Аб праекце | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Аб праекце

Аб праекце

Праект BELARUS.BY рэалізуецца з мэтай прадастаўлення ключавой інфармацыі аб Рэспубліцы Беларусь у сусветнай сетцы Інтэрнэт для тых, хто цікавіцца нашай краінай, яе славутымі турыстычнымі мясцінамі і эканамічным патэнцыялам.

Гэты сайт створаны і суправаджаецца спецыялістамі інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА (РУП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва").

Сайт мае тры ідэнтычныя версіі - на англійскай, рускай і беларускай мовах, а таксама ў канцы 2015 года была адкрыта кітайская версія. У будучым колькасць моўных версій плануецца пашырыць.

Структура сайта ўлічвае інтарэсы розных катэгорый карыстальнікаў.

У раздзеле  "Пра Беларусь" змяшчаюцца асноўныя звесткі аб геаграфіі, насельніцтве, гісторыі і культуры краіны.

Рубрыка "Турызм" інфармуе аматараў падарожжаў аб прыродных і гістарычных выдатных мясцінах, а таксама дае ім рэкамендацыі наконт віз, транспарту, страхоўкі, медабслугоўвання і іншых карысных рэчаў, якія робяць паездку бяспечнай і камфортнай.

Інвестары знойдуць важную для іх інфармацыю эканамічнага і прававога характару ў раздзеле  "Бізнес".

"Улада" - рубрыка аб дзяржаўным кіраванні і дзяржаўных інстытутах Беларусі.

Найбольш дынамічным раздзелам з’яўляецца "Прэс-цэнтр", дзе размяшчаюцца навіны Беларусі, цікавыя для замежжа, прычым не толькі тэкставыя, але і ў фота- і відэафармаце. У асноўным гэта падзеі знешняй палітыкі.

Навіны эканамічнага жыцця будуць размяшчацца ў раздзеле "Бізнес" (рубрыка "Бізнес-навіны").

Найбольш значныя падзеі ў сферы дзяржаўнага кіравання можна будзе знайсці ў аднайменнай рубрыцы раздзела "Улада".

Калі Вы зацікаўлены ў доступе да гэтай інфармацыі з Вашага сайта, Вы можаце скачаць і размясціць у сябе банер BELARUS.BY.