Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Лют 2017
Беларускія кнігі ў 2017 годзе шырока прадставяць на міжнародных выстаўках
"Мы плануем быць на шэрагу міжнародных кніжных выставак", - расказала Лілія Ананіч. Паводле яе слоў, сумесна з дыпламатычнымі місіямі таксама прапрацавана пытанне правядзення круглых сталоў, навуковых канферэнцый, семінараў, прысвечаных кніжнай тэматыцы...
2 Лют 2017
Беларуская бягуха Аліна Талай правяла першы старт у сезоне і заняла другое месца ў Дзюсельдорфе
У фінале ў бегу на 60 м з бар'ерамі Аліна Талай паказала рэзультат 7,95 сек. і перасякла фінішную лінію адначасова з Сіндзі Роледэр з Германіі. Пераможцу вызначыў толькі фотафініш, па рэзультатах якога беларуска была ўдастоена сярэбранай узнагароды...
1 Лют 2017
БДУ заняў чацвёртае месца ў рэйтынгу лепшых універсітэтаў СНД
БДУ дэманструе ўстойлівасць сваіх пазіцый у рэйтынгу Webometrics на працягу апошніх некалькіх гадоў, уваходзячы ў верхнія 2-3 працэнты лепшых сусветных універсітэтаў...
1 Лют 2017
Унікальны каталог падзейнага турызму распрацаваны ў Беларусі
"У нашай краіны вельмі багатыя самабытныя традыцыі, кожны год праходзяць мерапрыемствы, пра многія з якіх мы нават не чулі. А сярод іх жа вельмі цікавыя фестывалі, тэматычныя святы, шоу, конкурсы, выстаўкі, аналагаў якім няма ў свеце. Таму "Беларустурыст" распрацаваў унікальны каталог падзейнага турызму Беларусі"...
1 Лют 2017
БЕЛТА прапануе задаць пытанне Прэзідэнту
БЕЛТА прапануе задаць сваё пытанне Прэзідэнту праз анлайн-сэрвіс на сайце www.belta.by і ў акаўнтах агенцтва ў сацсетках. Як чакаецца, Аляксандр Лукашэнка дасць адказы на найбольш цікавыя і актуальныя з іх..
31 Стд 2017
Каляндар падзей у Беларусі: люты 2017
Фестывалі, выстаўкі, канцэрты...
31 Стд 2017
Група NAVIBAND выступіць у другім паўфінале "Еўрабачання-2017"
Песню "Гісторыя майго жыцця" каманда выканае 11 мая. Беларусь 14-ы раз прымае ўдзел у самым маштабным музычным шоу Еўропы, і песня на беларускай мове прагучыць на міжнародным конкурсе ўпершыню. Раней канкурсанты з Беларусі выконвалі кампазіцыі на англійскай...
30 Стд 2017
Больш за 100 твораў прадстаўлена на выстаўцы іранскага мастацтва ў Мінску
На выстаўцы дэманструюцца творы ткацтва, каліграфіі, мініяцюры, жывапісу, керамікі, драўлянай скульптуры. Старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца акцэнтаваў увагу на вялікім укладзе Ірана ў сусветную скарбніцу культуры і мастацтва. Такія імёны, як Хаям, Фірдаўсі, Рудакі, Саадзі і многія іншыя, добра вядомы ва ўсім свеце...
30 Стд 2017
Беларус Арцём Башлакоў заняў другое месца ў фрыстайле на зімовай Універсіядзе ў Алматы
Беларус у фінале паказаў рэзультат 90,94 бала. Арцёма Башлакова ў падагульняючым пратаколе змог апярэдзіць толькі кітаец Лі Жанлінь - 97,99 бала. Бронзавым прызёрам універсіяды стаў таксама прадстаўнік Паднябеснай Гуа Жымінь - 90,94 бала...
30 Стд 2017
Праект па аднаўленні тарфянікаў на $4,3 млн стартуе ў Беларусі ў верасні
Мікалай Свідзінскі звярнуў увагу, што праект па аднаўленні тарфянікаў, які будзе рэалізаваны ў Беларусі - не першы такі праект. "За час рэалізацыі "Тарфянікаў-1" былі праведзены работы па рэабілітацыі 28 тыс. га балот, парушаных у выніку здабычы торфу і меліярацыі"...
30 Стд 2017
Пяціборка Ірына Прасянцова заняла першае месца на турніры ў Будапешце
У ходзе спаборніцтваў беларуска паказала высокія рэзультаты ў фехтаванні, дзе заняла трэцяе месца, а ў камбінаваным відзе (бег і стральба) і зусім стала лепшай. У выніку Ірына Прасянцова набрала 1370 ачкоў, венгерка Шарлота Ковач, якая заняла другое месца, адстала ад пераможцы больш як на 20 балаў - 1347 ачкоў. Бронзавым прызёрам турніру ў закрытых памяшканнях стала таксама венгерка Анна Тот - 1339...
30 Стд 2017
Беларускі барэц Іван Янкоўскі стаў пераможцам міжнароднага турніру ў Парыжы
У ходзе спаборніцтваў беларускі атлет у 1/4 фіналу быў мацнейшы за італьянца Сімоне Інатоні, у сустрэчы за выхад у фінал Іван Янкоўскі адолеў Джардана Набле з Францыі. У вырашальным паядынку беларус упэўнена перамог саперніка з ЗША Натана Бурака...
29 Стд 2017
Беларускія біятланісты занялі дзявятае месца ў змешанай эстафеце на ЧЕ
Квартэт у складзе Марыі Панфілавай, Хрысціны Ільчанка, Уладзіміра Чапеліна і Сяргея Бачарнікава ўступіў больш як дзве мінуты пераможцам - +2 мін 22,0 сек (1+8). Першае месца занялі біятланісты Расіі - 1 гадз 12,26 сек (0+6). Сярэбраныя ўзнагароды заваявала каманда Нарвегіі - +36,4 сек (0+9). Трэцімі фінішавалі ўкраінскія біятланісты - +37,1 сек (1+6)...
26 Стд 2017
Выстаўка новых распрацовак адкрылася ў НАН Беларусі да Дня навукі
Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за 500 распрацовак. Экспазіцыя ўключае дасягненні і найбольш значныя вынікі навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Беларусі. Свае распрацоўкі прадставілі вучоныя і даследчыкі з 78 арганізацый краіны, у тым ліку з НАН Беларусі...
26 Стд 2017
Брэст падаў заяўкі на правядзенне ў 2018 годзе першынстваў Еўропы па водным пола і веславанні
"Уся неабходная інфраструктура ў Брэсце ёсць. Мы праводзім нямала міжнародных спаборніцтваў, але спрабуем прыняць турніры і больш высокага ўзроўню. У прыватнасці, на 2018 год пададзены заяўкі на правядзенне чэмпіянатаў Еўропы па водным пола, а таксама па акадэмічным веславанні, - расказаў Мікалай Глушэня...
23 Стд 2017
Золата цыркавога фестывалю ў Монтэ-Карла заваяваў нумар з удзелам беларуса
Беларус Аляксей Васількоў у складзе нумара "Падкідныя дошкі" заваяваў золата цыркавога фестывалю ў Монтэ-Карла. Ураджэнец Гомеля ўдастоіўся гонару пранесці сцяг Беларусі на адкрыцці 41-га міжнароднага цыркавога фестывалю ў Монтэ-Карла...
23 Стд 2017
Год італьянскай культуры ў Беларусі прысвечаны 25-годдзю дыпадносін
Стэфана Б'янкі расказаў, што ў час Года італьянскай культуры запланавана каля 30 мерапрыемстваў і праектаў, уключаючы канцэрты, спектаклі, выстаўкі і кінапаказы. Так, пройдуць дзень італьянскага дызайну, тыдзень моды, круглыя сталы, канцэрты італьянскіх калектываў. Прадугледжана таксама выстаўка кніг "Францыск Скарына і яго эпоха"...
21 Стд 2017
Цэнтр культуры Беларусі адкрыецца ў Пекіне ў маі
"Акрамя эканамічных узаемаадносін, нашы краіны ў апошнія гады пачалі актыўна наладжваць культурныя сувязі, а гэта вельмі важная аснова для далейшай работы. Можна сказаць, што гэта таксама новы этап узаемаадносін дзвюх дзяржаў. Кітай адкрыў у мінулым годзе Цэнтр культуры ў Мінску, аналагічны беларускі цэнтр з'явіцца ў Пекіне, адкрыццё намечана на май бягучага года", - Цуй Цымін...
20 Стд 2017
Шкляное сэрца разыграюць 13 удзельнікаў нацыянальнага адбору конкурсу "Еўрабачанне-2017"
Гледачы і журы прымуць рашэнне, каму дастануцца лаўры пераможцы адбору на "Еўрабачанне-2017" па выніках выступлення на шоу, якое будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1", "Беларусь 24" і ў рэжыме online на сайце медыяхолдынга tvr.by. Хто прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе песні, тэлегледачы і прафесійнае журы вызначаць па формуле 50x50...
19 Стд 2017
Беларусь і Латвія падалі сумесную заяўку на ЧС па хакеі 2021 года
"Мінск знаходзіўся ў эпіцэнтры хакейнага свята ў 2014 годзе. На многіх кангрэсах ІІХФ да гэтага часу ўспамінаюць той турнір. Ідэя сумеснага чэмпіянату з Латвіяй узнікала якраз у 2014 годзе. Краіны з'яўляюцца добрымі партнёрамі ў многіх сферах, у спартыўнай найбольш яркае процістаянне заўсёды складвалася ў хакеі паміж мінскімі і рыжскімі дынамаўцамі"...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі