Калі што-небудзь здарылася, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Калі што-небудзь здарылася

Калі што-небудзь здарылася


Важная інфармацыя аб тым, што рабіць і з кім звязацца ў выпадку надзвычайных абставін у Беларусі

Калі вы сталі ахвярай злачынства ў Беларусі

Узровень злачыннасці ў Беларусі адносна невысокі. Але калі вы сталі ахвярай аграблення, нападзення або іншага злачынства, вы павінны заявіць аб гэтым у міліцыю.

Калі вы пражываеце ў гасцініцы ў Беларусі, паведаміце аб злачынстве персаналу гасцініцы – яны вам дапамогуць звязацца з міліцыяй.

Калі вы пацярпелі і знаходзіцеся ў бальніцы, вы павінны паспрабаваць звязацца з вашым пасольствам або мясцовым консульскім аддзелам як мага хутчэй.

Калі вы захварэлі ў Беларусі

Калі вы захварэлі ў час вашага знаходжання ў Беларусі,  звяжыцеся з вашым пасольствам або мясцовым консульскім дэпартаментам.

Усе, хто прыязджае ў Беларусь, павінны набыць турыстычную страхоўку для ўезду ў краіну. Пераканайцеся, што ў вас комплексная страхоўка, каб пры неабходнасці вы маглі атрымаць медыцынскую дапамогу за межамі Беларусі.

У Мінску ёсць прыватныя клінікі. Аплату там прымаюць наяўнымі.

Даведайцеся больш пра медыцынскае абслугоўванне для падарожнікаў у Беларусі

Калі вы арыштаваны ў Беларусі

У розныя акцыі, якія парушаюць грамадскі парадак, будзе разумна не ўвязвацца.

Калі вас хочуць арыштаваць, няважна па якіх прычынах, не супраціўляйцеся. Пры першай жа магчымасці папрасіце звязацца з вашым пасольствам або мясцовым консульскім дэпартаментам, якія акажуць вам неабходную дапамогу.

За рулём забаронена ўжываць алкаголь.

Даведайцеся больш пра ваджэнне аўтамабіля ў Беларусі

У Беларусі таксама строга караюцца злачынствы, звязаныя з наркотыкамі.

Пакараннем за цяжкія злачынствы,  такія, як забойства,  можа быць таксама пакаранне смерцю.

Тэрарызм у Беларусі

З тэрарызмам можна сутыкнуцца па ўсім свеце, і вам трэба заставацца пільнымі, дзе б вы ні падарожнічалі. У Беларусі не існуе канкрэтнай пагрозы тэрарызму.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі