Каляндар падзей у Беларусі | Пра Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Каляндар падзей у Беларусі

Каляндар падзей у Беларусі

Чэрвень 2017

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Адноўленыя архітэктурныя каштоўнасці"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"На працягу ўжо некалькіх гадоў мінчане і госці сталіцы знаёмяцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. унікальнасць якіх прызнаецца ва ўсім свеце. У гэтым годзе галерэя пад адкрытым небам аб'яднала больш як 100 рэпрадукцый з адлюстраваннем помнікаў архітэктурнай спадчыны, сярод якіх гарадскія ратушы, сядзібы і палацава-паркавыя комплексы, праваслаўныя і каталіцкія храмы, адроджаныя за апошнія дзесяцігоддзі ў розных рэгіёнах краіны. Аўтары арт-праекта – вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2005) Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч, якія ў 2004 годзе выпусцілі фотаальбом "Спадчына Беларусі", што стаў сапраўдным хітом продажаў у гісторыі нацыянальнага кнігавыдання: з 2004 па 2014 год прададзена больш як 42 тысячы экзэмпляраў.

Калі: з 21 мая 2016 года
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Міжнародная выстаўка "Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII - пачатку XVIII стагоддзя"

Міжнародная выстаўка "Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII - пачатку XVIII стагоддзя"

Маштабны міжнародны праект, падрыхтоўка якога заняла два гады, аб’яднаў буйнейшыя  галерэі Беларусі, Літвы і Швецыі – Нацыянальны гістарычны музей, Рэгіянальны музей Біржайскага краю "Селла" і Музей арміі (Стакгольм). Дэвіз "Ultima ratio regum" выбраны не выпадкова: менавіта вайна лічылася апошнім довадам у міждзяржаўных  спрэчках, а гэты надпіс захаваўся на французскіх гарматах яшчэ з часоў Людовіка ХІІІ. Наведвальнікі Мірскага замка зробяць падарожжа ў эпоху Паўночных войнаў, якія ў сярэдзіне XVII – пачатку XVIII стагоддзяў разгарнуліся ў цэнтры Еўропы і ўцягнулі такія магутныя дзяржавы як Рэч Паспалітая, Швецыя і Расія. У экспазіцыі прадстаўлены гравіраваныя партрэты, планы, карты, манеты, медалі і ваенныя харугвы, сярод якіх асаблівае месца займае харугва гетмана Крыштофа Радзівіла.

Калі: 21 красавіка – 24 верасня
Дзе: Гродзенская вобласць, Мірскі замак

Выстаўка "Радзівілы: лёсы краіны і роду" ў Гомелі

Выстаўка "Радзівілы: лёсы краіны і роду" ў Гомелі

Унікальны праект "Радзівілы: лёсы краіны і роду" – зварот да мінулага ўсёй нацыі праз вельмі багатую сямейную гісторыю адной з самых старажытных і ўплывовых княжацкіх дынастый Еўропы. Экспазіцыя аб'яднала жывапісныя і графічныя партрэты, мініяцюры, мастацкія тканіны і медалі з прыватнай калекцыі нашчадка знакамітага роду па Шыдлавецкай лініі, што бярэ пачатак ад Мікалая Радзівіла Чорнага, – князя Мацея Мікалая Радзівіла, арыстакрата, прадпрымальніка і грамадскага дзеяча. Наведвальнікі ўбачаць галерэю вобразаў выдатных дзеячаў на палотнах, створаных вядомымі еўрапейскімі майстрамі, многія з якіх захаваліся ў адзіным экзэмпляры, а таксама карціны са збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, якія яшчэ да 1939 года захоўваліся ў фамільнай рэзідэнцыі Радзівілаў – Нясвіжскім палацы.

Калі: з 22 красавіка
Дзе: Гомель, Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў
Даведацца падрабязней

Праект "Мастак і горад" у Мінску

Праект "Мастак і горад" у МінскуПраект "Мастак і горад", які ўжо шэсць гадоў радуе мінчан і гасцей сталіцы выставамі рэпрадукцый лепшых майстроў, зноў адкрывае сезон. І на гэты раз з цікавымі новаўвядзеннямі! Калі ў мінулыя гады галерэя пад адкрытым небам прадстаўляла персанальныя экспазіцыі, прысвечаныя знакамітым ва ўсім свеце Марку Шагалу, Казіміру Малевічу, Мікалаю Селешчуку, Валянціну Губараву, то "Мастак і горад"-2017 упершыню аб'яднае адразу цэлы "россып" таленавітых жывапісцаў. Экспазіцыя пад назвай "Залатая калекцыя беларускага жывапісу", якая па традыцыі чатыры месяцы будзе ўпрыгожваць сталічную плошчу Якуба Коласа, збярэ лепшыя работы 35 вядомых майстроў – прадстаўнікоў розных пакаленняў і творчых напрамкаў – сярод якіх Руслан Вашкевіч, Леанід Хобатаў, Уладзімір Савіч, Зоя Літвінава, Анатоль Бараноўскі... Акрамя таго, у 2017-м "Мастак і горад" стане адным з буйнейшых праектаў трыенале сучаснага беларускага мастацтва, якое прэтэндуе на статус вядучай падзеі ў мастацкім жыцці Беларусі і будзе прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Марка Шагала.

Калі: з 27 красавіка
Дзе: Мінск, плошча Якуба Коласа

Выстава "Вялікі Рэмбрант" у Мінску

Выстава "Вялікі Рэмбрант" у МінскуМаштабны праект "Вялікі Рэмбрант" запрашае знатакоў мастацтва атрымаць асалоду ад сузірання арыгіналаў вядомага прадстаўніка залатога века галандскага жывапісу, які атрымаў вядомасць у многім дзякуючы аўтарскім графічным работам, якія часткова або поўнасцю ўзнаўляюць яго ж карціны. У экспазіцыю ўвайшлі 69 арыгінальных афортаў, прысвечаных біблейскай тэматыцы, жанравыя сцэны і партрэты з прыватнай калекцыі Элізы Марэці. Рэмбрант займаўся графікай на працягу ўсяго жыцця – і на стварэнне некаторых шэдэўраў ішлі цэлыя гады. Жамчужынай калекцыі стаў знакаміты афорт "Хрыстос вылечвае хворых", над якім жывапісец працаваў 7 гадоў! Уражваюць і памеры мініяцюр: даўжыня самых вялікіх з іх, як, напрыклад, "Хрыстос перад Пілатам", дасягае ўсяго некалькіх дзясяткаў сантыментраў.

Калі: 5 мая – 3 ліпеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей
Даведацца падрабязней

Праграма "Небывальшчына" ў Белдзяржцырку

Праграма "Небывальшчына" ў БелдзяржцыркуПраграма "Небывальшчына" ў Белдзяржцырку парадуе гледачоў цэлым калейдаскопам відовішчных нумароў, захапляючых дух трукаў, дзіўнай дрэсурай і гумарыстычнымі эцюдамі. У новым шоу выступяць акрабаты на арэлях, паветраныя гімнасты на палотнах, камічныя акрабаты на першах і шынах, фальклорна-акрабатычны ансамбль "Русічы" пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Ігара Маёрава, а таксама на працягу ўсяго паказу дарыць настрой гасцям будзе заслужаны артыст Расіі Андрэй Аверушкін. Асаблівай увагі заслугоўвае ўнікальны атракцыён заслужанага артыста Расіі Серго Самхарадзэ, у якім упершыню ў свеце траваедныя жывёлы, якія не паддаюцца дрэсуры – буйвалы – дазволяць асядлаць сябе драпежнікам – мядзведзям, якія выконваюць трукі і кранальныя танцавальныя па.

Калі: 26 мая – 30 ліпеня
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны цырк

XVI Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці "Залатая пчолка"

Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці "Залатая пчолка"Міжнародны фестываль "Залатая пчолка" збярэ каля 700 юных талентаў з васьмі краін – Беларусі, Расіі, Украіны, Румыніі, Сербіі, Узбекістана, Кыргызстана, Фінляндыі. Знакаміты дзіцячы музычны форум, які зарадзіўся ў 1996 годзе напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, за гады свайго існавання стаў знакавым для многіх выканаўцаў беларускай эстрады, сярод якіх – пераможца дзіцячага "Еўрабачання-2005" Ксенія Сітнік, удзельніца папулярнага шоу "Галоўная сцэна" Ганна Мушак, прызёры дзіцячага "Еўрабачання" Андрэй Кунец і Лідзія Заблоцкая. Па традыцыі галоўнай падзеяй стане конкурс па вакальным і харэаграфічным майстэрстве ў малодшай і старэйшай узроставых катэгорыях. У гэтым годзе форум пашырыць фармат, павялічыўшы колькасць пляцовак для адпачынку. Акрамя конкурсу выканаўцаў і гасцей чакае маштабная забаўляльная праграма, а завершыцца фестываль святочным шэсцем, урачыстай цырымоніяй узнагароджвання пераможцаў і гала-канцэртам у гарадскім парку.

Калі: 1 – 4 чэрвеня
Дзе: Магілёўская вобласць, Клімавічы
Даведацца больш

XVІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна"

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна"Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" 17-ы раз збярэ на сцэне Летняга амфітэатра маладых таленавітых выканаўцаў з розных рэгіёнаў краіны. У бягучым годзе лейтматывам мерапрыемстваў стане 135-годдзе з дня нараджэння выдатных класікаў літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы. Па традыцыі адкрые форум конкурс вакалістаў, у якім прагучаць песні беларускіх кампазітараў і паэтаў розных пакаленняў. Гасцей фестывалю чакае прэм’ера праграмы "Купала i Колас, вы нас гадавалi" Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга, канцэрт ансамбля "Сябры", прымеркаваны да 45-годдзя папулярнага калектыву, а на заканчэнне артысты Купалаўскага тэатра прадставяць спектакль "Паўлінка", які лічыцца візітнай карткай беларускай драматургіі.

Калі: 2 – 3 чэрвеня
Дзе: Маладзечна, Летні Амфітэатр, Палац культуры
Даведацца больш

Фестываль традыцыйнай культуры "Зялёныя святкі" ў Строчыцах

Фестываль традыцыйнай культуры "Зялёныя святкі"Беларускі музей народнай архітэктуры і быту запрашае аматараў аўтэнтычнай культуры і ўнікальных абрадаў наведаць "Зялёныя святкі" – цыкл святочных абрадаў, якія традыцыйна праводзіліся ў гонар адной з самых значных падзей у царкоўным календары – Сёмухі – і сімвалізавалі пераход ад вясны да лета. З даўніх часоў у гэты дзень продкі беларусаў праслаўлялі росквіт прыроды песнямі, танцамі, карагодамі і, вядома, варажбой.  Галоўнымі атрыбутамі свята лічыліся першыя кветкі і бярозавыя галінкі (сімвал жыцця). Наведвальнікі адзінага ў краіне музея-скансена змогуць убачыць рэканструкцыю самабытнага абрада, наведаць майстар-клас па пляценні вянкоў, а таксама атрымаць асалоду ад народнай музыкі ў выкананні вядомых выканаўцаў і фальклорных калектываў і набыць каларытныя  сувеніры.

Калі: 3 чэрвеня
Дзе: Мінскі раён, в. Азярцо, Беларускі музей народнай архітэктуры і быту

Фестываль воднага турызму "Мотальская рэгата-2017"

Фестываль воднага турызму "Мотальская рэгата"У першыя летнія дні "Мотальская рэгата" зноў адкрые водны сезон на рацэ Ясельда і збярэ ў аграгарадку Спорава аматараў веславання на байдарках і каноэ з усёй краіны і замежжа. Упершыню водны шлях, які ўскладняецца з кожным годам, апрабавалі турысты з розных краін свету ў 2015-м і назвалі яго "Мотальскай Венецыяй". Удзельнікам трэба будзе за два дні пераадолець дыстанцыю 48 км па маршруце "Недаступная Ясельда" – ад возера Спораўскае да Мотальскага возера, абмінаючы аграгарадок Моталь і вёску Буса. Пераможцам стане экіпаж, які пакажа найлепшы час па выніках экстрэмальнага сплаву. Акрамя таго, на фінішы ўдзельнікаў чакаюць спартыўныя спаборніцтвы і забавы:: пляжны валейбол, арыент-шоу, дартс, фігурнае ваджэнне байдаркі і веласіпеда, конкурс турыстычнай песні…

Калі: 3 – 4 чэрвеня
Дзе: Брэсцкая вобласць, Іванаўскі раён, возера Моталь; Бярозаўскі раён, аграгарадок Спорава

Фестываль вулічнай ежы ў Мінску

Фестываль вулічнай ежы ў МінскуФестываль вулічнай ежы ўжо трэці збярэ ў самым цэнтры Мінска аматараў смачнай і "хуткай" ежы, якая, як запэўніваюць арганізатары, можа быць якаснай і даступнай. Усяго на дзень пляцоўка каля сталічнага Палаца спорту ператворыцца ў гастранамічны корт, які аб’яднае прадстаўнікоў розных культур і кухань. Тут можна будзе зрабіць віртуальнае падарожжа па розных краінах, паназіраць за гатаваннем цікавых і простых страў, прадэгуставаць ужо гатовыя кулінарныя шэдэўры непасрэдна на адкрытым паветры, а таксама наведаць майстар-класы ад шэф-повараў беларускіх кафэ і рэстаранаў. Гасцей чакае неверагоднае багацце вулічнай ежы – ад ужо прывычных хот-догаў і бургераў, да вельмі смачных беларускіх дранікаў у розных варыяцыях і іншых ласункаў з нацыянальным каларытам, сярод якіх фалафель, венгерскія калачы, смажаныя каштаны, сушы… 

Калі: 10 чэрвеня
Дзе: Мінск, пляцоўка каля Палаца спорту
Даведацца больш

Джазавыя вечары каля мінскай Ратушы

Джазавыя вечары каля мінскай РатушыМіжнародны музычны праект, які ўжо стаў любімай летняй традыцыяй беларускай сталіцы, зноў запрашае паклоннікаў джаза і не толькі праводзіць суботнія вечары ў самым "сэрцы" гістарычнага Мінска ў кампаніі знакамітых віртуозаў з усяго свету. Унікальны марафон, які атрымаў прапіску на плошчы Свабоды, з году ў год пашырае кола паклоннікаў:: у 2016-м толькі канцэрт амерыканскага бэнда Ambassadors наведалі больш за 10 000 меламанаў! У летнім сезоне-2017 на сцэне каля мінскай Ратушы выступяць музыканты з Польшчы, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Італіі і ЗША. Поўны спіс удзельнікаў пакуль трымаецца ў сакрэце, аднак ужо вядома, што адметнасцю праекта-2017 стане сімфаджазавая праграма Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь і дырыжора з Нью-Ёрка Ігара Бухвалава.

Калі: 10, 17, 24 чэрвеня
Дзе: Мінск, плошча Свабоды

Фестываль "Залатая шпора. 1812"

Фестываль "Залатая шпора. 1812"Фестываль "Залатая шпора" запрашае зрабіць дзіўнае падарожжа ў мінулае і акунуцца ў атмасферу XIX стагоддзя. Усяго на адзін дзень госці апынуцца ў эпіцэнтры важных гістарычных падзей вайны 1812 года, галоўным ацэнтам якіх стане рэканструкцыя наступлення на беларускія землі корпуса французскага маршала Луі-Нікаля Даву. Акрамя батальных сцэн, у праграму фэсту ўвойдуць кавалерысцкія спаборніцтвы, шабельны турнір у дуэльным стылі, спаборніцтвы пехацінцаў, відовішчнае з’яўленне коннага палявання з хартамі, шляхецкія пікнікі, народныя танцы і кірмаш, а таксама дэгустацыя нацыянальных страў у беларускай карчме і моднае дэфіле, у якім будуць прадстаўлены стыльныя навінкі таго часу. Эфектным завяршэннем фестывалю стане фінальная бітва, у якой прымуць удзел каля паўсотні коннікаў.

Калі: 11 чэрвеня
Дзе: Мінская вобласць, Валожынскі раён, вёска Міжрэчча
Даведацца больш

Праект "Балетнае лета ў Вялікім"

"Балетнае лета ў Вялікім"Летні фестываль балета-2017 у Вялікім тэатры Беларусі зноў прадстаўляе эксклюзіўную праграму, у якую ўвайшлі творы сусветнай опернай і балетнай класікі. Адкрые міжнародны форум легендарны спектакль "Лебядзінае возера" Пятра Чайкоўскага, галоўныя партыі ў якім выканаюць салісты балета Нацыянальнай оперы Украіны Настасся Шаўчэнка і Станіслаў Альшанскі, а таксама Ніно Самадашвілі з Грузінскага тэатра оперы і балета і Ігар Колб з Марыінскага тэатра. У час форуму гледачы ўпершыню азнаёмяцца з лепшымі класічнымі і сучаснымі пастаноўкамі аднаго з вядучых танцавальных калектываў  Казахстана – тэатра "Астана Балет". Завершыцца фестываль гала-канцэртам зорак сусветнага балета, у якім прымуць удзел знакамітыя артысты з Беларусі, Расіі, Казахстана, Польшчы, Германіі…
 
Калі: 11 – 18 чэрвеня
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі
Даведацца больш

Оpen air на Купалле "Свята Сонца"

Оpen air на Купалле "Свята Сонца"Адзін з самых запамінальных летніх open air фестываляў, прысвечаных беларускаму святу Купалле, запрашае ў вядомы этнаграфічны музей "Дудуткі" ўжо ў чэрвеньскія выхадныя – па даўняй каляндарнай традыцыі. Госці свята змогуць убачыць рэканструкцыю старадаўняга абрада на маляўнічым беразе ракі Пціч, наведаць лекцыі па беларускай міфалогіі і гісторыі свята, майстар-класы па вытворчасці лялек і абярэгаў, пляценні вянкоў, атрымаць асалоду ад яркіх выступленняў музычных калектываў, вулічных тэатраў і факіраў. Акрамя таго, для ўдзельнікаў фестывалю разгорнуцца цікавыя арт-зоны: сельская плошча, этна-пляцоўка, горад майстроў, рамесны кірмаш, карчма, інтэрактыўныя зоны...  Фінальным акордам стане відовішчнае вогненнае шоу і open air канцэрт з удзелам вядомых folk/folk-rock калектываў: "Стары Ольса", IRDORATH, PAWA, BY CRY, РОКАШ, HARDWOOD, PLEMЯ, KETRI, УСЁ CRAZY…

Калі: 17 – 18 чэрвеня
Дзе: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Дудуткі

Фестываль "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў"

"Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў"Летні open air фестываль зноў збярэ сяброў і адданых паклоннікаў паслухаць шэдэўры сусветнага опернага і балетнага мастацтва ў выкананні  вядучых артыстаў Вялікага тэатра Беларусі ў адным з  самых раскошных палацава-паркавых ансамбляў Еўропылегендарнай рэзідэнцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Праграма-2017 уражвае разнастайнасцю і ўключае балетныя і оперныя спектаклі, канцэрты і творчыя вечары, мастацкія выставы… Галоўныя мерапрыемствы гэтага форуму адбудуцца на розных пляцоўках, сярод якіх замкавыя пакоі – Тэатральная і Гетманская залы, унутраны двор замка, а таксама Нясвіжскі Фарны касцёл Божага Цела і гарадская ратуша, дзе па традыцыі праходзяць канцэрты акадэмічнай і арганнай музыкі.

23 чэрвеня
Канцэрт "Беларускі класіцызм". Касцёл Божага Цела
Балет "Жызэль, або Вілісы". Унутраны двор замка Радзівілаў

24 чэрвеня
Канцэрт "Каханню ўсе ўзросты падуладны" пры ўдзеле салістаў оперы і струннага квінтэта "Серэнада". Тэатральная зала замка  Радзівілаў
Прэм’ера "Сельскі гонар". Унутраны двор замка Радзівілаў

25 чэрвеня
Опера Viva La Mamma! Тэатральная зала замка Радзівілаў
Гала-канцэрт "Радзівілаўскі баль",  дырыжор – Андрей Галанаў. Унутраны двор замка Радзівілаў

Калі: 23 – 25 чэрвеня
Дзе: Мінская вобласць, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"
Даведацца больш

XXII Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа"

Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа"Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа-2017" стане часткай праграмы святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 750-годдзю горада Магілёва. Акрамя традыцыйных конкурсаў вакалістаў, харавых і вакальных калектываў, у праграму форуму ўключаны канцэрты класічнай музыкі, перазвону, тэатральныя паказы, канферэнцыі, выстаўкі духоўнай літаратуры, творчыя сустрэчы і майстар-класы. Упершыню ў рамках фестывалю-2017 сімфанічны аркестр і хор Магілёўскай гарадской капэлы выканаюць "Рэквіем" знакамітага арганіста і кампазітара ХVIII стагоддзя Восіпа Казлоўскага на яго малой радзіме – у горадзе Слаўгарадзе (раней – Прапойск). Цудоўным падарункам да юбілею горада на Дняпры можа стаць і выступленне аднаго з настарэйшых хароў свету, дзеючага пры Ватыкане – Папскай Сіксцінскай капэлы.

Калі: 26 чэрвеня – 3 ліпеня
Дзе: Магілёў
Даведацца больш

XIV Міжнародны фестываль народнай творчасці  "Вянок дружбы"

Міжнародны фестываль народнай творчасці  "Вянок дружбы"Міжнародны фестываль народнай творчасці "Вянок дружбы" аб’яднае ў культурнай сталіцы Беларусі-2017горадзе Бабруйску – прадстаўнікоў 25 краін свету, сярод якіх і дэбютанты – Нарвегія, Венгрыя, Грецыя і Японія. За гісторыю музычнага форуму ў горадзе на Бярэзіне пабывалі ўжо 245 творчых калектываў з 38 краін. І гэта далёка не мяжа! Адкрыецца каларытны фэст святочным тэатралізаваным шэсцем па цэнтральных вуліцах горада, прадоўжаць праграму канцэрты і творчыя сустрэчы, традыцыйны вечар дружбы з прэзентацыяй нацыянальных страў, конкурс "Вянок, як сімвал фестывалю – у падарунак фестывалю" і выстаўка сувеніраў. Гасцей фестывальнага Бабруйска чакаюць тэатралізаваныя і забаўляльныя шоу, кірмашы рамеснікаў, конкурсы, выстаўкі, дэгустацыі страў кухань розных народаў свету...

Калі: 29 чэрвеня – 3 ліпеня
Дзе: Магілёўская вобласць, Бабруйск

Ліпень 2017

Міжнароднае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")

Клі: 8 – 9 ліпеня
Дзе: аграгарадок Александрыя, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць
Даведацца больш

VII Міжнародны марафон дружбы "Друскінінкай – Гродна"

Калі: 9 ліпеня
Дзе: г. Друскінінкай (Літва) – г. Гродна (Беларусь)

ХХVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Калі: 13 – 17 ліпеня
Дзе: Віцебск, Летні амфітэатр, тэатральныя і канцэртныя пляцоўкі горада
Даведацца больш

Фестываль "Вольнае паветра"

Калі: 15 – 16 ліпеня
Дзе: хутар Шаблі, Валожынскі раён, Мінская вобласць

Вішнёвы фестываль у горадзе Глыбокае

Калі: 18 – 22 ліпеня
Дзе: Глыбокае, Віцебская вобласць

Міжнароднае спартыўна-музычнае свята "Viva Braslav 2017"

Калі: 22 ліпеня
Дзе: Віцебская вобласць, Браслаў, гарадскі пляж "Дрывяты"

IX Міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры і музыкі "Наш Грунвальд"

Калі: 22 – 23 ліпеня
Дзе: Мінская вобласць, этнаграфічны комплекс "Дудуткі"

VIII Міжнароднае музычна-спартыўнае свята "Вялікая бард-рыбалка"

Калі: 28 – 30 ліпеня
Дзе: вёска Грудзічына, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць

Арт-пікнік Freaky Summer Party 2017 у Мінску

Калі: 29 – 30 ліпеня
Дзе: Мінск

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Платныя дарогі ў Беларусі