Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес

Поиск отеля

| Галоўная | Бізнес | Працоўнае права

Працоўнае права Беларусі

Супрацоўнікі "Завода газетнай паперы" ў Шклове. Магілёўская вобласць
Супрацоўнікі "Завода газетнай паперы" ў Шклове. Магілёўская вобласць

Працоўнае заканадаўства Беларусі – наём, звальненне, заработная плата і інш.

Працоўнае заканадаўства для прадпрыемстваў у Беларусі

Калі вы плануеце весці бізнес у Беларусі, важна ведаць пра ўсе аспекты працоўнага заканадаўства.

У якасці першага кроку рэкамендуецца знайсці ў Беларусі мясцовага юрыста, які растлумачыць вам правілы прыёму на работу і будзе трымаць у курсе любых змяненняў у заканадаўстве.

Працоўны дагавор у Беларусі

Працоўны дагавор заключаецца на:

  • нявызначаны тэрмін
  • вызначаны тэрмін (не больш за 5 гадоў)
  • вызначаны тэрмін для выканання пэўнай работы
  • сезон
  • часовы тэрмін для замяшчэння адсутнага работніка

Скасаванне кантракта ў Беларусі

У Беларусі працоўны дагавор можа быць скасаваны пры наступных абставінах:

  • па пагадненні абодвух бакоў
  • па ініцыятыве аднаго з бакоў
  • па абставінах, якія не залежаць ад волі бакоў

Звальненне ў Беларусі

Працоўнае заканадаўства Беларусі дакладна ўстанаўлівае падставы, па якіх наймальнікі могуць скасаваць дагавор.

Правілы звальнення ў Беларусі падрабязна выкладзены ў Артыкуле 42 Працоўнага кодэкса.

Заработная плата ў Беларусі

Кампаніі ў Беларусі могуць самастойна ўстанаўліваць памер заработнай платы.

Аднак на большасці беларускіх прадпрыемстваў розных форм уласнасці заработная плата структуравана згодна з тарыфнай сістэмай.

Дэкрэтны водпуск у Беларусі

Працуючым жанчынам у Беларусі належыць дэкрэтны водпуск. З-за змяншэння колькасці насельніцтва для стымулявання павышэння нараджальнасці ў краіне шырока прымяняюцца меры дзяржпадтрымкі маці і шматдзетных сем'яў.

Цяпер у Беларусі прадастаўляецца:

  • 126 дзён аплатнага водпуску па цяжарнасці і родах (140 у выпадку медыцынскіх ускладненняў)
  • 3 гады неаплатнага водпуску па догляду дзіцяці,  на працягу якога за жанчынай захоўваецца яе рабочае месца
  • у выпадку нараджэння чарговага дзіцяці на працягу гэтых трох гадоў  права на дэкрэтны водпуск прадастаўляецца зноў

Спецыяльныя законы, якія датычацца замежных работнікаў

Колькасць замежных работнікаў, якіх кампанія можа наняць, абмежавана.  Існуюць таксама спецыяльныя законы аб падаткаабкладанні.

Прафесійныя саюзы ў Беларусі

Прафсаюзы традыцыйна актыўныя ў Беларусі. У краіне існуе больш як 65 прафсаюзаў, членамі якіх з'яўляюцца больш за 4 мільёны чалавек.

Беларускі ўрад устанавіў строгія патрабаванні да работы прафсаюзаў. Аднак гэта не зменшыла іх уплывовасці. Яны па-ранейшаму эфектыўна выконваюць сваю галоўную ролю па абароне правоў працоўных.

Заканадаўства, якое рэгулюе працоўнае права ў Беларусі

Працоўнае права ў Беларусі ў асноўным рэгулюецца:

Your mail*:
Friend mail*:
Your message: