Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Лют 2017
"Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 17 ліпеня
"Магу запэўніць, што праграма сёлетняга "Славянскага базару" будзе не менш насычанай, чым мінулага юбілейнага фестывалю. У Летнім амфітэатры ўжо запланавана 17 мерапрыемстваў, але работа над праграмай прадаўжаецца, і колькасць канцэртаў можа павялічыцца", - адзначыў Аляксандр Сідарэнка...
15 Лют 2017
Продаж білетаў на "Славянскі базар" стартуе 17 лютага
"З пятніцы мы пачнём прадаваць білеты ў касах горада Віцебска. Мы верныя нашаму гледачу, таму што разумеем - жыхары нашай вобласці і горада Віцебска складаюць ільвіную долю гледачоў на любым фестывальным праекце. Хоць трэба адзначыць, што статыстыка апошніх гадоў сведчыць аб росце продажаў у іншых рэгіёнах краіны і за мяжой"...
15 Лют 2017
Рэспубліканскі кар'ерны форум стартаваў у Мінску
Раней мерапрыемства праходзіла на базе БДУ, але з-за вялікай колькасці жадаючых было вырашана надаць форуму рэспубліканскі фармат. У гэтым годзе для ўдзелу ў кірмашы вакансій зарэгістравалася амаль паўтары тысячы студэнтаў з розных ВНУ краіны, а таксама каля 35 кампаній. Пляцоўка форуму вялікая - аб'ядноўвае ВНУ з Беларусі, Арменіі, Чэхіі і Італіі...
15 Лют 2017
Выстава карцін Бялыніцкага-Бірулі адкрыецца 16 лютага ў Мінску
Калекцыя твораў Бялыніцкага-Бірулі мэтанакіравана збіралася на працягу многіх гадоў. Сёння Нацыянальны мастацкі музей Беларусі мае самую вялікую ў свеце калекцыю твораў Бялыніцкага-Бірулі, якая прадстаўляе ўсе перыяды творчасці: больш як 460 эцюдаў і завершаных карцін...
15 Лют 2017
Магчымасцю наведаць Беларусь без візы ўжо скарысталіся 465 іншаземцаў
Паводле даных на 9.00 15 лютага, у пункце пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск было аформлена 465 замежных грамадзян, якія вырашылі скарыстацца пяцідзённым бязвізавым рэжымам. Сярод іх 82 грамадзяніны Германіі і столькі ж грамадзян Польшчы, 48 грамадзян Італіі, 32 - Літвы, 21 - Францыі, 20 - Вялікабрытаніі...
15 Лют 2017
"Белавія" апярэдзіла Lufthansa і KLM у рэйтынгу авіякампаній расійскага Forbes
Спецыялісты Forbes прызнаюцца, што вынік здзівіў іх саміх - на другім месцы апынуўся беларускі перавозчык "Белавія", уступіўшы толькі авіякампаніі Emirates. Таксама ў тройку ўвайшоў польскі Lot. Lufthansa. KLM і Air France засталіся ззаду...
14 Лют 2017
Карціны з калекцыі Мацея Мікалая Радзівіла будуць экспанавацца ў Мінску
Выстава "Радзівілы: лёсы краіны і роду", якая ўключае жывапісныя і графічныя партрэты, мініяцюры, медалі, мастацкія тканіны з калекцыі Мацея Мікалая Радзівіла, пачне працаваць у музеі з 15 лютага. У праекце прадстаўлены партрэты ад вядомых еўрапейскіх майстроў...
13 Лют 2017
У першыя дні бязвізавага рэжыму ў Беларусь найбольш актыўна едуць немцы і італьянцы
Сярод першых іншаземцаў, якія прыбылі ў Беларусь па бязвізавым рэжыме, больш за ўсё грамадзян Германіі (43 чалавекі), Італіі (32). З Вялікабрытаніі і Нідэрландаў прыехала па 16 чалавек, з Польшчы - 14. Усяго, паводле даных на 18.00, у бязвізавым парадку праз пункт пропуску Нацыянальнага аэрапорта Мінск прапушчана 218 чалавек...
13 Лют 2017
Каля 100 іншаземцаў ужо скарысталіся магчымасцю наведаць Беларусь без візы
Паводле даных на 9.00 13 лютага, у пункце пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск было аформлена 93 замежныя грамадзяніны, якія вырашылі скарыстацца пяцідзённым бязвізавым рэжымам. Якіх-небудзь праблем з іх афармленнем не ўзнікне, адзначыў Антон Бычкоўскі...
10 Лют 2017
Антон Кушнір трэці раз у сезоне перамог на этапе КС па фрыстайле
У фінале Антон Кушнір выконваў не самы складаны скачок, але, на думку спецыялістаў, зрабіў яго ўпэўнена і без памылак. У выніку рэзультат пераможцы - 119,47 бала. Крыху ніжэй суддзі ацанілі выступленне прынцыповага саперніка беларуса Ці Гуанпу з Кітая - 118,55. Трэцяе месца заняў амерыканец Мак Боханан - 116,74...
10 Лют 2017
Выстаўка маладых беларускіх мастакоў адкрылася ў Маскве
У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя, графічныя і скульптурныя работы маладых аўтараў з Беларусі. Праект падрыхтаваны Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Беларусі. Адкрываючы мерапрыемства, саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Юрый Ярашэвіч адзначыў, што гэта адна з лепшых выставак выяўленчага мастацтва, арганізаваная на пляцоўцы Дзелавога і культурнага комплексу...
10 Лют 2017
Прэм'ера камедыі Мальера "Хітрыкі Скапэна" адбудзецца 18-19 лютага ў Коласаўскім тэатры
"Захапляльная, тэмпераментная і вельмі смешная гісторыя пра выхадкі дасціпнага, хітрага і невычарпальнага на выдумкі слугі, які садзейнічае шчасцю закаханых сэрцаў. Забаўныя камедыйныя сітуацыі, яркія, непрадказальныя павароты сюжэту вызначаюць атмасферу гэтага камедыйнага і ў той жа час кранальнага спектакля", - адзначыў Юрый Іваноўскі...
9 Лют 2017
Лепшыя майстры шорт-трэка завершаць сезон Кубка свету на лёдзе "Мінск-Арэны"
Беларускія аматары спорту змогуць упершыню на ўласныя вочы назіраць за спаборніцтвамі мацнейшых майстроў шорт-трэка. На вядучых ролях тут традыцыйна знаходзяцца спартсмены Расіі, Нідэрландаў, Рэспублікі Карэя, Канады і Кітая...
8 Лют 2017
Саюз пісьменнікаў Беларусі заключыць новыя дагаворы з замежнымі калегамі на кніжнай выстаўцы-кірмашы
"Мы думаем падпісаць некалькі дагавораў з іншымі краінамі аб супрацоўніцтве. Саюз пісьменнікаў заключыў такія дагаворы з пісьменніцкімі саюзамі амаль з 40 краін свету. Гэта дае магчымасць выдаваць нашы кнігі за мяжой", - сказаў Мікалай Чаргінец. Дагаворы плануецца заключыць, у прыватнасці, з Венесуэлай, Іранам, Францыяй...
8 Лют 2017
Алег Навіцкі сфатаграфаваў начны Мінск з космасу
"Спяшаюся парадаваць землякоў! Нарэшце сёння ўдалося зрабіць здымак начнога Мінска!" - падпісаў здымак касманаўт, які раней паабяцаў беларусам зрабіць новыя здымкі краіны з космасу...
7 Лют 2017
Маладзёжны чэмпіянат Еўропы па веславанні пройдзе ў Брэсце восенню 2018 года
У Еўрапейскую федэрацыю веславання заяўку беларускі бок накіраваў вясной 2016 года. На правядзенне маладзёжнага кантынентальнага першынства прэтэндавалі таксама гарады Чэхіі, Францыі і Літвы. Экспертная камісія высока ацаніла прэзентацыю Брэста і прадставіла яму права на правядзенне чэмпіянату Еўропы U-23 у верасні 2018 года...
7 Лют 2017
Памятны знак "Беларусам свету" плануецца ўстанавіць у Мінску ў 2017 годзе
Памятны знак, як чакаецца, будзе ўстаноўлены да трэцяга з'езда беларусаў свету, які пройдзе летам бягучага года. Цяпер гарадскія ўлады вызначаюць месца, дзе будзе ўстаноўлены знак...
6 Лют 2017
Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 турыстычных напрамкаў Усходняй Еўропы
Рэйтынг выдатных мясцін, якія абавязкова трэба наведаць, апублікавала аўтарытэтнае брытанскае выданне The Telegraph. Разам з Талінам, Рыгай, Санкт-Пецярбургам, біясферным запаведнікам "Дэльта Дуная" і іншымі турыстычнымі напрамкамі спіс топавых мясцін папоўніў і беларускі нацыянальны парк. У рэйтынгу ў яго 18-я пазыцыя...
6 Лют 2017
Дэйв Льюіс выклікаў у трэніровачны лагер зборнай Беларусі 28 хакеістаў
Да 9 лютага каманда будзе рыхтавацца ў Мінску, а потым накіруецца ў Славакію. У Нітры беларусы правядуць два матчы: 10 лютага - з камандай Швейцарыі, 11 лютага - або з нацыянальнай дружынай Славакіі, або з алімпійскай зборнай Расіі...
6 Лют 2017
Белтэлерадыёкампанія плануе выступленні NAVIBAND на адборах на "Еўрабачанне-2017" розных краін
Па запрашэнні арганізатараў украінскага нацыянальнага адбору, беларускія ўдзельнікі "Еўрабачання-2017" у якасці спецыяльных гасцей 4 лютага ўжо выступілі ў Кіеве на канцэрце, дзе выканалі сваю конкурсную кампазіцыю "Гісторыя майго жыцця"...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі