Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ІII Минскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Што варта паглядзець | Полацк

Полацк

Аднаму з найстарэйшых гарадоў краіны Полацку споўнілася 1150 гадоў
Аднаму з найстарэйшых гарадоў краіны Полацку споўнілася 1150 гадоў

Унікальная гісторыя старажытнага Полацка – ад моцнага Полацкага княства да ўварвання войскаў Івана Грознага

Гісторыя Полацка

Полацк на літаграфіі Напалеона ОрдыПершыя згадванні пра Полацк у «Аповесці мінулых гадоў» датуюцца 862 годам. Гэта адзін з найстаражытнейшых гарадоў не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім Усходнеславянскім рэгіёне, што робіць яго прывабным для турыстаў.

Горад размешчаны прыкладна за 250 км на поўнач ад Мінска ў Віцебскай вобласці Беларусі.

За сваю гісторыю горад перажыў уварванні вікінгаў, паспяхова змагаўся супраць крыжаносцаў, не раз быў акупіраваны войскамі розных заваёўнікаў.

Ефрасіння ПолацкаяПолацк стаў адным з цэнтраў хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях. Тут нарадзілася асветніца Ефрасіння Полацкая – першая жанчына Беларусі, прылічаная да ліку святых.

У X–XIII стагоддзях Полацк быў цэнтрам Полацкага княства.

У 1307 годзе горад увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага.

Францыск СкарынаТут нарадзіўся беларускі першадрукар і асветнік Францыск Скарына.

У 1498 годзе Полацк атрымаў права на самакіраванне – Магдэбургскае права.

У 1563 годзе горад быў заваяваны войскамі Івана Грознага.

У 1579 годзе Полацк вернуты ў склад Вялікага княства Літоўскага.

У 1812 годзе каля Полацка адбыліся буйныя бітвы напалеонаўскіх войскаў з рускімі войскамі.

У пачатку XX стагоддзя Полацк быў квітнеючым  горадам.

16 ліпеня 1941 года акупіраваны нямецкімі войскамі, 4 ліпеня 1944 года вызвалены Чырвонай Арміяй.

Полацк сёння

Полацк – адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Ён размешчаны ў маляўнічай мясціне, дзе рака Палата ўпадае ў Заходнюю Дзвіну.

Сафійскі саборНад горадам узвышаецца Сафійскі сабор, пабудаваны ў перыяд 1044–1066 гг. Яго ўзвядзенне падкрэслівала сілу і незалежнасць Полацкага княства. Такія храмы былі толькі ў Кіеве і Ноўгарадзе – цэнтрах мацнейшых рускіх княстваў. Сабор некалькі разоў перабудоўваўся пасля разбурэнняў. Ад першапачатковай пабудовы захаваліся 3 апсіды на ўсходняй сцяне і фрагменты стаўпоў у падвальнай частцы.

У Полацку мноства гістарычных будынкаў і помнікаў, у т.л.:

  • Барысаў камень (XII ст.)
  • Чырвоны мост цераз раку Палата – помнік мужнасці рускіх войскаў у час вайны 1812 г.
  • Музей беларускага кнігадрукавання
  • Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр (XII – XX стст.)
  • Помнік 23 воінам-гвардзейцам – у памяць аб загінуўшых у 1944 годзе абаронцах горада
  • Помнік прападобнай Еўфрасінні Полацкай
  • Помнік дойліду Іаану, які пабудаваў у XII стагоддзі па замове Еўфрасінні Полацкай Спаса-Праабражэнскі храм
  • Помнік-капліца героям Айчыннай вайны 1812 года

1150-годдзе ПолацкаДзякуючы багатай гісторыка-культурнай спадчыне, свайму насычанаму культурнаму жыццю Полацк быў першым беларускім горадам, які ўдастоены звання культурнай сталіцы Беларусі. Такое ганаровае званне Полацк атрымаў у 2010 годзе

1150-годдзе Полацка ўключана ў календар памятных дат ЮНЕСКА 2012-2013. У лістападзе 2012 года ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы адкрылася фотавыстаўка "Полацк старажытны. Полацк сучасны". Пры падтрымцы ЮНЕСКА адбылася міжнародная канферэнцыя "Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі" (г.Полац, лістапад).

Як дабрацца да Полацка і дзе спыніцца

Гасцініца "Дзвіна"Да Полацка найбольш зручна дабрацца на поездзе з Віцебска – паездка займае дзве гадзіны.

З Мінска лепш дабірацца на аўтамабілі – паездка на поездзе зойме да васьмі гадзін.

У Полацку адна гасцініца – "Дзвіна". Аднак можна спыніцца ў суседнім горадзе  Наваполацку або ў Віцебску, дзе шмат гасцініц і адкуль лёгка дабрацца да Полацка.

Выдатныя мясціны паблізу Полацка

Калі вы маеце час, наведайце таксама:

V Усебеларускі народны сход
Праграма развіцця Беларусі на 2016-2020 гады (праект)
Парламенцкія выбары 2016 года ў Беларусі
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Дэнамінацыя ў Беларусі: новыя грошы
Платныя дарогі ў Беларусі