Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
XI Міжнародны музычны фестываль Юрыя Башмета
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Адукацыя

Адукацыя ў Беларусі

Больш за 1 млн вучняў пачынаюць заняткі ў агульнаадукацыйных установах Беларусі 1 верасня
Больш за 1 млн вучняў пачынаюць заняткі ў агульнаадукацыйных установах Беларусі 1 верасня

Беларуская адукацыя высока цэніцца ва ўсім свеце, таму навучанне ў Беларусі прываблівае мноства замежных студэнтаў.

Дашкольная адукацыя

У Беларусі добра развіта сістэма дашкольнай адукацыі. І хоць яна не з’яўляецца абавязковай, большасць малышоў, перш чым пайсці ў школу, наведваюць  дзіцячыя дашкольныя ўстановы.

Школьная адукацыя ў Беларусі

Школьная адукацыя ў Беларусі пачынаецца з 6 гадоў і  прадугледжвае два ўзроўні: агульная базавая і агульная сярэдняя. Курс базавай школы разлічаны на 9 гадоў, сярэдняй – на 11 гадоў. Паспяхова скончыўшы  базавую школу, маладыя людзі маюць магчымасць прадоўжыць навучанне ў каледжах, ліцэях і прафесійна-тэхнічных вучылішчах, дзе адначасова  атрымліваюць сярэднюю адукацыю і прафесійную падрыхтоўку. Жадаючыя могуць атрымаць агульную  сярэднюю адукацыю, прадоўжыўшы навучанне ў школе. Атэстат аб агульнай сярэдняй або сярэдне-спецыяльнай адукацыі асноўны дакумент, які дае права на паступленне ў вышэйшую навучальную  ўстанову.

У сістэме адукацыі Беларусі выкарыстоўваюцца дзве афіцыйныя мовы руская і беларуская.

Далейшая адукацыя ў Беларусі

У Беларусі суадносіны студэнтаў і агульнай колькасці насельніцтва адны з самых высокіх у Еўропе. Вышэйшая адукацыя ў рэспубліцы з’яўляецца прэстыжнай і даступнай. Прафесійную і навуковую падрыхтоўку студэнтаў ажыццяўляюць як дзяржаўныя, так і прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы  розных тыпаў:

  • класічныя ўніверсітэты
  • профільныя ўніверсітэты і акадэміі
  • інстытуты
  • вышэйшыя каледжы

Паступаючы ў вышэйшую навучальную ўстанову, будучы студэнт выбірае форму навучання, якая можа быць дзённай, вячэрняй або завочнай.

Праграма падрыхтоўкі ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі разлічана ў асноўным на 5 гадоў. Студэнты дзённай формы навучання, якія займаюцца паспяхова, атрымліваюць стыпендыю. Усе выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў розных форм уласнасці атрымліваюць дыплом дзяржаўнага ўзору.

У Беларусі ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі, як дзяржаўныя, так і прыватныя, падпарадкоўваюцца Міністэрству адукацыі.

У маі 2015 года Беларусь афіцыйна стала ўдзельнікам Балонскага працэсу – Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Ці могуць замежныя студэнты вучыцца ва ўніверсітэтах Беларусі?

Шмат замежных студэнтаў навучаюцца ў вышэйшых навучальных установах Беларусі. Навучанне для грамадзян іншых дзяржаў, як правіла, платнае. Яго кошт залежыць ад выбранай спецыяльнасці, формы навучання і навучальнай установы.

Як замежныя студэнты паступаюць ва ўніверсітэты Беларусі?

Пасля таго, як абітурыент выбраў спецыяльнасць і вышэйшую навучальную ўстанову, яму трэба  звярнуцца ў ВНУ для атрымання запрашэння на вучобу. Для гэтага ў навучальную ўстанову адпраўляюцца наступныя дакументы:

  1. заява-анкета замежнага грамадзяніна (узоры размяшчаюцца на сайтах ВНУ);
  2. натарыяльна засведчаная копія дакумента аб адукацыі з пазначэннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на экзаменах ацэнак (балаў);
  3. натарыяльна засведчаная копія пасведчання аб нараджэнні;
  4. копія старонак нацыянальнага (або  загранічнага) пашпарта з фатаграфіяй, прозвішчам;
  5. натарыяльна засведчаная копія медыцынскага заключэння аб стане здароўя, што пацвярджае  магчымасць навучання ў кліматычных умовах Рэспублікі Беларусь, засведчанага афіцыйнымі органамі аховы здароўя краіны, якая накіроўвае  кандыдата на вучобу.

Потым неабходна аформіць візу, якая дазваляе ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Пасля прыбыцця ў Беларусь на разгляд прыёмнай камісіі ВНУ прадастаўляецца наступны пакет дакументаў:

  1. заява-анкета ўстаноўленага ўзору аб прыёме на навучанне;
  2. арыгіналы дакументаў аб адукацыі з пазначэннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на экзаменах ацэнак (балаў);
  3. арыгінал медыцынскага заключэння аб  стане  здароўя, што пацвярджае магчымасць навучання замежнага грамадзяніна ў кліматычных умовах Рэспублікі Беларусь, засведчанага  афіцыйнымі органамі аховы здароўя краіны, якая накіроўвае  кандыдата на вучобу;
  4. медыцынскі сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзены афіцыйным органам аховы здароўя краіны прыбыцця кандыдата на вучобу;
  5. засведчаная ва ўстаноўленым парадку копія пасведчання аб нараджэнні;
  6. 6 або 8 фатаграфій памерам 4х6 см.

Нацыянальны пашпарт з візай на ўезд у Рэспубліку Беларусь прад’яўляецца замежным грамадзянінам асабіста.

Дакументы можна прадастаўляць як на беларускай або  рускай мовах, так і на англійскай, французскай, іспанскай, нямецкай. У такім выпадку неабходна прыкласці іх пераклад на беларускую або рускую мову, засведчаны натарыяльна.

Мова навучання ў ВНУ рэспублікі – руская ці беларуская. Большасці замежных студэнтаў да пачатку навучання трэба прайсці ў Беларусі гадавы моўны курс на факультэце давузаўскай падрыхтоўкі навучальнай установы.

Жыллё для замежных студэнтаў

Усе вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі маюць аддзелы па забеспячэнні жыллём, якія аказваюць дапамогу ў атрыманні дазволу на часовае пражыванне, дапамагаюць знайсці месца жыхарства. Большасць студэнтаў пражываюць у студэнцкіх інтэрнатах. Гэта камфортна і даволі танна.

Дзе можна вучыцца?

У Беларусі больш за 50 устаноў вышэйшай адукацыі.

V Усебеларускі народны сход
Праграма развіцця Беларусі на 2016-2020 гады (праект)
Парламенцкія выбары 2016 года ў Беларусі
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Дэнамінацыя ў Беларусі: новыя грошы
Платныя дарогі ў Беларусі