Мытныя правілы, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Мытныя правілы

Мытныя правілы


Праходжанне мытнага кантролю ў Беларусі – ад абмежаванняў на бяспошлінны правоз тавараў да правіл, якія датычацца асабістага багажу

Мытная дэкларацыя пры ўездзе ў Беларусь

Усе, хто прыязджае і выязджае з краіны, павінны запоўніць мытную і грузавую дэкларацыі. Звычайна гэта можна зрабіць у самалёце або ў аэрапорце.

Правілы правозу асабістага багажу

Падарожнікам (фізічным асобам) дазваляецца бяспошлінна правозіць у багажы тавары для асабістага карыстання:

  • паветраным відам транспарту – кошт не перасягае суму, эквівалентную 10 000 еўра, і вага не перасягае 50 кг;
  • відамі транспарту, акрамя паветранага, або ў пешым парадку:
    - да 1 кастрычніка 2023 года: кошт не перасягае суму, эквівалентную 1 000 еўра, і вага не перасягае 31 кг,
    - з 1 кастрычніка 2023 года: кошт не перасягае суму, эквівалентную 500 еўра, і вага не перасягае 25 кг.  

Багаж, які перасягае названыя параметры, абкладаецца пошлінай у памеры 30% і не менш як 4 еўра за кожны лішні кілаграм.

Ці існуюць абмежаванні на бяспошлінны ўвоз?

Так. Увоз наступных тавараў абмежаваны:

алкаголь (у т.л. піва) 3 літры
цыгарэты 200 штук або 250 г тытуню

Колькі грошай можна ўвозіць у Беларусь?

Увоз замежнай валюты ў Беларусь не абмежаваны.

Сумы больш як 10 000 долараў у эквіваленце пры ўвозе ў Беларусь падлягаюць пісьмоваму дэклараванню.

Якія прадметы забаронена правозіць у Беларусь?

Да ўвозу ў Беларусь ЗАБАРОНЕНЫ:

  • агнястрэльная зброя
  • ваенная амуніцыя
  • наркотыкі
  • яды
  • радыеактыўныя і выбухованебяспечныя рэчывы

Увоз жывёл і раслін у Беларусь дазваляецца толькі пры наяўнасці адпаведных ветэрынарных і медыцынскіх пасведчанняў.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі