Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Славянскі базар у Віцебску
Бізнес
| Галоўная | Бізнес | Прыклады паспяховага бізнесу

Прыклады паспяховага бізнесу ў Беларусі

Грузавікі “МАЗ-МАН”, гатовыя да адпраўкі
Грузавікі “МАЗ-МАН”, гатовыя да адпраўкі

Міжнародныя кампаніі, якія паспяхова працуюць у Беларусі

З 2002 года замежныя інвестыцыі ў Беларусі выраслі ў восем разоў. Беларусь экспартуе амаль 60% вырабленых тавараў.

У краіне створана:

  • больш як 2300 сумесных прадпрыемстваў
  • амаль 2000 замежных прадпрыемстваў

Некалькі прыкладаў паспяховага бізнесу

«Кока-Кола»

«Кока-Кола» выйшла на беларускі рынак у 1994 годзе. У ліпені 1997 года кампанія запусціла свой першы сучасны вытворчы аб'ект у Калядзічах Мінскай вобласці.

З таго часу прысутнасць «Кока-Колы» на рынку Беларусі істотна ўзрасла. Цяпер кампанія мае аптовыя базы ва ўсіх буйных беларускіх гарадах.

Прадпрыемства «Кока-кола Беверыджыз Беларусь» заваявала серыю ўзнагарод, у тым ліку:

  • «Прадукт года ў Беларусі» – «Кока-Кола» і «Бон Аква» (2005)
  • Узнагарода за паляпшэнне якасці і ахову навакольнага асяроддзя – кампанія стала пераможцам сярод больш як 200 кампаній з 40 краін (2004)
  • «Лепшы прадпрымальнік» у Беларусі, Мінскім раёне і Мінскай вобласці (2003)

«Кока-Кола» на рынку Беларусі:

  • Больш як 70% партнёраў і пастаўшчыкоў кампаніі – беларускія прадпрыемствы.
  • Дзве трэці матэрыялаў, што выкарыстоўваюцца ў вытворчым працэсе, закупляюцца ў Беларусі.
  • На кожнага служачага «Кока-Колы» ў Беларусі прыпадае больш як дзесяць чалавек, занятых у працэсе пастаўкі сыравіны і ў прадастаўленні паслуг.

«Кока-Кола» ў Беларусі таксама падтрымлівае сацыяльную сферу:

  • Спонсарская падтрымка фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».
  • Укладанне больш як 2,6 млн. долараў ЗША ў будаўніцтва электрычнай падстанцыі ў Мінску ў 2002 годзе.
  • Спонсарская дапамога  дзіцячым дамам, медыцынскім установам і грамадскім арганізацыям.
  • Спонсарская падтрымка рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтваў і арганізацый, у т.л. Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў 2005 годзе.

У 2001 годзе кампанія вывела на рынак брэнд «Фруктайм» – якасны прадукт па даступнай цане.

З 1994 года «Кока-кола Беверыджыз Беларусь» зарабіла ў Беларусі больш як 87,5 млн. долараў ЗША.

МАЗ-МАН

МАЗ-МАН – беларуска-германскае сумеснае прадпрыемства, якое вырабляе грузавікі вялікай грузападымальнасці і магутныя трактары. Заснавана ў 1997 годзе.

Машынабудаванне з'яўляецца вядучай галіной прамысловасці ў Беларусі. Беларускія трактары экспартуюцца па ўсім свеце. Кампанія «МАЗ-МАН» спалучае:

1. Сучасную тэхналогію германскага партнёра (кампанія «МАН» у Мюнхене)
2. Вопыт і прадукцыйнасць беларускага вытворцы (кампанія «МАЗ» у Мінску)

МАЗ-МАН вырабляе больш як 2000 грузавікоў у год. Тут працуюць больш за 200 чалавек.

Грузавікі, што вырабляюцца ў Беларусі, у асноўным прызначаны для ўнутранага рынку. Цэны на іх больш даступныя, чым на грузавікі імпартнай вытворчасці.

Піваварная кампанія «Сябар»

Піваварная кампанія «Сябар» – беларуска-амерыканскае прадпрыемства, створанае ў 2004 годзе.

Гэта быў першы праект у Беларусі, ажыццёўлены пры ўдзеле Міжнароднай фінансавай карпарацыі (МФК).

У 2001 годзе піваварны завод у Бабруйску знаходзіўся на мяжы банкруцтва. У час рэарганізацыі ў кампанію было інвесціравана амаль 20 млн. долараў ЗША. У выніку праведзены:

  • поўная мадэрнізацыя лагернага брадзільнага аддзялення
  • устаноўка новай лініі разліву ў ПЭТ-бутэлькі
  • пераабсталяванне варачнага аддзялення

Мадэрнізацыя праведзена з выкарыстаннем самага сучаснага абсталявання і тэхналогій з Германіі, Італіі і ЗША.

Колькасць супрацоўнікаў піваварнага завода перасягае 200 чалавек.

У 2007 годзе кампанію набыла галандская піваварная кампанія «Хайнэкен».

Іншыя праекты з замежнымі інвестыцыямі ў Беларусі

Колькасць праектаў з замежнымі інвестыцыямі ў Беларусі павялічваецца. Сярод паспяховых праектаў таксама:

  • «Ялізава» (беларуска-аўстрыйскі шкляны завод)
  • «Санта Імпэкс Брэст» (беларуска-нямецкая гандлёвая кампанія)
  • «Мабільныя ТэлеСістэмы» (беларуска-расійская тэлекамунікацыйная кампанія)
  • «Бако Бісаў» (беларуска-шведска-амерыканскае прадпрыемства па вытворчасці стальных інструментаў)
Your mail*:
Friend mail*:
Your message: