Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ІII Минскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Што варта паглядзець

Што можна паглядзець і як правесці час у Беларусі

Удзельніца конкурсу Miss Supranational-2013 у доме-музеі Марка Шагала ў Віцебску
Удзельніца конкурсу Miss Supranational-2013 у доме-музеі Марка Шагала ў Віцебску

Як павесяліцца і адпачыць у Беларусі

Культура ў Беларусі

Беларусь – краіна з багатай культурнай спадчынай. Калі ў вас з’явіцца жаданне бліжэй пазнаёміцца з беларускай культурай, атрымаць асалоду ад беларускай музыкі, вы не расчаруецеся.

У большасці гарадоў Беларусі працуюць тэатры, музеі, мастацкія галерэі. Тут можна паглядзець выступленні самадзейных калектываў.

Больш падрабязна аб культурных забавах у Беларусі

Адпачынак у Беларусі

Беларусы вельмі любяць прыроду і часта праводзяць час на свежым паветры. У гарадах Беларусі шмат паркаў і зялёных зон.

Беларусы таксама любяць спорт. У краіне мноства высакакласных спартыўных аб’ектаў:

  • лыжныя курорты
  • спартыўныя пляцоўкі
  • плавальныя басейны

Больш падрабязна пра спорт у Беларусі

Штогод па ўсёй краіне праводзіцца мноства мерапрыемстваў на адкрытым паветры:

  • масавыя спартыўныя святы
  • фестывалі
  • народныя гулянні
  • кірмашы

Прырода Беларусі

Беларусы ганарацца сваёй прыродай. Унікальныя прыродныя комплексы ахоўваюцца дзяржавай: у краіне 5 буйных нацыянальных паркаў, адзін з якіх – Белавежская пушча – унесены ў Спіс аб’ектаў сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Больш падрабязна аб беларускай прыродзе

Рэстараны і бары ў Беларусі

У Беларусі дастаткова многа рэстаранаў і бараў. У гарадах і пасёлках таксама мноства кафэ.

У большасці рэстаранаў Мінска вам будзе прапанавана  меню на англійскай мове. Аднак у маленькіх кафэ і рэстаранах за межамі сталіцы з гэтым могуць узнікнуць цяжкасці.

Добрыя рэстараны папулярныя, таму рэкамендуецца заказваць столік загадзя. Ваша гасцініца ветліва зробіць гэта для вас.

У Беларусі шмат рэстаранаў, дзе можна паспрабаваць стравы беларускай кухні, а таксама ўстаноў грамадскага харчавання, якія прапануюць міжнародную кухню або стравы хуткага прыгатавання.

Многія рэстараны Беларусі прапануюць эстрадныя выступленні або жывую музыку.

Начныя клубы і начное жыццё ў Беларусі

У Беларусі развіваецца індустрыя начных клубаў. Асабліва насычанае начное жыццё ў Мінску.

Дыскатэкі ў асноўным адкрыты ўсю ноч.

У большасці клубаў гучыць поп-музыка. Некаторыя ўстановы прапануюць эстрадныя выступленні.

У многіх мінскіх клубах ёсць більярд і казіно.

Начныя клубы ў Беларусі папулярныя ў людзей усіх узростаў, а не толькі ў моладзі.

V Усебеларускі народны сход
Праграма развіцця Беларусі на 2016-2020 гады (праект)
Парламенцкія выбары 2016 года ў Беларусі
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Дэнамінацыя ў Беларусі: новыя грошы
Платныя дарогі ў Беларусі