Ваенна-гістарычны турызм у Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Ваенна-гістарычны турызм

Ваенна-гістарычны турызм у Беларусі


Знаходзячыся ў самым цэнтры Еўропы, Беларусь увайшла ў хронікі буйнейшых войнаў сусветнай гісторыі. Сёння тут можна пабываць у мясцінах вялікіх баёў і трагедый розных часоў, ушанаваць памяць загінулых многіх нацыянальнасцей, прыняць удзел у гістарычных фестывалях і рэканструкцыях.

Для ўсіх, каго захапляе ваенная гісторыя, Беларусь стала адной з самых значных краін свету. Вельмі часта яна была арэнай баявых дзеянняў, месцам, дзе сустракаліся войскі правіцеляў дзяржаў Еўропы і Азіі.

У Беларусі захаваліся замкі і храмы, якія трымалі абарону перад ворагамі ў Сярэдневякоўі. На нашай зямлі адбываліся бітвы са шведамі ў гады Паўночнай вайны, у 1812-м на берагах беларускай Бярэзіны была канчаткова разгромлена армія Напалеона.

У пачатку ХХ стагоддзя тут разгортваліся бязлітасныя баі Першай сусветнай вайны, а ў Баранавічах і Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага арміі – апошняга расійскага імператара Мікалая II.

І безумоўна, самыя трагічныя старонкі ў гісторыі Беларусі звязаны з Вялікай Айчыннай вайной, якая забрала жыцці кожнага трэцяга жыхара нашай краіны.

Аб ёй нагадваюць легендарная Брэсцкая крэпасць, гераічнае Буйніцкае поле ў Магілёве, наваколле Оршы, дзе гучалі першыя залпы славутай "Кацюшы", "Лінія Сталіна" і мноства іншых мясцін, стаўшых сведкамі страшных падзей…

Аб гэтай вайне "расказваюць" сумна вядомая на ўвесь свет Хатынь і яшчэ сотні спаленых разам з людзьмі вёсак, крывавыя лагеры смерці Трасцянец, Чырвоны Бераг, Азарычы, мноства гета, што існавалі па ўсёй краіне…

Ёй прысвечаны першы ў свеце музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, заснаваны ў Мінску яшчэ ў 1942 годзе і атрымаў новы будынак-сімвал да 70-годдзя вызвалення Беларусі.

У многіх гарадах і вёсках нашай краіны ўстаноўлены абеліскі і мемарыялы ў памяць аб героях, пераможныя танкі і гарматы часоў Вялікай Айчыннай вайны, створаны ўнікальныя музейныя экспазіцыі, шануюцца брацкія і адзіночныя магілы загінуўшых салдат і мірных жыхароў.
 
Кожны год у Дзень Перамогі 9 мая і ў памятныя дні вызвалення беларускіх гарадоў і вёсак у ходзе наступальнай аперацыі "Баграціён" – адной з буйнейшых у гісторыі чалавецтва – праводзяцца святочныя шэсці, сустрэчы і вечары памяці.

У Дзень Незалежнасці Беларусі 3 ліпеня – а гэта гістарычны Дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – у Мінску праходзяць грандыёзны ваенны парад і яркае тэатралізаванае шэсце.

На праспекце Пераможцаў у рэтра-калонах можна ўбачыць сапраўдную тэхніку і ўзбраенне часоў Вялікай Айчыннай вайны, "салдат" у арыгінальнай форме і "партызан", "мірных жыхароў" 1940-х гадоў. І, вядома, на парадзе прадстаўлена сучаснае ўзбраенне беларускай арміі.

Сёння ў Беларусі распрацаваны цікавыя гістарычныя маршруты, прысвечаныя буйнейшым войнам і знакамітым баям на яе тэрыторыі, гераічным лёсам людзей і трагедыям, пра якія нельга забыць…

Сярэдневяковыя бітвы

Паўночная вайна

Айчынная вайна 1812 года

Першая сусветная вайна

Вялікая Айчынная вайна  

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі