
Горад Мінск – сталіца Беларусі, палітычны, эканамічны, навуковы і культурны цэнтр краіны.
Мінск – найбольш эканамічна развіты горад Беларусі. У Мінску пражывае 1 млн. 840,1 тыс. чалавек, і колькасць насельніцтва пастаянна павялічваецца.
Мінск знаходзіцца на перакрыжаванні асноўных транспартных маршрутаў. Аўтамабільныя дарогі звязваюць Мінск з буйнейшымі гарадамі Беларусі: Оршай, Віцебскам, Маладзечнам, Брэстам, Слуцкам, Магілёвам, Гомелем.
Мінск – буйны чыгуначны вузел. Чыгунка звязвае сталіцу з многімі гарадамі Беларусі і замежжа. У Мінску размешчаны нацыянальны аэрапорт.
У сталіцы добра развіты грамадскі транспарт - у любую кропку горада можна дабрацца на аўтобусе, тралейбусе або трамвае.
Таксама Мінск уваходзіць у лік буйных еўрапесйкіх гарадоў, маючых такі зручны від транспарта як метро.
Мінск – буйны прамысловы цэнтр. У горадзе выпускаецца 20,2% ад рэспубліканскага аб’ёму прамысловай прадукцыі.
Прамысловасць горада мае шматгаліновы характар. Асноўныя галіны:
Тут размешчана свабодная эканамічная зона «Мінск»
Мінск – буйнейшы адукацыйны цэнтр рэспублікі. Тут сканцэнтраваны асноўныя навучальныя ўстановы краіны, у тым ліку ліцэі, каледжы, ВНУ, буйнейшыя з якіх:
У сталіцы створана шырокая сетка ўстаноў культуры, якая ўключае 18 музеяў і 12 тэатраў, у т.л.:
У Мінску знаходзіцца амаль 3600 спартыўных аб’ектаў, сярод якіх стадыёны і спартыўныя пляцоўкі, басейны, спарткомплексы і трэнажорныя залы, тэнісныя корты, лыжна-ролерная траса.
Буйнейшыя спартыўныя збудаванні Мінска:
У Мінску шмат цікавых гістарычных мясцін і помнікаў архітэктуры, у т.л.: