Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Поиск отеля

| Галоўная | Турызм | Што варта паглядзець | Белавежская пушча

Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

Сядзіба Дзеда Мароза. Белавежская пушча
Сядзіба Дзеда Мароза. Белавежская пушча

У запаведных лясах гэтага парку растуць 900 відаў раслін і жывуць 250 відаў жывёл і птушак, у тым ліку рэдкія віды

Гісторыя Белавежскай пушчы

Белавежская пушча – адна з важнейших выдатных мясцін Беларусі. Гэта рэшткі першабытнага лесу, які распасціраўся некалі ад Балтыйскага мора да ракі Буг і ад Одэра да Дняпра.

Белавежская пушча размешчана ў Брэсцкай вобласці, уваходзіць у лік пяці нацыянальных паркаў Беларусі  і з’яўляецца самым вялікім лесам у Цэнтральнай Еўропе.

Запаведнік знаходзіцца за 340 км на паўднёвы захад ад Мінска. Адміністрацыйны цэнтр парку размешчаны ў пасёлку Камянюкі Камянецкага раёна, за 60 км ад Брэста.

За 20 км ад Белавежскай пушчы знаходзіцца г.Камянец, на тэрыторыі якога ўзвышаецца Белая вежа – вартавое збудаванне XIII стагоддзя. Лічыцца, што гэты помнік даў назву пушчы.

Больш падрабязна аб прыродзе Беларусі

Першыя пісьмовыя ўпамінанні пра Белавежскую пушчу датуюцца 983 годам.

У канцы XIV стагоддзя вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Ягайла аб’явіў пушчу запаведнай і ўстанавіў тут забарону на паляванне. У 1588 г. быў выдадзены Лясны статут, які забараняў тут таксама высечку лесу.

З 1795 г. тэрыторыя  Белавежскай пушчы ўвайшла ў склад Расійскай імперыі, пасля Першай сусветнай вайны – Польшчы, з 1939 г. уваходзіць у склад Беларусі. Усе буйныя войны, што праходзілі на тэрыторыі гэтых дзяржаў, наносілі значны ўрон запаведнаму лесу. Асабліва ён пацярпеў у час Напалеонаўскіх войнаў, а таксама Першай і Другой сусветных войнаў.

У 1939 г. Белавежская пушча аб’яўлена дзяржаўным запаведнікам, а ў 1945 г. частка яе была перададзена суседняй Польшчы.

Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўвайшоў у  Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1992 годзе. У 1993 годзе ён атрымаў статус біясфернага запаведніка.

Белавежская пушча сёння

Цяпер Нацыянальны парк "Белавежская пушча" – адно з найбольш вядомых месц Беларусі.

У Белавежскай пушчы растуць 900 відаў раслін, у тым ліку рэдкіх і знікаючых. Парк вядомы сваімі старажытнымі імяннымі дубамі, узрост якіх перасягае 500 гадоў. Сярод векавых дрэў:

  • елкі
  • ясені
  • сосны
  • ліпы

У Нацыянальным парку «Белавежская пушча» сустракаецца 59 відаў млекакормячых, у т. л.:

  • зубр (самая вялікая ў Еўропе папуляцыя)
  • воўк
  • рысь
  • выдра
  • тарпан (дзікі еўрапейскі конь)

У запаведніку існуюць 227 відаў птушак, у т.л.:

  • малы і вялікі падворлікі
  • журавель
  • дзяцел
  • даўгахвостая звычайная няясыць

Пра жывёльны і раслінны свет Белавежскай пушчы расказвае музей прыроды, размешчаны на тэрыторыі парку. Зуброў, мядзведзяў, аленяў і іншых жыхароў пушчы можна ўбачыць у вальерах.

Як дабрацца да Белавежскай пушчы і дзе спыніцца

Нацыянальны парк «Белавежская пушча» размешчаны ў адлегласці прыкладна 60 км на захад ад Брэста і 20 км ад бліжэйшага горада Камянца.

Белавежскую пушчу лепш за ўсё наведаць у складзе  арганізаванай тургрупы, таму што праезд транспарту без спецыяльнага дазволу ў запаведнік забаронены.

Паміж Камянцом і Брэстам курсіруюць аўтобусы - 5 разоў у дзень. Каб дабрацца з Камянца да Нацыянальнага парку «Белавежская пушча», вам спатрэбіцца таксі.

У запаведніку ёсць дзве невялікія гасцініцы. Многім больш падабаецца спыніцца ў гасцініцы ў Брэсце і набыць тур у Нацыянальны парк «Белавежская пушча».

Выдатныя мясціны паблізу Белавежскай пушчы

Недалёка ад Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» размешчана мноства цікавых гістарычных мясцін. Калі ў вас ёсць час, наведайце:

Your mail*:
Friend mail*:
Your message: