Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
XI Міжнародны музычны фестываль Юрыя Башмета
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Клімат і надвор’е

Клімат і надвор’е ў Беларусі

Вясёлка над Мінскам
Вясёлка над Мінскам

Умерана кантынентальны клімат Беларусі, які фарміруецца пад уплывам паветраных мас Атлантыкі, характарызуюць дажджлівае негарачае лета, мяккая зіма з частымі адлігамі, няўстойлівае надвор’е восенню і зімой.

Тэмпература паветра

Сярэдняя тэмпература змяняецца ў залежнасці ад рэгіёнаў Беларусі. У ліпені сярэдняя тэмпература складае ад +17°C на поўначы да +18,5°C на поўдні.

Сярэдняя тэмпература ў студзені вагаецца ад  -4,5°C на паўднёвым захадзе да -8°C на паўночным усходзе.

У некаторых рэгіёнах Беларусі тэмпература, ніжэйшая за нуль, захоўваецца больш як трэць года.

Ападкі

На тэрыторыі Беларусі ў сярэднім за год выпадае 600–700 мм ападкаў.

70 працэнтаў ападкаў у выглядзе дажджу выпадае ў красавіку-кастрычніку.

Колькасць снежных дзён у Беларусі ад 75 на паўднёвым захадзе да 125 на паўночным усходзе. Максімальная вышыня снежнага покрыва адпаведна ад 15 да 30 см.

Лепшы час для падарожжаў па Беларусі

Для летніх відаў адпачынку спрыяльны часавы перыяд з сярэднясутачнай тэмпературай, вышэйшай за 15°C, павялічваецца ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад з 70-89 дзён у Паазер’і да 90-95 дзён у Цэнтральнай Беларусі і 96-114 дзён у Палессі. Сярэднясутачная тэмпература вады летам ва ўсіх вадаёмах перасягае 17°C, а ў ліпені складае 19-22°C.

Для зімовага адпачынку спрыяльны перыяд з тэмпературай ад -5 да -15°C вагаецца ад 30 дзён на паўднёвым захадзе да 60 дзён на паўночным усходзе, а ў халодныя зімы ён можа павялічвацца да 130 дзён.

V Усебеларускі народны сход
Праграма развіцця Беларусі на 2016-2020 гады (праект)
Парламенцкія выбары 2016 года ў Беларусі
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Дэнамінацыя ў Беларусі: новыя грошы
Платныя дарогі ў Беларусі