
Нацыянальная кухня Беларусі развівалася стагоддзямі, але некаторыя старадаўнія рэцэпты захаваліся да нашых дзён – беларускія стравы па-ранейшаму папулярныя
Сучасная кухня Беларусі разнастайная. Яна сфарміравалася пад уплывам двух асноўных аспектаў:
Па гэтых прычынах беларуская кухня падобная да кухні Расіі, Літвы, Украіны і Польшчы. Яўрэйская супольнасць таксама прыўнесла многае ў сучасную беларускую кухню.
У беларускіх стравах, як правіла, выкарыстоўваюцца мясцовая агародніна і злакі, асабліва:
Бульба заслугоўвае асаблівага ўпамінання, таму што яна аснова многіх беларускіх страў на працягу соцень гадоў.
У меню беларусаў таксама шырока прысутнічаюць:
У Беларусі папулярныя стравы з агародніны, прыгатаванай самымі рознымі спосабамі, у тым ліку салаты:
Шырока выкарыстоўваецца цыбуля, часнок і зеляніна (кроп, пятрушка, кінза, базілік).
Нязменна папулярныя ў Беларусі супы, у тым ліку:
Халодныя закускі – мясныя рулеты, балык, вяндліна, салаты, соусы і інш.
Стравы звычайна падаюцца з жытнім хлебам.
Традыцыйныя беларускія стравы з бульбы:
Стравы з бульбы часта падаюцца з агароднінай, грыбамі або мясам.
Таксама папулярныя:
Большасць дэсертаў у Беларусі – гэта ягады і малочныя прадукты. Найбольш папулярныя дэсерты:
Гарэлка – найбольш папулярны моцны спіртны напітак у Беларусі.
Гарэлку ўжываюць па святах і ў асаблівых выпадках.
Піва, чырвонае віно, што імпартуецца з розных краін, і шампанскае (пеністае віно) таксама папулярныя ў Беларусі.
Квас – традыцыйны беларускі напітак. Вырабляецца шляхам зброджвання хлеба або злакаў (ячмень, жыта).
Кампот – папулярны напітак хатняга прыгатавання. Звычайна гатуецца з мясцовых ягад і садавіны, якія варацца ў даволі вялікай колькасці вады з дабаўленнем цукру.
Мінеральная вада
Стравы беларускай кухні адносна лёгка прыгатаваць. Вось некалькі папулярных рэцэптаў:
Боршч (на чацвярых)
Склад:
20мл тлушчу,
300г ялавічыны або бараніны,
1 невялікая нарэзаная галоўка цыбулі,
2 літры мяснога булёну,
2 мл лімоннага соку,
500г таматаў,
400г шаткаванай капусты,
600г нарэзаных буракоў,
300г смятаны,
сечаны кроп,
соль і перац.
Спосаб прыгатавання:
1. Падрумяньце мяса і цыбулю ў тлушчы да залаціста-карычневага колеру.
2. Дабаўце булён і іншыя інгрэдыенты, акрамя смятаны, кропу і прыпраў.
3. Давядзіце да кіпення і пакіньце кіпець на слабым агні на 2 гадзіны.
4. Дабаўце прыпраў на смак і падавайце са смятанай і кропам.
Дранікі
Склад:
бульба – 6 шт.,
яйка – 1 шт.,
мука – 2 сталовыя лыжкі,
цыбуля рэпчатая – 1 шт.,
алей,
соль,
перац.
Спосаб прыгатавання:
1. Бульбу абабраць, прамыць і дробна надзерці. Цыбулю абабраць і таксама надзерці дробна. Перамяшаць бульбу і цыбулю.
2. Дабавіць яйка, муку, соль і добра перамяшаць да аднароднай кансістэнцыі.
3. На патэльні разагрэць алей і выкладваць бульбяную масу сталовай лыжкай у выглядзе невялікіх аладак. Абсмажыць дранікі з аднаго боку прыкладна 2–3 хвіліны да румянай скарыначкі. Потым перавярнуць на другі бок, абсмажыць прыкладна 1–2 хвіліны.
4. Падаваць на стол гарачымі са смятанай.
Мачанка (на чацвярых)
Склад:
500г свініны,
300мл ялавічнага булёну,
40г алею,
1 цыбуліна,
25г мукі,
200мл смятаны,
спецыі і соль на смак.
Спосаб прыгатавання:
1. Падрумяньце свініну да хрумсткай скарыначкі, дабаўце булён і спецыі.
2. Гатуйце на агні на працягу 20 хвілін.
3. У асобнай пасудзіне падсмажце муку некалькі хвілін. Дабаўце 2 лыжкі булёну і размяшайце. Дабаўце смятану і спецыі і гатуйце на слабым агні ад 5 да 10 хвілін.
4. Падсмажце цыбулю і дабаўце да свініны.
5. Пераліце сумесь у форму для духоўкі і дабаўце смятану.
6. Гатуйце 20 хвілін.
7. Мачанку разліць у глыбокія талеркі кожнаму парцыённа, каб мачаць туды бліны.
верашчаки from zweizwei |motion timelapse| on Vimeo.