Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
XI Міжнародны музычны фестываль Юрыя Башмета
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Што варта паглядзець | Нясвіжскі замак

Нясвіжскі замак

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс
Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс з разнапланавай архітэктурай і самым буйным ландшафтным паркам – найпрыгажэйшая мясціна ў Беларусі і адна з самых папулярных выдатных мясцін краіны.

Паглядзець відэа пра Нясвіжскі замак

Нясвіжскі замак на літаграфіі Напалеона ОрдыУ горадзе Нясвіж знаходзіцца самы вядомы ў Беларусі палацава-замкавы комплекс. Нясвіж размешчаны ў Мінскай вобласці за 112 км на паўднёвы захад ад Мінска.

Нясвіж прызнаны культурнай сталіцай Беларусі 2012 года. Нясвіж стаў трэцім па ліку  беларускім горадам пасля Полацка і Гомеля, якія былі ўдастоены гэтага ганаровага звання.

Гісторыя Нясвіжскага замка

У першай палове XVI стагоддзя ўладальнікам Нясвіжа стаў адзін з самых багатых у Еўропе род Радзівілаў.

Першы камень у фундамент Нясвіжскага замка быў закладзены ў 1583 годзе. Замак перабудоўваўся шмат разоў і ў выніку набыў выгляд палаца, якія спалучае рысы многіх архітэктурных стыляў:

  • рэнесансу
  • барока
  • ракако
  • класіцызму
  • неаготыкі
  • мадэрнізму

Караль Станіслаў Пане КаханкуУ 1764 і 1768 гадах з-за антырасійскай пазіцыі тагачаснага ўладальніка замка Караля Станіслава Радзівіла па мянушцы Пане Каханку Нясвіж быў заняты рускімі войскамі. Усе каштоўнасці замка былі канфіскаваны, бібліятэка з 10 тыс. кніг і архіў былі вывезены ў Санкт-Пецярбург.

У канцы XIX стагоддзя каля Нясвіжскага замка быў закладзены адзін з самых буйных ландшафтных паркаў у Еўропе.

У 1939 годзе, калі ў Нясвіж увайшла Чырвоная Армія і была ўстаноўлена савецкая ўлада, Радзівілы пакінулі замак.

Нясвіжскі замак пасля Другой сусветнай вайны Пасля Другой сусветнай вайны ў Нясвіжскім замку размяшчаўся санаторый, парк прыйшоў у запушчаны стан.

У 1993 годзе ў Нясвіжы быў створаны Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік, куды ўвайшоў і замак.

У 2006 годзе Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс уключаны ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Нясвіжскі замак сёння

Нясвіжскі замак і парк Нясвіжскі замак і парк з дэкаратыўнымі азёрамі і цяністымі алеямісамы прыгожы палацава-паркавы ансамбль Беларусі, які прываблівае мноства турыстаў.

У 2004 годзе ў Нясвіжскім замку пачаліся рэстаўрацыйныя работы.

У чэрвені 2011 года пасля актыўных рэстаўрацыйных работ Нясвіжскі замак зноў адкрыў свае дзверы для наведвальнікаў.

Як дабрацца да Нясвіжскага палаца і дзе спыніцца

Нясвіжскі палацава-паркавы комплексУ Нясвіж больш зручна прыехаць на аўтамабілі. Горад звязаны аўтамабільнымі дарогамі з Баранавічамі, Навагрудкам, Стоўбцамі і трасай Мінск – Слуцк.

Можна прыехаць у Нясвіж на аўтобусе з Мінска – паездка займае каля трох гадзін.

У Нясвіжы ёсць гасцініца. Таксама можна спыніцца ў Мінску і прыехаць у Нясвіж на дзень.

Іншыя выдатныя мясціны каля Нясвіжскага замка

Акрамя Нясвіжскага замка ў горадзе вам варта наведаць:

  • Нясвіжскі кляштар бенедыкцінак
  • Нясвіжскі касцёл езуітаў (Фарны касцёл) (барока XVI ст.)
  • Рыначную плошчу, дзе размешчаны ратуша і гандлёвыя рады

Недалёка ад Нясвіжа знаходзіцца Мірскі замак.

V Усебеларускі народны сход
Праграма развіцця Беларусі на 2016-2020 гады (праект)
Парламенцкія выбары 2016 года ў Беларусі
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Дэнамінацыя ў Беларусі: новыя грошы
Платныя дарогі ў Беларусі