Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ІII Минскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў
Бізнес

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Перавагі бізнесу

Перавагі размяшчэння вашага бізнесу ў Беларусі


Бізнес у Беларусі – ад пераваг да заканадаўчых патрабаванняў

Плюсы бізнесу  ў Беларусі

У дакладзе Групы Сусветнага банка "Вядзенне бізнесу-2017" Беларусь займае 37-ю пазіцыю сярод 190 краін.

Дзякуючы прымаемым мерам па стварэнні прывабнага дзелавога клімату – удасканаленню сістэмы падаткаабкладання, спрашчэнню працэдур рэгістрацыі ўласнасці і кампаній і г.д. – Беларусь у сусветным рэйтынгу "Вядзенне бізнесу" з 2006 года паднялася са 120-га радка на некалькі дзясяткаў пазіцый, а па шэрагу індыкатараў займае лідзіруючыя месцы.

І сёння дзяржава прадаўжае рэалізацыю планаў, каб да 2020 года Беларусь увайшла ў топ-30 краін з найбольш камфортнымі ўмовамі вядзення бізнесу. Удасканаленні ахопліваюць многія напрамкі: адміністрацыйныя працэдуры, падаткаабкладанне, цэнаўтварэнне, ліцэнзаванне, ільготныя рэжымы для інвестараў і абарону іх правоў...

У 2015 годзе замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) $11,3 млрд. Сярод асноўных інвестыцыйных партнёраў беларускіх суб'ектаў – кампаніі з Расіі, Злучанага Каралеўства, Нідэрландаў, Кіпра, Аўстрыі, Кітая.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з'яўляюцца:

  • Расія
  • Украіна
  • Германія
  • Злучанае Каралеўства
  • Кітай
  • Польшча
  • Нідэрланды
  • Італія 
  • Літва
  • Казахстан 

Павелічэнне колькасці замежных кампаній у Беларусі абумоўліваюць:

  • Геаграфічнае становішча

Знаходзячыся на ўсходняй граніцы Еўропы, Беларусь займае стратэгічнае становішча, праз яе праходзіць асноўны гандлёвы маршрут паміж Еўропай і СНД.

  • Эканамічная стабільнасць

У перыяд сусветнага эканамічнага крызісу беларуская эканоміка пацярпела менш у параўнанні з іншымі краінамі. Эканамічныя эксперты прадказваюць дадатны рост эканомікі Беларусі.

  • Спрыяльны інвестыцыйны клімат

Для развіцця бізнесу ў Беларусі створаны свабодныя эканамічныя зоны, Парк высокіх тэхналогій і Беларуска-Кітайскі індустрыяльны парк "Вялікі камень", дзейнічаюць спецыяльныя падатковыя льготы для кампаній, якія працуюць у сельскай мясцовасці або малых гарадах.

З 24 студзеня 2014 г. дзейнічае Закон Рэспублікі Беларусь "Аб інвестыцыях", які акумуляваў галоўныя пажаданні інвестараў па абароне інвестыцый, прадастаўленні гарантый па выкарыстанні прыбытку, абароне ад умяшання ў прыватныя справы інвестара.

Гарантыі правоў інвестараў і абарона інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь забяспечаны таксама шэрагам міжнародных пагадненняў.

Пачынаючы з 2006 года, згодна з апублікаванымі на афіцыйным сайце Сусветнага банка данымі, у Беларусі зафіксаваны 32 рэформы. Яна прызнана адным з вядучых у свеце рэфарматараў і займае чацвёртае месца сярод 189 краін свету па колькасці рэформ ва ўсіх сферах дзейнасці за апошнія 10 гадоў.

  • Высокакваліфікаваная рабочая сіла

Амаль 50% служачых і рабочых у Беларусі маюць вышэйшую адукацыю.

  • Прамыслова развітая эканоміка

Цяпер прамысловасць Беларусі забяспечвае амаль трэць ВУП краіны.

Што трэба помніць для заснавання кампаніі ў Беларусі?

Як і на любым іншым новым рынку, важна правесці ўласнае даследаванне, перш чым пачынаць які-небудзь бізнес у Беларусі. Нараўне з вывучэннем вашага сектара рынку таксама рэкамендуецца даведацца пра:

Дзе можна атрымаць дадатковую дапамогу і кансультацыю?

Беларускі ўрад нацэлены на прыцягненне прамых замежных інвестыцый і павелічэнне знешняга гандлю. У краіне існуюць арганізацыі і міністэрствы, якія аказваюць садзейнічанне замежным інвестарам.

У Беларусі знаходзяцца аддзяленні некаторых міжнародных юрыдычных і бухгалтарскіх фірм, а таксама камерцыйныя арганізацыі па аказанні дапамогі замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынок.

V Усебеларускі народны сход
Праграма развіцця Беларусі на 2016-2020 гады (праект)
Парламенцкія выбары 2016 года ў Беларусі
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Дэнамінацыя ў Беларусі: новыя грошы
Платныя дарогі ў Беларусі