Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Славянскі базар у Віцебску
Турызм
| Галоўная | Турызм | Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак у Беларусі

Паляўнічыя на прывале. Гродзенская вобласць
Паляўнічыя на прывале. Гродзенская вобласць

Водпуск у Беларусі – адпачывайце актыўна: паляванне, рыбалка, лыжы, і гэта яшчэ далёка не ўсё

Актыўны адпачынак у Беларусі

Беларусь – адзін з рэдкіх куткоў некранутай прыроды ў Еўропе. Беларускі ландшафт і клімат ідэальныя для адпачынку, у т.л.:

  • палявання
  • рыбалкі
  • турызму
  • лыжнага спорту

Паляванне ў Беларусі

Лясы, балоты, сельскагаспадарчыя землі займаюць  70% тэрыторыі Беларусі.

Краіна ідэальна падыходзіць аматарам палявання.

Усё больш папулярнымі становяцца арганізаваныя выезды на паляванне, якое праходзіць у натуральных прыродных умовах. Асноўня віды дзічыны:

  • перапёлкі
  • алені
  • дзікі
  • ваўкі
  • курапаткі
  • цецерукі
  • зайцы

Рыбалка ў Беларусі

У Беларусі мноства азёр. Асабліва для рыбалкі падыходзіць Віцебская вобласць, размешчаная на поўначы краіны.

У рэгіёне больш як 2800 азёр і шматлікія рэкі. Нацыянальны парк  «Браслаўскія азёры» з’яўляецца адным з самых папулярных у рыбакоў месц – тут больш як 20 відаў рыбы, у т.л.:

  • вугор
  • шчупак
  • сом
  • акунь
  • плотка

Лыжны спорт у Беларусі

Хоць перапады вышынь у Беларусі адносна нязначныя – найвышэйшы пункт знаходзіцца на вышыні ўсяго 345 метраў над узроўнем мора – у краіне пачаў актыўна развівацца гарналыжны спорт.

За апошнія гады два лыжныя курорты адкрыліся ў Мінскай вобласці.

Першым цэнтрам, пабудаваным у Беларусі, быў «Лагойск»– гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс, размешчаны недалёка ад Мінска. У ліку яго аб’ектаў:

  • 6 спускаў з пад’ёмнікамі
  • 2 спускі з бугельнымі пад’ёмнікамі
  • пракат інвентару
  • гасцініца на 50 месц
  • рэстаран
  • стаянка для аўтамабіляў

Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр  «Сілічы» адкрыўся пад Мінскам у 2005 годзе. Да паслуг наведвальнікаў:

  • 3 лыжныя трасы
  • 2,5 км спускаў
  • 4-месны гарналыжны пад’ёмнік
  • гасцініца на 60 месц
  • некалькі гасцявых домікаў 
  • рэстаран
  • кафэ
  • пракат інвентару
  • атракцыёны для дзяцей
  • абучэнне лыжнаму спорту

Пешы турызм у Беларусі

Прыгажосць беларускай прыроды з яе  шматлікімі азёрамі, рэкамі і лясамі заўсёды вабіла аматараў пешага турызму.

Турысты з-за мяжы таксама пачынаюць адкрываць для сябе Беларусь – іх чакаюць цікавыя маршруты і забавы.

Your mail*:
Friend mail*:
Your message: