Усяго 16 юных талентаў будуць прадстаўляць свае краіны на конкурсе і змагацца за першыя месцы. Акрамя каштоўных прызоў за першае, другое і трэцяе месца, уручаецца прыз глядацкіх сімпатый - дыплом пераможцы і прыз "Брыльянтавая хваля"...
26 Ліп 2016
Саша Захарык прадставіць Беларусь на музычным конкурсе "Новая хваля - 2016"
Выканаўца старанна рыхтуецца да маючага адбыцца конкурсу і вельмі задаволена зацверджанымі песнямі. Паводле яе слоў, узгадненне рэпертуару з арганізатарамі - гэта працяглы і нервовы працэс, нельга выйсці на конкурсную сцэну і праспяваць тое, што хочацца...
26 Ліп 2016
Святлоў падтрымлівае ідэю прысваення Нацыянальнаму аэрапорту імя Францыска Скарыны
Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў прапанаваў прысвоіць Нацыянальнаму аэрапорту Мінск імя Францыска Скарыны, а самалётам - імёны выдатных дзеячаў мастацтваў...
26 Ліп 2016
Новы мост пабудавалі да юніёрскага ЧС па веславанні на байдарках і каноэ ў Заслаўі
Плануецца, што ўдзел у спаборніцтвах прымуць больш як 1 300 спартсменаў, якія прадстаўляюць 62 краіны. Зборная Беларусі будзе прадстаўлена 47 спартсменамі, сярод якіх дзеючыя чэмпіёны і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы...
25 Ліп 2016
"Славянскі базар у Віцебску"-2016
Галоўныя тэмы гэтага форуму – Год культуры, 71-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і, зразумела, 25-годдзе самога фестывалю. Упершыню ў дзень адкрыцця – 14 ліпеня – на цэнтральных вуліцах Віцебска разгорнуўся святочны парад-шэсце музыкантаў, выканаўцаў і журналістаў...
24 Ліп 2016
Беларуска Вера Лапко выйграла тэнісны турнір у Астане
24 ліпеня ў фінале жаночага адзіночнага разраду беларуска перамагла ў напружаным трохсэтавым паядынку расійскую тэнісістку Валерыю Савіных (682) - 7:6 (7:3), 3:6, 6:4...
22 Ліп 2016
Кінапаказ аб асобах у беларускай культуры арганізуе Нацыянальны мастацкі музей
"Свабодны кінапаказ" 28 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі раскажа пра герояў нашага часу, чыімі дасягненнямі можна і трэба ганарыцца - вучоных, спартсменаў, мастакоў, артыстаў і грамадскіх дзеячаў. Паказ стане першым з серыі бясплатных адукацыйных мерапрыемстваў у падтрымку выставы "Свабодны музей: гарадскія легенды"...
22 Ліп 2016
Выстаўка сучасных абразоў адкрываецца ў музеі-сядзібе "Пружанскі палацык"
У экспазіцыі прадстаўлена амаль пяцьдзясят работ мастакоў з Украіны, Польшчы, Беларусі, Славакіі і Грузіі, якія працуюць у традыцыях царкоўнага мастацтва. Гэта аўтарскае бачанне сакральнай тэмы - прытчаў Старога і Новага запавету. Прадстаўнікі розных мастацкіх школ і традыцый вырашылі расказаць біблійскія тэксты нанава, з дапамогай мастацкіх сродкаў...
21 Ліп 2016
Выстава карцін "Лічбы на сэрцы" Героя Беларусі Міхаіла Савіцкага адкрыецца 28 ліпеня ў музеі ВАВ
Серыя з 16 карцін "Лічбы на сэрцы" (1974-1979,1987) знамянуе сабой асаблівы этап у творчасці мастака. Палотны раскрываюць гледачу злавеснае аблічча фашызму і адначасова сцвярджаюць бессмяротнасць непакоранага чалавека. Сам мастак так апісаў мэту стварэння карцін: "Я не мог не напісаць гэту серыю. Па-першае, дзеля моладзі, якая нарадзілася пасля вайны"...
21 Ліп 2016
Другі фестываль авіяцыйнага спорту пройдзе 30-31 ліпеня на аэрадроме "Баравая"
Будуць праведзены спаборніцтвы з удзелам 16 мацнейшых верталётных экіпажаў з Беларусі, Расіі, Чэхіі, Аўстрыі і Польшчы. Больш за трыццаць лепшых беларускіх парашутыстаў рыхтуюцца ўстанавіць нацыянальны рэкорд і сабраць у свабодным падзенні фігуру, якая павінна пабіць рэкорд 2014 года - 20 чалавек...
20 Ліп 2016
Дзесяціборац Максім Андралойць стаў сярэбраным прызёрам маладзёжнага ЧС па лёгкай атлетыцы
Перад заключным, дзясятым, відам праграмы бегам на 1500 м беларус займаў першую пазіцыю - 7389 ачкоў. Усяго на 27 ачкоў адставаў ад яго нямецкі спартсмен Ніклас Каўль. Атлет з Германіі змог фінішаваць другім у забегу (4 мін 21,70 сек), тады як Максім Андралойць уступіў яму больш за 20 секунд (4 мін 43,65 сек)...
20 Ліп 2016
Таццяна Халадовіч атрымала перамогу на міжнародным турніры ў Італіі
Кідальніца кап'я ў сваёй самай паспяховай спробе адправіла снарад на 61 м 85 см. Акрамя таго, у Падуі выступалі іншыя беларускія атлеты. Ілона Усовіч прабегла дыстанцыю 400 м (53,08 сек.) з пятым часам турніру. У трайным скачку Дзмітрый Платніцкі паказаў рэзультат 16 м 19 см і таксама заняў пятае месца...
19 Ліп 2016
Барысаўскі БАТЭ выйшаў у трэці раўнд кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў
Футбалісты барысаўскага БАТЭ выйшлі ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў. 19 ліпеня ў матчы ў адказ 2-га раўнда ў гасцях у фінскага чэмпіёна "Сейняёкі" барысаўчане згулялі ўнічыю - 2:2, і па суме двух матчаў прайшлі далей. Наступным сапернікам 12-разовых чэмпіёнаў Беларусі будзе пераможца пары "Хабнарф'ёрдзюр" (Ісландыя) - "Дандолк" (Ірландыя). Іх першая сустрэча на полі ірландскага клуба завяршылася ўнічыю 1:1...
19 Ліп 2016
Першыя бязвізавыя групы кітайскіх турыстаў прыедуць у Беларусь у бліжэйшыя месяцы
Ужо цяпер кітайцы могуць знаходзіцца ў Беларусі без візы да трох сутак, такая магчымасць прадастаўлена грамадзянам КНР з візай краін, якія з'яўляюцца членамі Еўрасаюза або ўдзельнікамі Шэнгенскай зоны, пры гэтым прыбыць у Беларусь трэба прамымі авіярэйсамі з Кітая...
19 Ліп 2016
Дзень Мінска ў бягучым годзе адсвяткуюць 3-4 верасня
Па традыцыі Дзень горада адзначаюць у сталіцы на другія выхадныя верасня. У бягучым годзе прынята рашэнне правесці асноўныя святочныя мерапрыемствы ў першыя вераснёўскія суботу і нядзелю. У бягучым годзе Мінск адзначыць 949-годдзе з даты першага згадвання ў "Аповесці мінулых гадоў" у 1067 годзе...
19 Ліп 2016
Пасля адмены віз паток турыстаў з Ізраіля ў Беларусь вырас у 1,5 раза, з Турцыі - амаль у 2,5 раза
Трохдзённы бязвізавы рэжым больш за год дзейнічае ў Белавежскай пушчы - гэта дало магчымасць павялічыць колькасць замежных турыстаў практычна ў два разы. "А не ўсе ж нават ведаюць, што ёсць магчымасць наведаць пушчу без візы, таму мы цяпер гэта рэкламуем"...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі