Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Стд 2017
Свята Вясны дасць магчымасць беларусам азнаёміцца з нацыянальнымі кітайскімі традыцыямі
"Вясёлае свята Вясны-2017" у Беларусі мае дзве тэматыкі: 25-годдзе ўстанаўлення беларуска-кітайскіх дыпадносін і традыцыйны кітайскі Новы год - Свята Вясны. Чжан Хунвэй расказаў, што традыцыя налічвае амаль чатырохтысячную гісторыю, перадаючы з пакалення ў пакаленне і развіваючы на працягу некалькіх тысяч гадоў...
16 Стд 2017
Беларускія валейбалісткі (U-18) перамаглі ў кваліфікацыі ЧЕ
Гульня была для беларусак удалай. Лідары нападзення Таццяна Холад і Ганна Грышкевіч упэўнена правялі сустрэчу, набраўшы 13 і 15 ачкоў адпаведна. У сустрэчы пераможцы паспяхова згулялі на падачы. Раней у ходзе турніру ў Мілане беларускі былі мацнейшымі за спарсменак Славакіі (3:2) і Італіі (3:1)...
15 Стд 2017
Беларускі фрыстайліст Антон Кушнір атрымаў перамогу на этапе КС у Лейк-Плэсідзе
Беларускі спартсмен у вырашальным этапе барацьбы за ўзнагароды набраў 120,36 бала, што стала лепшым рэзультатам сярод усіх фіналістаў. У лік прызёраў кубкавага этапу ўвайшлі прадстаўнік ЗША Мак Боханан (119,46) і расіянін Максім Бураў (107,32)...
13 Стд 2017
Беларускі экіпаж Сяргея Вязовіча заняў чацвёртае месца на дзясятым этапе "Дакара"
Беларускі экіпаж каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргея Вязовіча заняў чацвёртае месца на дзясятым этапе ралі-марафону "Дакар" у заліку грузавікоў. Беларус Аляксандр Васілеўскі завяршыў этап на шостым радку...
10 Стд 2017
Дзень культуры Беларусі ўпершыню прайшоў у сакратарыяце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва
Беларусь з'яўляецца краінай - наглядальніцай пры ШАС. Мерапрыемства адбылося напярэдадні 25-годдзя ўстанаўлення беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін. Генеральны сакратар ШАС Рашыд Алімаў на цырымоніі адкрыцця Дня культуры адзначыў, што Беларусь - краіна з багатай гісторыяй і культурай, беларускі народ беражліва захоўвае і развівае нацыянальныя традыцыі...
10 Стд 2017
Беларусы ўвайшлі ў топ-5 на марафонскім этапе "Дакара"
У агульным заліку Сяргей Вязовіч узняўся на 16-е месца. Лідарам гонкі застаецца Жэрар дэ Рой, якому беларускі экіпаж уступае 3 гадзіны 25 хвілін. Другое месца займае Дзмітрый Сотнікаў ("КамАЗ-майстар"), трэцяе - Эдуард Нікалаеў ("КамАЗ-майстар")...
9 Стд 2017
Беларусь уводзіць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін
Указ распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразілію, Інданезію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы. У першую чаргу, гэта добранадзейныя ў міграцыйным плане краіны, стратэгічныя партнёры Беларусі, дзяржавы, якія ў аднабаковым парадку ўстанавілі бязвізавы рэжым у адносінах да беларускіх грамадзян...
9 Стд 2017
Лукашэнка прысудзіў спецыяльную прэмію "Беларускі спартыўны Алімп" 2016 года
Аляксандр Лукашэнка прысудзіў спецыяльную прэмію Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп" 2016 года. Адпаведны ўказ, якім вызначаны тры лаўрэаты гэтай прэміі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і папулярызацыю фізічнай культуры і спорту ў Беларусі, падпісаў кіраўнік дзяржавы...
6 Стд 2017
Каманда Расіі завяршыла выступленне на ХIII Калядным турніры перамогай над Германіяй
Пытанне аб перамозе ў матчы, што прайшоў на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны", расійскія ігракі знялі пасля двух перыядаў, калі пяць разоў паразілі вароты сапернікаў. Заключныя дваццаць мінут Алег Брындзін устанавіў канчатковы лік - 6:0. Каманда Расіі ў ходзе турніру ўступіла зборнай Славакіі 0:12, згуляла ўнічыю з Фінляндыяй - 4:4 і заняла трэцяе месца ў групе В...
6 Стд 2017
Дні беларускай навукі пройдуць у Маскве ў чэрвені
"У чэрвені плануецца Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Маскве. Ён будзе прысвечаны інавацыйнай дзейнасці і супрацоўніцтву ў галіне навукі і тэхналогій. У час форуму ў Маскве пройдуць Дні беларускай навукі", - расказаў Аляксандр Шумілін...
5 Стд 2017
Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала другую перамогу на Калядным турніры
У другім перыядзе гульня была больш роўная, і сапернікі па два разы трапілі ў вароты адзін аднаго. Заключная трэць паядынку таксама была вельмі рэзультатыўная - беларусы выйгралі яе з лікам 7:3. У гэтай гульні Аляксандр Лукашэнка закінуў чатыры шайбы, і цяпер ён узначальвае спіс лепшых бамбардзіраў турніру, набраўшы 8 ачкоў па сістэме гол плюс пас (5+3), па дзве шайбы ў пераможцаў закінулі Сяргей Задзялёнаў і Сяргей Шыткоўскі...
5 Стд 2017
Зборная Славакіі атрымала другую перамогу на XIII Калядным турніры і лідзіруе ў групе В
На малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" славацкія хакеісты былі мацнейшыя за сапернікаў з Германіі, лік 6:1 (2:1, 2:0, 2:0). З шасці галоў пераможцаў дакладнымі кідкамі ў праведзенай сустрэчы ў тым ліку вызначыліся вядомыя ў мінулым прафесійныя ігракі Марцін Штрбак і Ян Пардавы. У першы дзень Славакія выйграла ў расійскай дружыны - 12:0...
5 Стд 2017
Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы з Мікалаем Лукашэнкам прыехалі ў госці да жыхароў дома-інтэрната ў Мінску
Ужо больш як два гады школа шэфствуе над домам-інтэрнатам, а таму вучняў і іх педагогаў сустракалі як старых сяброў...
5 Стд 2017
Хакеісты Расіі і Фінляндыі згулялі ўнічыю на Калядным турніры ў Мінску
Расіяне пасля нечаканага разгромнага паражэння ў першым туры ад славакаў (0:12) сёння згулялі значна больш упэўнена і пасля двух перыядаў выйгравалі з лікам 3:0. Фіны не збіраліся здавацца і на старце заключнай трэці матчу не толькі дагналі сапернікаў, але і выйшлі наперад - 4:3. У выніку ўпарты паядынак завяршыўся баявой нічыёй - 4:4. У стартавым матчы фінскія хакеісты былі мацнейшыя за каманду Германіі - 11:2...
5 Стд 2017
Год беларускай культуры на Сардзініі адзначаць канцэртамі, выставамі і кінапаказамі
Мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай культуры, будуць праходзіць на Сардзініі на працягу ўсяго 2017 года. Сярод іх літаратурныя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, канцэрты ансамбля народнай музыкі "Рагнеда" Заслаўскага ГДК, фотавыставы і выстава нацыянальнага рамяства, удзел беларускага хору ў Міжнародным фестывалі харавых спеваў духоўнай музыкі "Каледж Каларытанум" і беларускай фальклорнай групы ў Міжнародным фальклорным фестывалі Сардзініі...
5 Стд 2017
Беларускі экіпаж МАЗа займае чацвёртае месца пасля трох этапаў "Дакара-2017"
Лепшы час сярод беларусаў паказаў Сяргей Вязовіч, які другі этап запар фінішаваў чацвёртым. На праходжанне спецучастка спатрэбілася 2 гадзіны 51 мінута, а ў час гонкі беларусам нават удалося апярэдзіць аднаго з фаварытаў гонкі - камазаўскі экіпаж пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Сотнікава...
4 Стд 2017
Каманда Беларусі перамагла на старце Каляднага турніру зборную ААЭ
Абедзве каманды на папярэднім этапе турніру выступаюць у групе А. Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі ўжо на 2-й мінуце першага перыяду намаганнямі Канстанціна Кальцова павяла ў ліку - 1:0. Галявым хет-трыкам вызначыўся ў матчы гаспадароў пляцоўкі Андрэй Асташэвіч, якому тройчы асісціраваў пры ўзяцці варот Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы стаў аўтарам сёмай шайбы беларускай каманды на 40-й мінуце гульні...
4 Стд 2017
Хакеісты Славакіі атрымалі ўпэўненую перамогу над Расіяй на старце Каляднага турніру
Славацкія ігракі ўжо ў ходзе першага перыяду чатыры разы паразілі вароты расіян. Лік на 2-й хвіліне адкрыў Любамір Ваіч. Галявым дублем у складзе пераможцаў вызначыўся Любамір Секераш, які правёў больш за 200 матчаў у НХЛ і выступаў за нацыянальную зборную сваёй краіны на чэмпіянатах свету. Дзякуючы гэтаму поспеху славакі ўзначалілі турнірную табліцу групы В турніру...
4 Стд 2017
Нацыянальны конкурс "Мастацтва кнігі-2017" пройдзе ў Беларусі 25-26 студзеня
Таксама ў конкурсе прадстаўлены спецыяльныя намінацыі, пераможцам якіх уручаюцца спецыяльны дыплом і малы залаты фаліянт: "За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны", "Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання", "Садружнасць" (сумесныя выдавецкія праекты), "У люстэрку часу"...
4 Стд 2017
Фін Яні Рыта стаў аўтарам першага гола XIII Каляднага хакейнага турніру ў Мінску
У стартавым матчы на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" фінскія хакеісты ўжо ў першым перыядзе зрабілі добры лік - 4:1. У далейшым скандынаўская каманда дамінавала і заслужана перамагла з лікам 11:3. У іншым матчы папярэдняй групы В хакеісты Славакіі згуляюць з камандай Расіі (пачатак у 15.30)...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі