Гарналыжныя курорты Беларусі. Гарналыжныя цэнтры Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Актыўны адпачынак | Гарналыжныя курорты

Гарналыжныя курорты Беларусі


Гарналыжны адпачынак у БеларусіГарналыжны адпачынак у Беларусі з кожным годам становіцца ўсё больш папулярным. У нашай краіне няма горных масіваў, але ёсць высокія ўзгоркі і крутыя яры, схілы якіх цудоўна падыходзяць для гарналыжнага спорту і снаўбордынга.

У Беларусь аматараў актыўнага адпачынку прыцягваюць умерана мяккі клімат снежных зім, адсутнасць небяспекі сходу лавін, абсталяваныя на самым высокім ўзроўні трасы, а таксама блізкасць гарналыжных схілаў да камфартабельных гасцініц, рэстаранаў і пунктаў пракату рыштунку.

Гарналыжны цэнтр "Сілічы"Візітнай карткай Беларусі сталі сучасныя гарналыжныя комплексы, пабудаваныя ў маляўнічых узгоркавых мясцовасцях. Тут ёсць усё неабходнае для актыўнага адпачынку: складаныя трасы для прафесіяналаў і вучэбныя схілы для навічкоў, развітая інфраструктура. А па суадносінах цаны і якасці беларускія гарналыжныя цэнтры не ўступаюць вядучым сусветным курортам.

У Беларусі гарналыжныя цэнтры дзейнічаюць у Мінску, Мінскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях.

Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр "Сілічы"

Гарналыжны цэнтр "Сілічы"Гарналыжны цэнтр "Сілічы" адкрыўся ў 2005 годзе. І сёння комплекс, узведзены ва ўзгоркавай мясцовасці Лагойскага раёна за 32 км ад Мінска, з'яўляецца адным з самых папулярных месцаў для актыўнага адпачынку ў Беларусі і СНД.

Гэта сучасны гарналыжны цэнтр з развітой інфраструктурай, які чакае гасцей не толькі ў зімовы сезон, але і ў цёплыя поры года.

Да паслуг наведвальнікаў цэнтра "Сілічы":

  • 4 гарналыжныя трасы (працягласць 620-900 м, перапад вышынь да 100 м)
  • 4-месны гарналыжны пад'ёмнік
  • вучэбная і дзіцячая гарналыжныя трасы
  • трасы для бегавых лыжаў, саней, цюбінга і снегахода
  • экстрым-парк (трампліны, хап-пайп, снаўпарк)
  • вучэбна-трэніровачны комплекс (навучанне лыжнаму спорту)
  • каток, спартыўная зала
  • пракат гарналыжнага рыштунку
  • гасцініца на 104 месцы
  • гасцявыя катэджы
  • рэстараны і кафэ
  • лазні і аздараўленчыя працэдуры
  • дзіцячы гарадок
  • медыцынскае аддзяленне

Сілічы - летні сезонУ летні сезон у цэнтры "Сілічы" працуюць:

            • адкрытыя тэнісныя корты з універсальным еўрапейскім пакрыццём для вялікага тэніса, а таксама футбола, баскетбола, стрытбола, валейбола
            • пракат спартыўнага абсталявання (ролікавыя канькі, лыжаролеры, спартыўныя веласіпеды, настольны тэніс, бадмінтон)
  • пейнтбольныя пляцоўкі са стылізаванымі альтанкамі і палявой кухняй
  • картынг-цэнтр (дзве адкрытыя трасы працягласцю 400 і 50 метраў)

Гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплес "Лагойск"

Гарналыжны комплес "Лагойск"Гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс "Лагойск", які працуе круглы год, адпавядае самым строгім еўрапейскім стандартам і знаходзіцца ўсяго за 30 км ад Мінска.

У "Лагойску" да паслуг аматараў актыўнага адпачынку:

 

  • 5 асветленых трас агульнай працягласцю 3679 м і перападам вышынь 82 м
  • чатырохкрэсельная канатная дарога і бугельны пад'ёмнік
  • вучэбны схіл (вышыня 11 м, даўжыня 120 м)
  • снaўцюбінг, лыжа-ролерная траса
  • пракат рыштунку
  • забаўляльны атракцыён цюбінг "Вясёлая ватрушка"
  • гасцініца і гасцявыя катэджы
  • рэстаран, бар
  • лазня, саўна, альтанкі
  • трэнажорная зала, більярд, тэнісныя корты
  • пейнтбольная і валейбольная пляцоўкі, вяровачны гарадок, пляж, міні-футбольнае поле

Гарналыжны цэнтр "Сонечная даліна"

Гарналыжны цэнтр "Сонечная даліна"Адна з галоўных асаблівасцей комплексу – яго размяшчэнне. "Сонечная даліна" знаходзіцца ў межах горада Мінска на беразе вадасховішча. Зімой тут можна катацца на горных і бегавых лыжах, снаўбордзе, цюбінгу, каньках. Летам - на лодках, катамаранах, веласіпедах, квадрацыклах, роліках.

У зімовы сезон гарналыжны цэнтр "Сонечная даліна" прапануе:

  • асноўны (працягласць 215 м, перапад вышынь 40 м) і вучэбны (працягласць 125 м, перапад вышынь 30 м) схілы для катання на горных лыжах і снаўбордзе
  • бугельныя пад'ёмнікі
  • снаўпарк для аматараў экстрэмальнага катання (клінковы бокс, пікнік тэйбл, прамы бокс, уол райд)
  • схіл для цюбінгаў
  • лыжныя трасы
  • снаўборд-парк (інтэрактыўны сімулятар гарналыжнага спуску)
  • рэстаран і кафэ

Спартыўна-аздараўленчы гарналыжны комплекс "Мазыр"

Гарналыжны комплекс "Мазыр"Гарналыжны комплекс знаходзіцца ў горадзе, які вылучаецца асаблівым рэльефам - спалучэннем узгоркавай Мазырскай грады і нізінай каля берагоў палескай ракі Прыпяць. У самім Мазыры розніца вышынь складае 25-30 м. Для наведвальнікаў гарналыжнага комплексу працуюць:

  • прафесійны спуск для горных лыжаў і снаўборда (даўжыня трасы 300 м, вышыня 35 м)
  • бугельны пад'ёмнік
  • вучэбны і цюбінгавы схіл
  • пракат гарналыжнага і спартыўнага рыштунку
  • навучанне катанню на горных лыжах
  • пракат снегаходаў, квадрацыклаў, гідрацыклаў і катэраў для катання па Прыпяці
  • каток
  • атракцыён "Сані Табаган"
  • міні-футбольнае поле
  • тэнісныя корты
  • кафэ

Рэспубліканскі цэнтр aлімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы"

Знакамітая алімпійская база "Раўбічы" за 20 км ад Мінска заваявала славу аднаго з найлепшых у свеце цэнтраў для біятлона і фрыстайла. Цудоўныя магчымасці для актыўнага адпачынку тут знойдуць і аматары гарналыжнага спорту.

Гарналыжныя туры ў Беларусь

Гарналыжны комплекс "Мазыр"У зімовы сезон, які доўжыцца са снежня па сакавік-красавік, буйныя беларускія гарналыжныя курорты "Сілічы", "Лагойск" прапануюць разнастайныя туры для аматараў актыўнага адпачынку – выхаднога дня, шматдзённыя, сямейныя. На курортах усё зроблена для зручнасці гасцей: трасы розных узроўняў складанасці, сэрвіс, школы прафесійных інструктараў.

Пры гэтым адпачынак не абмяжоўваецца толькі гарналыжным спортам. Жадаючыя могуць прайсці аздараўленчыя і касметычныя працэдуры, агледзець выдатныя мясціны Беларусі.

Цэны на гарналыжны адпачынак у Беларусі

Гарналыжны комплекс "Мазыр"Кошт паслуг на гарналыжных курортах Беларусі адносна невысокі.

Прыблізная цана за суткі пражывання з харчаваннем (трохразовы шведскі стол), пракатам інвентару і паслугамі канатнай дарогі ў Рэспубліканскім гарналыжным цэнтры "Сілічы" складае 55-138$ (у залежнасці ад класа нумара).

Пракат гарналыжнага рыштунку даступны наведвальнікам у выхадныя і будныя дні. Вось некалькі прыкладаў кошту паслуг у гарналыжных цэнтрах Беларусі:

Пракат: гарналыжны камплект (лыжы, чаравікі, палкі), камплект для снаўборда (снаўборд, чаравікі) – ад 4-5$ у гадзіну да 9-11$ за 12 гадзін.

Паслугі інструктара па гарналыжнаму спорту – ад 14$ за 1 гадзіну індывідуальных заняткаў, каля 8-12$ за 1 гадзіну ў групе.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі