Рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Што варта паглядзець | Рэзідэнцыя Дзеда Мароза

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы


Адна са знакамітых турыстычных мясцін Беларусі – Сядзіба Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы. Круглы год галоўны навагодні чараўнік прымае гасцей у самым вялікім і старадаўнім лесе Еўропы.

Сядзіба беларускага Дзеда Мароза

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчыРэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы адкрылася ў снежні 2003 года. Маляўнічая прырода, казачная атмасфера і ўнікальныя асаблівасці зрабілі яе адной з самых наведвальных мясцін Беларусі.

Сядзіба размешчана ў старадаўнім запаведным лесе Еўропы, дзе захоўваецца адна з самых вялікіх папуляцый зуброў. Тут жа расла самая высокая жывая навагодняя ёлка ў свеце, узрост якой – 150 гадоў. У навагоднія святы яе ўпрыгожвалі рэкорднай колькасцю лямпачак. На жаль, летам 2014 елка пачала ўсыхаць і яе спілавалі, аднак у пушчы расце яшчэ нямала лясных прыгажунь, гісторыя якіх налічвае не менш за два стагоддзі.

Дзякуючы адмысловым майстрам, рэзідэнцыя стала казачным кутком. Тут вы ўбачыце ўпрыгожаныя ажурнай разьбой драўляныя домікі і арыгінальныя скульптуры чарадзейных персанажаў, пазнаёміцеся з героямі паданняў і казак, прымеце ўдзел у вясёлых забавах і пакаштуеце незвычайныя стравы…

Беларускі Дзед МарозШтогод у белавежскай рэзідэнцыі Дзеда Мароза бываюць тысячы тырыстаў, а ў 2013-м тут прынялі мільённага госця. 

Юбілей рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза

13-15 снежня  2013 г. Сядзіба беларускага Дзеда Мароза адзначала 10-гадовы юбілей і 150-годдзе самай высокай яліны. У святочныя дні тут прайшло мноства цікавых мерапрыемстваў з удзелам казачных персанажаў з усяго свету.

Галоўнай падзеяй стала прэзентацыя праекта "Казачная карта Расіі і Беларусі", у час якой у Белавежскай пушчы адкрылася першая міжнародная казачная вярста.

Забавы ў Сядзібе Дзеда Мароза

Уваход на тэрыторыю рэзідэнцыі ахоўваюць драўляныя рыцары – Дуб-Дубовіч і Вяз-Вязавіч – раней гэта былі вялізныя дрэвы, якія раслі ў пушчы, але былі пашкоджаны ў час урагану.

Плошча сядзібы – 15 гектараў.

Тут размешчаны:

  • Дом Дзеда Мароза з троннай залай
  • Церам Снягурачкі
  • Скарбніца, дзе захоўваюцца каштоўныя скарбы – пісьмы, малюнкі і падарункі дзяцей
  • Чароўны млын, які ператварае дрэнныя ўчынкі ў пыл і пясок
  • паляна Дванаццаці Месяцаў
  • жывая Навагодняя Ёлка
  • алея знакаў Усходняга Календара
  • "Хата Дзеда Мароза", дзе частуюць стравамі беларускай кухні 

У час урачыстасцей, прысвечаных 10-годдзю Сядзібы, адкрыліся майстэрня Матухны Зімы і Музей ледзянога побыту.

У майстэрні Матухны Зімы можна зрабіць для сябе і сваіх блізкіх арыгінальны казачны падарунак – аўтарскае навагодняе ўпрыгажэнне або ляльку-матанку – нацыянальную беларускую цацку-абярэг. Акрамя таго, у Сядзібе вы можаце набыць іншыя навагоднія сувеніры.

Сядзіба Дзеда Мароза ўлеткуПа сядзібе курсіруе навагодні поезд, для адпачынку абсталяваны альтанкі, сталы і лаўкі пад навесамі і ў засені дрэў.

Беларускі Дзед Мароз і яго памочнікі прымаюць гасцей круглы год. У розныя месяцы ў сядзібе праходзяць вясёлыя святы з удзелам казачных персанажаў:

  • Сустрэча Снягурачкі і Матухны Зімы
  • цырымонія пропуску Новага года цераз граніцу
  • Каляды
  • Масленіца і праводзіны Снягурачкі
  • Купалле

Экскурсіі ў белавежскай рэзідэнцыі Дзеда Мароза

Гасцям Белавежскай пушчы і сядзібы Дзеда Мароза прапануюць некалькі варыянтаў міні-падарожжа:

            • экскурсія па нацыянальным парку з наведваннем рэзідэнцыі Дзеда Мароза (4-5 гадзін)
            • экскурсія з наведваннем музея Прыроды, вальераў дзікіх жывёл і рэзідэнцыі Дзеда Мароза (3 гадзіны)
            • экскурсія ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза (1,5 гадзіны)

Для індывідуальных наведвальнікаў працуе спецыяльны экскурсійны аўтобус, які адпраўляецца ад цэнтральных варот Белавежскай пушчы згодна з раскладам (пры фарміраванні групы ад 6 чалавек).

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375-1631-56-3-98

Кошт экскурсіі па сядзібе Дзеда Мароза – Br8,50 (для дарослых), Br7 (для дзяцей).  

Час работы Сядзібы

Гасцей у Сядзібе беларускага Дзеда Мароза чакаюць штодзень з 9.00 да 18.00.

Як дабрацца і дзе спыніцца – вы даведаецеся тут.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі