Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Алёна Ланская прадстаўляе Беларусь на конкурсе
Турызм

Поиск отеля

Каляндар падзей у Беларусі
| Галоўная | Турызм | Як прыехаць

Як прыехаць у Беларусь

Самалёт "Боінг 737-500" авіякампаніі "Белавія"
Самалёт "Боінг 737-500" авіякампаніі "Белавія"

Дабрацца ў Беларусь паветраным, чыгуначным і аўтамабільным транспартам лёгка – існуюць прамыя маршруты з большасці еўрапейскіх краін і краін СНД.

Палёт у Беларусь

Большасць падарожнікаў прылятаюць у Беларусь. Нацыянальны аэрапорт Мінск – буйнейшы ў краіне. Гэта сучасны аэрапорт з развітой інфраструктурай (банкі, рэстараны, магазіны і інш.).

Нацыянальная авіякампанія Беларусі «Белавія» прапануе штодзённыя палёты ў буйныя еўрапейскія гарады, у тым ліку:

  • Франкфурт
  • Вену
  • Кіеў
  • Лондан
  • Маскву
  • Парыж
  • Рыгу
  • Рым
  • Варшаву

Сярод буйных авіякампаній, якія прапануюць палёты ў Мінск:

  • «Люфтганза» (Германія)
  • «Аўстрыйскія авіялініі»
  • «Лот» (Польшча)
  • «Эль Аль» (Ізраіль)
  • «Этыхад Эрвейс» (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты)

Аэрапорт размешчаны амаль за 30 км ад Мінска. Пасля праходжання пашпартнага кантролю вы можаце дабрацца да горада:

  • на аўтобусе (курсіруе кожную гадзіну)
  • таксі (каля 20 еўра)
  • аўтамабілі напракат (машыну можна ўзяць напракат у зале прыбыцця)

У Беларусь на поездзе

У Беларусі цудоўныя міжнародныя чыгуначныя зносіны. Прыехаць у Мінск на поездзе можна практычна з любога буйнога горада Еўропы і СНД.

Чыгуначны вакзал Мінска  – адзін з буйнейшых у Еўропе. Ён працуе кругласутачна і прапануе шырокі спектр паслуг, у тым ліку:

  • рэстараны
  • бары
  • магазіны
  • аптэка
  • камеры захоўвання
  • пакой для гульняў

У Беларусь на аўтамабілі

Можна прыехаць у Беларусь на аўтамабілі – у краіне шырокая сетка аўтамабільных дарог. Перасякаць граніцу вам давядзецца праз які-небудзь з прапускных пагранічных пунктаў.

Для ваджэння аўтамабіля ў Беларусі вам спатрэбіцца міжнароднае вадзіцельскае пасведчанне. Рух правабаковы. Абмежаванне скорасці руху па аўтамагістралях – 120 км/гадз (75 міль у гадзіну).

У Беларусі сапраўдныя толькі некаторыя віды замежных полісаў страхавання турыстаў. Страхоўку можна набыць на граніцы на 15 дзён. Кошт яе – ад 5 еўра.

За рух па аўтамагістралі M1/E30 спаганяецца збор у памеры 1 долар ЗША за адзін пасажырскі транспартны сродак.

Надпісы на дарожных знаках зроблены на кірыліцы. На знаках каля буйных транспартных развязак выкарыстоўваецца лацінскі алфавіт.

У Беларусь на аўтобусе

Большасць аўтобусаў міжнародных рэйсаў у Беларусь прыбывае на цэнтральны аўтавакзал Мінска.

Хоць аб’ектаў сэрвісу на аўтавакзале няшмат, ён знаходзіцца побач з цэнтральным чыгуначным вакзалам, паслугамі якога можна скарыстацца ўсім, хто прыязджае.

Як арганізаваць паездку ў Беларусь?

У Беларусі існуюць турыстычныя агенцтвы, якія могуць дапамагчы вам:

1. ДУ "Цэнтр па санаторна-курортнай рабоце "ЦэнтрКурорт" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

2. Турыстычная кампанія "Глобус"

3. ТАА "ПарадайсТрэвэл"

4. Турыстычная фірма "Гелена"

5. Кампанія "ТОП-ТУР"

6. Інтэрнэт-партал аб санаторыях Беларусі

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Фота Беларусі ў Instagram
Сувеніры з Беларусі
Чэмпіянат свету па хакею-2014 у Мінску