Дзелавы этыкет у Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-практыка і этыкет

Бізнес-практыка і этыкет у Беларусі

Абмен падпісанымі пагадненнямі
Абмен падпісанымі пагадненнямі

Бізнес у Беларусі – супрацоўніцтва з дзяржустановамі, вядзенне дзелавых перагавораў і інш.

Супрацоўніцтва з дзяржаўнымі ўстановамі

Беларускі ўрад працуе над тым, каб зрабіць дзяржаўныя ўстановы больш адкрытымі для замежных партнёраў і інвестараў.

Сустрэча з беларускім дзяржаўным служачым будзе больш афіцыйнай, чым сустрэча з прадстаўнікамі бізнесу.

Некалькі парад па дзелавому этыкету

  • Дзелавыя сустрэчы звычайна праходзяць у афіцыйнай абстаноўцы, таму адзенне павінна быць элегантнае.
  • Асабістыя адносіны вельмі важныя. Устанаўленне кантактаў на аснове даверу з'яўляецца неад'емнай часткай паспяховага бізнесу.
  • Будзьце цярплівыя. Калі вы прапануеце добры прадукт па даступнай цане, вы атрымаеце жаданы вынік, хоць перагаворы могуць заняць даволі шмат часу.
  • Пры знаёмстве ў беларусаў прынята называць сваё імя і імя па бацьку, таму вам неабходна менавіта так звяртацца.
  • Закажыце візіткі з аднаго боку на англійскай, з другога – на рускай мове. У пачатку сустрэчы раздайце іх усім прысутным.
  • Найміце добрага мясцовага перакладчыка.
  • Крытыка краіны знаходжання лічыцца дрэнным тонам.
  • Пакаштуйце ежу і напіткі,  якія вам прапануюць.
  • Не займайце вельмі жорсткую пазіцыю ў перагаворах па цэнах і умовах: будзьце гатовы патаргавацца і пайсці на ўступкі.

Беларускія жанчыны і кар'ера

У Беларусі многія жанчыны працуюць – яны складаюць прыкладна 67% служачых, а таксама пераважаюць у сферы адукацыі і медыцыне.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі