Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Врс 2017
Беларуска Аляксандра Сасновіч перамагла на старце кваліфікацыі тэніснага турніру ў Пекіне
У паядынку першага раўнда Сасновіч (102-і нумар сусветнага рэйтынгу) узяла верх над расіянкай Алай Кудраўцавай (348-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:3, 6:0. У вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку спаборніцтваў Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з пераможцай матчу паміж кітайскай тэнісісткай Лю Фанчжоу (159) і прадстаўніцай ЗША Варварай Лепчанка (76)...
28 Врс 2017
Штучныя сапфіры плануецца вырошчваць у "Вялікім камені"
"Мы вітаем прыход нашых расійскіх партнёраў - гэта сумесны беларуска-расійскі праект па вырошчванні ў прамысловых маштабах штучных сапфіраў. Тэма цікавая, спадзяюся, яна атрымае сваё развіццё ў парку", - сказаў кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка на палях Беларускага інвестыцыйнага форуму...
27 Врс 2017
Праект Open Air Cinema ў Верхнім горадзе Мінска завяршае сезон 29-30 верасня
У дворыку атэля "Манастырскі" будуць паказаны японская і нямецкая кінакарціны, прадастаўленыя праектам "Лістапад. Калекцыя". Сеанс 29 верасня больш для паклоннікаў хорару. Сюжэт японскай стужкі "Страшная воля багоў" (2014) расказвае пра звычайнага школьніка Суна Такахата, у класе якога аднойчы пачынаюць адбывацца дзіўныя рэчы...
27 Врс 2017
Памятны знак у гадавіну масавых уцёкаў з гета адкрылі ў Навагрудку
26 верасня 1943 года сотні вязняў праз падземны тунэль, які скрытна капалі некалькі месяцаў, змаглі вырвацца з гета. Сярод выратаваных быў і прадзед Джарэда Кушнера, зяця цяперашняга прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Уцёк, дарэчы, стаў самым масавым у Еўропе. У памяць аб падзеі тут 26 верасня адкрылі новы памятны знак...
27 Врс 2017
Зорка беларускай оперы Аксана Волкава адкрыла сезон у "Метраполітэн-опера"
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава адкрыла сезон у "Метраполітэн-опера", выканаўшы партыю Джульеты ў оперным шэдэўры Жака Афенбаха "Казкі Гофмана". Прэм'ера новага спектакля на прэстыжнай сцэне ў пастаноўцы вядомага дырыжора, музычнага дырэктара Канадскай опернай кампаніі Іаханеса Дэбуса і рэжысёра Бартлета Шэра...
26 Врс 2017
"Белавія" атрымала пяць зорак за сэрвіс у рэйтынгу амерыканскай асацыяцыі APEX
Авіякампаніі спаборнічалі ў такіх намінацыях, як "Глабальныя авіялініі", "Вялікія рэгіянальныя авіякампаніі" і "Лоўкосты". Беларускі авіяперавозчык атрымаў максімальныя пяць зорак у групе "Вялікія рэгіянальныя авіякампаніі" разам з такімі кампаніямі, як Bangkok Air, Air Astana, Caribbean Airlines, Virgin Australia...
26 Врс 2017
Аляксандра Герасіменя ўзнагароджана медалём НАК "За выдатныя заслугі"
Знакамітая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя адзначыла, што гэта першы медаль ад НАК Беларусі. "З трэнерам паспелі ўжо ацаніць цудоўны дызайн узнагароды. Вельмі задаволены, што мае дасягненні ацэнены па заслугах. Пасля такога цёплага прыёму яшчэ больш жадання дабівацца вялікіх перамог", - сказала спартсменка...
26 Врс 2017
Вялікі тэатр упершыню ўдзельнічае ў Брукнераўскім фестывалі ў Аўстрыі
У фестывалі, які штогод праходзіць у Лінцы ў гонар кампазітара Антона Брукнера, прымуць удзел больш за 100 беларускіх артыстаў Вялікага тэатра. Пачынаючы з 1974 года, калі адбыўся першы музычны форум, яго арганізатары кожны раз спрабуюць зрабіць нешта асаблівае, што вылучала б гэта мерапрыемства сярод усіх астатніх...
25 Врс 2017
Рэкамендацыі стварэння паспяховых сцэнарыяў атрымаюць удзельнікі індустрыяльнай платформы "Лістапада"
Індустрыяльная платформа XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" Bel:Cinema прымае да 15 кастрычніка работы для сцэнарнай лабараторыі, якая пройдзе 4-5 лістапада ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Да ўдзелу запрашаюцца работы сцэнарыстаў, рэжысёраў і прадзюсараў...
25 Врс 2017
Бязвізавым рэжымам для ўезду ў Беларусь скарысталіся 52 тыс. турыстаў
"52 тыс. турыстаў прыехалі ў Беларусь па бязвізавым рэжыме з моманту яго ўвядзення", - адзначыў Міхаіл Партной. Ён паведаміў, што цяпер разглядаецца пытанне аб павелічэнні тэрміну бязвізавага знаходжання ў Беларусі - пакуль ідзе размова аб 10 сутках...
25 Врс 2017
Каталіцкія біскупы з краін Еўропы правядуць службы ў мінскіх храмах
Кіраўнікі епіскапскіх канферэнцый з 45 краін свету прыбудуць у Мінск для ўдзелу ў пленарным пасяджэнні Савета канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы. Плануецца, што і 1 кастрычніка іерархі наведаюць некаторыя прыходы Мінска, дзе ўзначаляць імшу і сустрэнуцца з вернікамі...
25 Врс 2017
Трамвай "Маршрут ад Марка Шагала і Казіміра Малевіча" выйдзе на лінію ў Віцебску
У новай рабоце аўтары праекта выкарыстоўваюць супрэматычныя рашэнні ў перадачы сэнсу 17 прынцыпаў Устойлівага развіцця, прынятых ААН да 2030 года. У Беларусі з 25 верасня па 25 кастрычніка пройдуць Тыдні ўстойлівага развіцця-2017...
24 Врс 2017
Першая група турыстаў з КНР прыбыла ў Беларусь з 6-дзённым турам па праграме РУП "Цэнтркурорт"
У складзе камерцыйнай групы 15 турыстаў, усе яны ва ўзросце 60-80 гадоў. "Гэтыя людзі выказалі жаданне прыехаць у Беларусь, набылі пуцёўкі за свой кошт", - растлумачылі ў "Цэнтркурорце"...
22 Врс 2017
Легенда савецкага спорту Алена Бялова ўзнагароджана медалём НАК Беларусі
Высокую ўзнагароду на ўрачыстай цырымоніі ў канцэртнай зале "Верхні горад", прымеркаванай да юбілею легендарнай спартсменкі, уручыў першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Андрэй Асташэвіч. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў зачытаў прывітальны адрас Прэзідэнта...
21 Врс 2017
Адрэстаўрыраванае Евангелле 1600 года можна ўбачыць на выстаўцы ў НММ
Увазе наведвальнікаў выстаўкі прадстаўлены адноўлены фаліянт - Евангелле 1600 года. Гэта Евангелле з буйнейшага цэнтра беларускага кнігадрукавання апошняй чвэрці XVI - першых дзесяцігоддзяў XVII стагоддзя - друкарні братоў Мамонічаў у Вільні...
21 Врс 2017
Выстаўка работ пленэру памяці Жукоўскага адкрыецца 22 верасня ў Мінску
Афіцыйнае адкрыццё пленэру адбылося ў 2015 годзе ў сядзібе "Жураўлінае" - дзеючым культурным і мемарыяльным цэнтры, звязаным з імем Станіслава Жукоўскага...
19 Врс 2017
Кніга з сачыненнямі беларускіх дзяцей пра мір прэзентавана ў Мінску
У кнігу ўвайшлі сачыненні, якія дзеці пісалі ў мінулым годзе на конкурс "Шчасце жыць у мірнай краіне". Ён быў аб'яўлены да 55-годдзя фонду. "Кніга атрымалася вельмі светлай і пазітыўнай. Яна будзе эксклюзіўнай, яе нельга будзе купіць, а толькі атрымаць у падарунак"...
19 Врс 2017
Стынг 8 кастрычніка прывязе ў Мінск рок-праграму "57th & 9th"
Праз 7 гадоў музыкант зноў прыедзе ў сталіцу Беларусі. Сусветнае турнэ артыста з новай рок-праграмай "57th & 9th" уключае і Мінск...
19 Врс 2017
"Японская восень у Беларусі 2017" праходзіць з аншлагам
Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь пяты раз праводзіць фестываль, які праходзіць з сярэдзіны верасня да канца лістапада. У бягучым годзе ён прымеркаваны да 25-гадовага юбілею дыпламатычных адносін паміж Японіяй і Беларуссю...
19 Врс 2017
"Лістапад-2017" пройдзе пад слоганам "Ісціна, любоў і прыгажосць"
"Слоган "Ісціна, любоў і прыгажосць" - трыадзінства, якое непарыўна звязана з прыродай кінематографа. Як гаварыў выдатны рэжысёр Жан-Люк Гадар, "кіно служыць менавіта для таго, каб даць магчымасць бачыць"...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі