Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі

Палац у Нясвіжы
Беларусь увайшла ў склад ЮНЕСКА ў 1954 годзе і на працягу многіх гадоў падтрымлівае з гэтай міжнароднай арганізацыяй плённыя, дынамічныя адносіны. З дапамогай ЮНЕСКА ў нашай краіне рэалізуецца мноства цікавых праектаў у сферы адукацыі, навукі, інфармацыі, камунікацый і, безумоўна, культуры.
У кастрычніку 1988 г. Беларусь далучылася да Канвенцыі па ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, прынятай ЮНЕСКА ў 1972 г. І сёння ўжо 4 аб'екты, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Першым з іх у 1992 годзе стаў Нацыянальны парк "Белавежская пушча" (аб'ект прыроднай спадчыны) – унікальны запаведны лес Еўропы, які ахоўваецца яшчэ з XIV стагоддзя.

У 2000 годзе ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўвайшоў пабудаваны ў пачатку XVI стагоддзя замкавы комплекс "Мір". Архітэктура, якая спалучае готыку, барока і рэнесанс, зрабіла яго адным з самых прыгожых замкаў Еўропы.

Яшчэ два аб'екты Беларусі папоўнілі Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2005 годзе. Гэта "Архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы" і пункты геадэзічнай Дугі Струвэ.

Палац у Нясвіжы на працягу стагоддзяў быў рэзідэнцыяй адной з найбагацейшых і ўплывовых дынастый Еўропы – Радзівілаў. А сёння прыгожы адрэстаўрыраваны замак – Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" – з'яўляецца візітнай карткай Беларусі.

Сусветна вядомае геадэзічнае збудаванне – Дуга Струвэ – злучала 265 пунктаў у 10 краінах свету: Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Літве, Латвіі, Беларусі, Украіне і Малдове. Паводле гістарычных звестак, у Беларусі было 34 пункты: 20 захавалася, а пяць з іх, абсталяваныя спецыяльнымі знакамі, увайшлі ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Аб'екты, прадстаўленыя ў папярэдні спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
-
-
-
-
Культавыя збудаванні абарончага тыпу ў Беларусі, Польшчы і Літве (2004)
У гэтай намінацыі – тры беларускія храмы: касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў вёсцы Камаі Пастаўскага раёна, царква-крэпасць Раства Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна і царква Святога Міхала Арханёла ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна.
-
-
Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" прэтэндуе на статус аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў рамках сумеснай беларуска-расійскай намінацыі
"Мемарыялы героям Вялікай Айчыннай вайны: Брэсцкая крэпасць і Мамаеў курган" (2024).
Сусветная нематэрыяльная культурная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі

Беларусь і беларусы ў календары памятных дат ЮНЕСКА
- 200-годдзе з дня нараджэння вучонага, геолага Ігната Дамейкі (2002)
-
200-годдзе з дня нараджэння мастака і кампазітара
Напалеона Орды (2007)
-
-
-
-
1150-годдзе першага згадвання ў летапісах горада
Полацка (2012)
-
-
-
150-годдзе з дня нараджэння
Льва Бакста (1866-1924), жывапісца, тэатральнага мастака, дэкаратара і мадэльера (2016)
-
500-годдзе беларускага кнігадрукавання (2017)
-
300-годдзе з дня нараджэння Саламеі Рэгіны Русецкай (1718-1763) (Беларусь пры падтрымцы Літвы, Польшчы і Расіі) (2018)
-
200-годдзе з дня нараджэння Станіслава Манюшкі (1819-1872), кампазітара, дырыжора і выкладчыка (Польшча, Беларусь і Літва пры падтрымцы Латвіі і Румыніі) (2019)
-
150-годдзе з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца (1870-1936), мастака-пейзажыста, графіка, тэатральнага дэкаратара, педагога (Беларусь і Польшча пры падтрымцы Літвы і Расіі) (2020)
-
100-годдзе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2021)
-
100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2022)
-
200-годдзе з дня нараджэння Паўла Шэйна (1826-1900), этнографа, лінгвіста, фалькларыста (2026)
-
100-годдзе з дня нараджэння Алеся Адамовіча (1927-1994), пісьменніка, сцэнарыста, літаратуразнаўцы, крытыка (2027)
Узнагароды ЮНЕСКА

Медаля ЮНЕСКА "5 кантынентаў" удастоены:
Медаля ЮНЕСКА "Віктар Гюго" ўдастоены: