Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Культура | Вялікі тэатр оперы і балета

Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі


Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь – гэта праслаўлены калектыў майстроў сцэны, адна з буйнейшых тэатральных пляцовак Еўропы і архітэктурны сімвал беларускай сталіцы.

У 2023 годзе Вялікі тэатр Беларусі адзначае 90-годдзе. За час яго існавання былі пастаўлены 20 тысяч спектакляў і адбыліся больш як 200 прэм'ер.

Гісторыя тэатра оперы і балета Беларусі

Дзяржаўны драматычны тэатр, 20-я гады ХХ стагоддзя Яшчэ ў 20-я гады ХХ стагоддзя ў першым Дзяржаўным драматычным тэатры Мінска працавалі салісты оперы, харавая і балетная трупы, сімфанічны аркестр. Тут ставіліся музычна-драматычныя спектаклі, урыўкі з опер і балетаў.

У 1930 годзе выдатны саліст Марыінскага тэатра Антон Баначыч арганізаваў у беларускай сталіцы першую Дзяржаўную студыю оперы і балета, на аснове якой у 1933 годзе адкрыўся Дзяржаўны тэатр оперы і балета.

Беларуская спявачка Ларыса Александроўская Першая прэм'ера тэатра – опера "Кармэн" са знакамітай беларускай спявачкай Ларысай Александроўскай у галоўнай ролі.

У 1940 годзе тэатру прысвоена званне Вялікі, у 1964акадэмічны.

З першых дзён існавання Вялікі тэатр Беларусі ставіў шэдэўры сусветнай сцэны і ствараў нацыянальны рэпертуар.

Праект будынка Вялікага тэатра

Эскізы Іосіфа Лангбарда, 1930-я гадыУ 1930-я гады вядомы архітэктар Іосіф Лангбард прапанаваў стварыць для тэатра грандыёзны палац у стылі канструктывізму з мноствам скульптур і барэльефаў.

У аснове плана быў вобраз рымскага амфітэатра, аднак пасля ўдакладнення праекта некаторыя элементы былі зменены, а колькасць месц скарацілася да 1,5 тысячы.

У 1939 годзе адбылося адкрыццё новага будынка тэатра прэм'ерай оперы Яўгена Цікоцкага "Міхась Падгорны" і балета "Бахчысарайскі фантан" у пастаноўцы Касьяна Галейзоўскага.

Сцэна з оперы Яўгена Цікоцкага "Міхась Падгорны"Плённы перыяд у рабоце тэатра пачаўся з нацыянальных пастановак: оперы "У пушчах Палесся" А.Багатырова, "Міхась Падгорны" (2-я рэдакцыя) Я.Цікоцкага, "Кветка шчасця" А.Туранкова і першага беларускага балета "Салавей" Міхаіла Крошнера (1939).

У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак тэатра быў пашкоджаны бамбёжкамі і разрабаваны, артысты пайшлі на фронт або прадоўжылі работу ў эвакуацыі.

Творчае жыццё тэатра і пасляваенная рэканструкцыя

Адразу пасля вызвалення Мінска калектыў вярнуўся і ў снежні 1944 года адкрыў сезон прэм'ерай оперы "Алеся" Яўгена Цікоцкага.

Праект Іосіфа ЛангбардаТым часам пачался рэканструкцыя тэатра, якую ўзначаліў Іосіф Лангбард.

Была створана традыцыйная ярусная планіроўка, якая падзяліла залу на партэр і тры неглыбокія ложы. Колькасць месц скарацілася да 1200.

У глядацкай зале ўпершыню з'явіліся ярусныя балконы, а ў мастацкім афармленні тэатра – раскошныя дэкарацыі і ляпная аддзелка скульптара Андрэя Бембеля.

Маляўнічы парк і алея каля Вялікага тэатра БеларусіНа прылеглай тэрыторыі разбіты маляўнічы парк, спраектаваны Іосіфам Лангбардам.

У 1947 годзе абноўлены тэатр адкрыўся, а ўжо да 1949 года быў адноўлены даваенны рэпертуар.

Яркімі падзеямі ў гісторыі нацыянальнага тэатральнага мастацтва сталі прэм'еры балета "Князь-возера" Васіля Залатарова і оперы "Кастусь Каліноўскі" Дзмітрыя Лукаса (1949).

Балет "Страсці" ("Рагнеда") У 1955 годзе створаны першы дзіцячы оперны спектакль "Марынка".

У рэпертуары тэатра з'явіліся пастаноўкі сусветных шэдэўраў і творы беларускіх кампазітараў, прысвечаныя гісторыі нашай краіны.

Візітнай карткай тэатра і цяпер з'яўляюцца нацыянальныя спектаклі: опера "Дзікае паляванне караля Стаха" Уладзіміра Солтана (1989) і балет беларускага кампазітара Андрэя Мдзівані "Страсці" ("Рагнеда") у пастаноўцы Валянціна Елізар'ева (1993).

Рэканструкцыя тэатра ў новы час

Макет Вялікага тэатра пасля рэканструкцыіУ 2006 годзе пачалася рэстаўрацыя і рэканструкцыя тэатра, якую ўзначаліў архітэктар Анатоль Шабалін. Аднаўленне праводзілася па фатаграфіях 1940-50-х гадоў і эскізах Іосіфа Лангбарда.

Мастацкае афармленне дапоўнілі хрустальныя жырандолі 1950-х гадоў, гіпсавыя элементы, размалёўка на столі, пазалочаная ляпніна, заслона і драпіроўкі з чырвонага аксаміту. У аддзелцы інтэр'ераў выкарыстоўваліся натуральны камень – мармур і граніт, падлога ў фае выканана з 9 відаў граніту з арнаментальным рысункам.

Пасля змянення будынак набыў 3 паверхі, а у прамежкавым ярусе з'явіліся касцюмерны цэх і жывапісная студыя.

Фасад будынка Вялікага тэатра Беларусі Фасад упрыгожыла скульптурная кампазіцыя Апалона і дзвюх німф.

На галоўнай алеі каля тэатра адкрыўся святлодынамічны каскадны фантан, які паўтарае сілуэт тэатра. З'явіліся Балетная і Оперная алеі, упрыгожаныя скульптурнымі групамі "Балет" і "Оперная муза".

У 2009 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё тэатра з удзелам Прэзідэнта Беларусі.

Таксама ў тэатры з'явілася "Камерная зала імя Ларысы Александроўскай", дзе праводзяцца вечары вакальнай і інструментальнай музыкі, паказваюцца аднаактовыя класічныя і сучасныя оперныя спектаклі.

Унікальныя магчымасці сцэны

Сцэна Вялікага тэатра БеларусіСёння сцэна Вялікага тэатра Беларусі (плошчай 597 м²) – гэта ультрасучасны трансформер, які складаецца з 21 пляцоўкі. Кожная можа падымацца на 4,6 метра над узроўнем падмосткаў і апускацца на глыбіню 3,3 метра, змяняць нахіл, ствараючы любую сцэнічную тапаграфію.

У пляцоўках ёсць люкі, праз якія артысты могуць раптам з'яўляцца на сцэне або, наадварот, знікаць. Для перамяшчэння акцёраў па паветры прадугледжаны "палётныя" ўстройствы, а панарама-экран на заднім плане стварае ілюзію руху.

"Сэрца" тэатра – механічныя канструкцыі сцэны:

  • балетная фура са спецыяльным пакрыццём
  • два паваротныя кругі і кальцо, якія рухаюцца з рознай хуткасцю і ў розных напрамках
  • "бягучая дарожка" для стварэння эфекту руху

Сама сцэна для паляпшэння бачнасці нахілена на 4º да глядацкай залы, і пры неабходнасці яна павялічваецца на 4 метры.

Аркестравая ямаАркестравая яма таксама механізавана і можа быць схавана ў спецыяльную кішэнь пад сцэнай. У тэатры – складаны комплекс верхняй механікі, таму на сцэне можна хутка зямяніць або выставіць адну за адной больш за 50 заслон або дэкарацый.

Вялікі тэатр Беларусі аснашчаны лепшым у свеце светлавым абсталяваннем. У распараджэнні мастакоў – камплект для спецэфектаў з рухомым адлюстраваннем і сістэма пражэктараў (толькі на вялікай сцэне іх больш за 400).

У тэатры ўпершыню прыменена распрацоўка беларускіх вучоных – новая сістэма кандыцыянавання, якая дае магчымасць падаваць паветра не са столі, а непасрэдна пад крэслы гледачоў.

Тэатр оперы і балета сёння

Прэм'ера балета "Вітаўт"

Рэпертуар Вялікага тэатра Беларусі сёння налічвае каля 90 оперных і балетных спектакляў. Адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці – узбагачэнне нацыянальнага рэпертуару. Пры гэтым у Вялікім беражліва захоўваюць традыцыі: некаторыя пастаноўкі карыстаюцца вялікай папулярнасцю і не сыходзяць з тэатральных падмосткаў больш за тры дзесяцігоддзі. Сярод іх – опера "Мадам Батэрфляй", балеты "Стварэнне сусвету" і легендарны "Спартак" сусветна вядомага харэографа Валянціна Елізар’ева, які паўстаў абноўленым перад гледачамі ў дзень 70-годдзя маэстра.

Акрамя таго, Вялікі тэатр штогод праводзіць грандыёзныя культурныя праекты як на сваёй сцэне, так і на іншых пляцоўках Беларусі:

Тэатр стварыў свае філіялы ў Магілёве, Наваполацку і Гомелі. У 2012 годзе адкрылася Малая балетная сцэна – эксперыментальная пляцоўка для маладых харэографаў і музыкантаў.

Гастролі Нацыянальнай оперы "Эстонія" на сцэне Вялікага тэатра  Вялікі тэатр Беларусі развівае міжнародныя сувязі з буйнейшымі сцэнамі свету, сярод якіх – тэатры Расіі, Украіны, Балгарыі, Азербайджана, Грузіі, Польшчы, Славакіі і Румыніі. Калектыў тэатра пабываў з гастролямі больш як у 30 краінах свету.

У сезоне 2012/2013 за мяжой прадставілі 138 спектакляў, якія наведалі амаль 160 тысяч гледачоў у Германіі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Бельгіі, Францыі, Італіі, Польшчы, Латвіі, Літвы, Расіі і Эстоніі.

 

Вялікі тэатр Беларусі – сусветная сцэна

На сцэне Вялікага тэатра Беларусі выступаюць лепшыя калектывы і выканаўцы свету. Толькі за апошнія гады тут былі Санкт-Пецярбургскі акадэмічны тэатр балета імя Леаніда Якабсона, Тбіліскі тэатр оперы і балета імя Захарыя Паліяшвілі, балетная трупа Барыса Эйфмана

Андрыс Ліепа ў Вялікім тэатры Беларусі У 2010 годзе Андрыс Ліепа ўпершыню паказаў на беларускай сцэне балеты "Жар-птушка" і "Шахеразада" з легендарных "Рускіх сезонаў" Сяргея Дзягілева.

У 2013 годзе ў рамках праекта "Зоркі сусветнага балета" салісты сусветна вядомых тэатраў выканалі галоўныя партыі ў лепшых класічных ("Дон Кіхот", "Карсар", "Лебядзінае возера") і сучасных пастаноўках.

У 2014 годзе Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі быў удастоены прэстыжнай узнагароды за ўклад у сусветную культуру – памятнага медаля ЮНЕСКА "Пяць кантынентаў".

2015 год азнаменаваўся ўступленнем Вялікага ў еўрапейскую асацыяцыю оперных труп і фестываляў Opera Europa.

Знакамітыя асобы Вялікага тэатра Беларусі

Ларыса Александроўская – самая вядомая артыстка беларускай оперы, мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр тэатра ў 1951-1960 гадах. Лепшая рэжысёрская работа – опера "Аіда". У 1927 годзе выступіла на Сусветнай музычнай выстаўцы ў Франфуркце-на-Майне – адной з роданачальніц сучаснага "Еўрабачання".

Валянцін Елізар'еўВалянцін Елізар'еў – выдатны саліст балета, балетмайстар, харэограф, аўтар больш як 30 пастановак у Беларусі і тэатрах свету. У 1986 годзе паставіў нумар, з якім Ніна Ананіяшвілі і Андрыс Ліепа атрымалі Гран-пры міжнароднага конкурсу ў Джэксане. У 1992-2009 гадах – мастацкі кіраўнік - дырэктар тэатра. У 2018 зноў прызначаны на гэтую пасаду.

Віктар Скорабагатаў – заслужаны артыст Беларусі, саліст, рэжысёр, стваральнік і кіраўнік творчага калектыву "Беларуская капэла".

Ніна Шарубіна Ніна Шарубіна – уладальнік рэдкага тэмбру, народная артыстка Беларусі, вядучы майстар сцэны, выканаўца больш як дзясятка вядучых партый, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 2012 года.

Маргарыта Ізворска-Елізар'ева – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, оперны рэжысёр, мастацкі кіраўнік опернага тэатра ў 2002-2009 гадах.

Дзень адкрытых дзвярэй у Вялікім тэатры

Добрая традыцыя штогадовых Дзён адкрытых дзвярэй пачалася ў 2015 годзе: тады ў Вялікі ўпершыню запрасілі ўсіх жадаючых убачыць жыццё тэатра знутры, зазірнуць за кулісы і прасякнуцца таемствам стварэння шэдэўраў мастацтва.

У Дзень адкрытых дзвярэй гледачу адкрываецца мноства невядомых яму раней лакацый: гэта і рэпетыцыйныя залы, і тэхнічныя памяшканні сцэны, і грымёрныя, касцюмерныя, сховішчы тэатральнага рэквізіту... Кожны госць тэатра можа не толькі ўбачыць жыццё "з іншага боку заслоны", але і паспрабаваць сябе ў ролі артыста ў час майстар-класаў па вакале, класічным танцы, акцёрскім майстэрстве – з гэтым дапамогуць вядучыя майстры сцэны і рэжысёры.

Дзе знаходіцца тэатр?

Вялікі тэатр размешчаны практычна ў цэнтры Мінска, адрас – плошча Парыжскай Камуны, 1. Прыпынак наземнага транспарту – Оперны тэатр, зручна таксама скарыстацца метро і праехаць да станцыі "Няміга".

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі