Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Май 2017
Кацярына Карстэн заваявала сярэбраную ўзнагароду ЧЕ па акадэмічным веславанні
Апярэдзіць беларуску ў вырашальным заездзе адзіночных лодак на дыстанцыі 2000 м змагла толькі Вікторыя Тарнлей з Вялікабрытаніі - 7 мін 34,23 сек. Кацярына Карстэн заваявала сярэбраны медаль з рэзультатам 7 мін 34,92 сек. Трэцяй фінішную рысу перасекла Аннекатрын Ціле з Германіі - 7 мін 35,79 сек...
26 Май 2017
Лукашэнка аб вучобе малодшага сына: звычайная школа, звычайны вучань
"Калі вы думаеце, што ён у мяне там асаблівае дзіця, нічога падобнага. Як усе. У сем пад'ём, у восем на занятках, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Звычайная школа, звычайны вучань. Так, усе разумеюць, што гэта сын Прэзідэнта. Але, дзякуй богу, ён не любіць, калі на яго ўвагу звяртаюць больш, чым гэта патрэбна"...
26 Май 2017
Мінскія гімназісты здзівілі Прэзідэнта макетамі страчаных помнікаў архітэктуры
"Мы аднаўляем тое, чаго на гэты момант ужо не існуе. Гэта помнікі архітэктуры, якія былі разбураны людзьмі, часам або войнамі. Некаторыя з іх цяпер знаходзяцца на рэстаўрацыі. Напрыклад, ад велізарнага сядзібнага комплексу Паўлінава застаўся адзін паўразбураны дом, а ад "беларускага Версаля" - сядзібнага ансамбля Шчорсы фактычна нічога не захавалася"...
26 Май 2017
Мінскі дзевяцікласнік прадэманстраваў Лукашэнку ўласнаручна сабраны 3D-прынтар
Паводле слоў падлетка, гэта мадэль - бюджэтная (кошт усяго каля $250), аднак яна не ўступае дарагім прамысловым аналагам. Даніла Елісееў сабраў свой 3D-прынтар у дамашніх умовах і паспеў ужо дамовіцца з пастаўшчыкамі аб набыцці ў іх неабходных дэталей. Паводле яго слоў, попыт на вынаходства ёсць...
26 Май 2017
Беларускія кардыяхірургі правялі перасадку лёгкіх з прыроджанай паталогіяй лёгачных артэрый
37-гадовую жыхарку Оршы ўключылі ў ліст чакання на перасадку тры гады таму. У сусветнай практыцы 70 працэнтаў хворых пасля перасадкі лёгкіх з такім жа дыягназам перажываюць пяцігадовы рубеж. "Яна пачала самастойна дыхаць ужо праз гадзіну пасля аперацыі. Звычайна гэта адбываецца на працягу трох гадзін", - паведаміў загадчык кардыяхірургічнай рэанімацыі Андрэй Валенцюкевіч...
25 Май 2017
Дні культуры Беларусі ў В'етнаме адкрыліся яркім выступленнем беларускіх майстроў мастацтваў
На канцэрце выступілі заслужаны калектыў Беларусі Дзяржаўны ансамбль танца, заслужаная артыстка Беларусі салістка маладзёжнага тэатра эстрады Вікторыя Алешка, артыст Анатоль Тарас. У в'етнамскім цэнтры выстаўкі мастацтва і культуры адкрыліся экспазіцыі мастака Васіля Ясюка "Прамяні натхнення" і Нацыянальнага гістарычнага музея "Беларусь і беларусы"...
25 Май 2017
Хакеістаў у Беларусі пачнуць рыхтаваць з шасці гадоў
"Раней у нас была практыка набору ў школы дзяцей з сямі гадоў. Міністэрства аховы здароўя, Мінспорту, Мінадукацыі з улікам меркавання спецыялістаў прыйшлі да таго, што магчыма пачаць падрыхтоўку з шасці. Гэта і сусветны вопыт", - сказаў Сямён Шапіра. Каб у бацькоў юных хакеістаў не было праблем з набыццём неабходнай экіпіроўкі, Прэзідэнт даручыў вырашыць гэтыя пытанні аж да стварэння ў Беларусі вытворчасцей па пашыве формы і вырабе іншага інвентару...
25 Май 2017
Кульмінацыяй свята ў Александрыі стане паказ "Купальскі сон"
Эстрадна-цыркавое шоу разгорнецца 8 ліпеня на галоўнай сцэне свята з удзелам артыстаў і цыркавых калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Творчыя блокі цыркавога паказу будуць звязаны паміж сабой сюжэтнай лініяй, відовішчнымі ітэрмедыямі ў выкананні цыркавых і папулярных эстрадных выканаўцаў...
25 Май 2017
Фестываль карэйскага кіно пройдзе ў Мінску 26-28 мая
Мінчане ўбачаць 5 карцін. Адкрые кінафестываль сямейная меладрама "Магазінчык Чан-су" пра першае каханне, якое можа прыйсці ў любым узросце. Мерапрыемства арганізавана пасольствам Рэспублікі Карэя ў Беларусі і прымеркавана да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі...
24 Май 2017
Літаратурную спадчыну Купалы і Коласа прадставіць выстаўка "Алмазы беларускай літаратуры"
Экспазіцыя выстаўкі, якая адкрыецца 25 мая, пазнаёміць наведвальнікаў з літаратурнай спадчынай народных паэтаў: прыжыццёвымі і сучаснымі выданнямі твораў, матэрыяламі канферэнцый, зборнікамі артыкулаў аўтарытэтных літаратуразнаўцаў, выданнямі па гісторыі беларускай літаратуры...
23 Май 2017
Погляд на мастацтва Беларусі і Італіі першай палавіны ХХ стагоддзя прадставіць выстава ў Мінску
Выстава "Даторы, Шагал, Суцін, Хадасевіч-Лежэ. Энергія, экспрэсія, сімволіка і сны. Погляд на мастацтва Італіі і Беларусі першай палавіны XX стагоддзя" - ключавая падзея культурнай праграмы пасольства Італіі ў Мінску ў Год італьянскай культуры ў Беларусі, прымеркаваны да 25-годдзя дыпламатычных адносін паміж краінамі...
23 Май 2017
Дні культуры Беларусі пройдуць у Пекіне 27-30 мая
Праграма маючых адбыцца мерапрыемстваў сфарміравана з паказу балетнага спектакля П. І. Чайкоўскага "Лебядзінае возера" Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, выстаўкі сучаснай беларускай графікі з фондаў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, майстар-класаў старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгора Сітніцы...
23 Май 2017
Беларускія майстры мастацтваў прадставілі праграму Дзён культуры ў Камбоджы
У Каралеўстве Камбоджа з 20 па 23 мая праходзяць Дні культуры Беларусі. У Пнампені ў канцэртнай зале 21 мая адбылося іх адкрыццё. На цырымоніі гасцей віталі намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік, які ўзначальвае афіцыйную дэлегацыю Беларусі, і міністр культуры і выяўленчага мастацтва і музыкі Камбоджы...
22 Май 2017
Беларусь прыме ў жніўні на аздараўленне 80 сірыйскіх дзяцей
Аздараўленне ў рэспубліцы з 14 па 28 жніўня пройдуць 80 дзяцей з Сірыі. Прычым адна палавіна з іх будзе аздараўлівацца ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" за кошт рэспубліканскага бюджэту, другая будзе адпачываць у дзіцячым аздараўленчым лагеры "Крынічка"...
22 Май 2017
Вікторыя Азаранка мае намер вярнуцца на корт да Уімблдонскага турніру
Аб гэтым экс-першая ракетка планеты паведаміла сваім балельшчыкам, што трэніровачны працэс ідзе добра, і яна адчувае, што гатова ў хуткім часе выступіць на спаборніцтвах. Тэнісістка збіраецца згуляць на адным з іх травяных турніраў перад "Уімблдоном"...
18 Май 2017
Новая версія "Травіяты" адкрые 85-ы сезон Вялікага тэатра
Для беларускага тэатра гэта будзе ўжо 6-я пастаноўка легендарнай оперы. Новая "Травіята" латвійскага рэжысёра адкрые юбілейны, 85-ы сезон Вялікага тэатра 8 верасня...
18 Май 2017
Спектакль "Вяртанне да Шагала" адкрые музейную ноч у віцебскім Арт-цэнтры
Спектакль пастаўлены па матывах аўтабіяграфічных кніг Марка Шагала і Бэлы Шагал. Інтэрактыўная частка музейнай ночы пройдзе на фоне выстаўкі "130 гадоў - 130 шэдэўраў. Рэтраспектыва творчасці Марка Шагала са збору музея"...
17 Май 2017
Экспазіцыя "У.Караткевіч "Дзікае паляванне караля Стаха" адкрые цыкл выставак Прэзідэнцкай бібліятэкі
Выстаўка "У.Караткевіч "Дзікае паляванне караля Стаха" з цыкла "Літаратура ў мастацтве" адкрые 19 мая цыкл выставак Прэзідэнцкай бібліятэкі. Экспазіцыі будуць прысвечаны кнігам, на якіх выхавана не адно пакаленне беларусаў і якія з'яўляюцца візітнай карткай краіны ў сусветнай культурнай прасторы...
17 Май 2017
Летні фестываль балета пройдзе ў Мінску з 11 па 18 чэрвеня
Адкрые "Балетнае лета ў Вялікім" спектакль "Лебядзінае возера" Пятра Чайкоўскага. Галоўныя партыі 11 чэрвеня будуць танцаваць салісты балета Нацыянальнай оперы Украіны Настасся Шаўчэнка і Станіслаў Альшанскі, 12 чэрвеня - Ніно Самадашвілі з Грузінскага тэатра оперы і балета і Ігар Колб з Марыінскага тэатра...
17 Май 2017
Уладзімір Самсонаў і Вікторыя Паўловіч узначаляць зборную Беларусі на ЧС па настольным тэнісе
Заключны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату свету зборная Беларусі правядзе з 21 па 27 мая ў Раўбічах, пасля чаго адправіцца ў Дзюсельдорф. Там беларускія майстры малой ракеткі будуць змагацца за ўзнагароды ва ўсіх пяці відах спаборніцкай праграмы...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі