Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
XI Міжнародны музычны фестываль Юрыя Башмета
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Асноўныя пытанні (FAQs)

Асноўныя пытанні для тых, хто прыязджае ў Беларусь

Кветкавы гадзіннік. Мінск
Кветкавы гадзіннік. Мінск

Інфармацыя аб паездках і турызме ў Беларусі – ад часавых паясоў і валюты да электрычнасці і тэлефонных кодаў

У якім часавым поясе размешчана Беларусь

Беларусь размешчана ў зоне ўсходнееўрапейскага часу, якая на тры гадзіны апярэджвае час па Грынвічу (GMT+3).

Валюта Беларусі

Нацыянальная валюта Беларусі – беларускі рубель (Br).

Даведайцеся больш пра беларускую валюту і як яе абмяняць

Якое электрычнае напружанне выкарыстоўваецца ў Беларусі?

У Беларусі выкарыстоўваецца пераменны ток 220V, 50Hz.

Усе штэпселі сіметрычнага двухкантактнага тыпу, як у кантынентальнай Заходняй Еўропе. Калі вы прыязджаеце з Вялікабрытаніі або ЗША, рэкамендуецца ўзяць з сабой, прынамсі, два пераходнікі.

Які міжнародны тэлефонны код у Беларусі?

Тэлефонны код набору Беларусі +375

Тэлефонныя коды асноўных гарадоў Беларусі

Міжнародныя тэлефонныя коды набору асноўных гарадоў Беларусі:

Брэст: +375 162
Мінск: +375 17
Гомель: +375 232
Гродна: +375 152
Магілёў: +375 222
Віцебск: +375 212

Як пазваніць з Беларусі ў іншую краіну

Для таго каб пазваніць з Беларусі ў іншую краіну, трэба набраць:

8 – 10 – код краіны – нумар тэлефона

Як званіць па Беларусі

Калі ў Беларусі вы хочаце пазваніць у іншы горад у межах краіны, трэба набраць:

8 – код горада – нумар тэлефона

Прышчэпкі для паездкі ў Беларусь

Для паездкі ў Беларусь не патрабуюцца асаблівыя прафілактычныя прышчэпкі. Па жаданню перад пачаткам падарожжа можна абнавіць прышчэпкі супраць:

  • гепатыту A і Б
  • шаленства
  • тыфу
  • слупняку
  • дыфтэрыі
  • поліяміэліту

Чаявыя ў Беларусі

Даваць чаявыя або не – толькі ваша рашэнне. Расходы на абслугоўванне не ўключаюцца ў рахунак.

Калі вам хочацца даць чаявыя ў рэстаране або кафэ, рэкамендуемая сума – амаль 5% ад агульнай вартасці. Вадзіцелі таксі і персанал гасцініц, як правіла, не чакаюць ад вас чаявых, хоць з удзячнасцю прымуць іх!

V Усебеларускі народны сход
Праграма развіцця Беларусі на 2016-2020 гады (праект)
Парламенцкія выбары 2016 года ў Беларусі
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Дэнамінацыя ў Беларусі: новыя грошы
Платныя дарогі ў Беларусі