Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ІII Минскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў
Турызм

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Турызм | Што варта паглядзець | Лідскі замак

Лідскі замак

Лідскі замак. Гродзенская вобласць
Лідскі замак. Гродзенская вобласць

Лідскі замак – унікальны помнік абарончага дойлідства

Гісторыя Лідскага замка

Горад Ліда знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці за 112 км на паўночны ўсход ад Гродна. Тут захаваўся сярэдневяковы замак – выдатны помнік абарончага дойлідства XIV ст.

Будаўніцтва замка было пачата ў 1323 г. вялікім князем Вялікага княства Літоўскага Гедымінам. Замак будаваўся на насыпным пясчаным узгорку, акружаным берагамі рэк Лідзея і Каменка і ровам, які злучаў гэтыя рэкі з поўдня і аддзяляў замак ад горада.

За сваю гісторыю замак вытрымаў мноства бітваў і аблог. У XVIII ст. ён страціў сваё стратэгічнае значэнне і пачаў паступова разбурацца.

У 1891 г. цэнтральная частка горада Ліда моцна пацярпела пры пажары, і камні з паўднёва-заходняй вежы і часткі заходняй сцяны замка былі выкарыстаны для аднаўлення будынкаў, што пацярпелі ад агню.

У 1920-я гады пачалася кансервацыя замка, якая завяршылася ў 1982 г. Цяпер вядзецца рэстаўрацыя сцен і вежаў.

Лідскі замак, як і Мірскі замак, знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

Лідскі замак сёння

Лідскі замак адкрыты для турыстаў круглы год і прываблівае тысячы наведвальнікаў.

Летам тут традыцыйна праходзяць тэатралізаваныя паказы і рыцарскія турніры. Зімой ва ўнутраным двары замка заліваецца каток.

Як дабрацца ў Лідскі замак і дзе спыніцца

Горад Ліда, у якім знаходзіцца замак, размешчаны за 112 км ад Гродна і прыкладна ў такой жа адлегласці ад Мінска.

У Ліду можна дабрацца:

  • на аўтамабілі з Гродна і Мінска
  • чыгуначным транспартам з Гродна і Маладзечна
  • аўтобусамі з Мінска і Гродна

Лепш аддаваць перавагу арганізаваным паездкам у Ліду. У гэтым могуць дапамагчы турыстычныя бюро ў Мінску і Гродне.

У Лідзе дзве гасцініцы, але паколькі горад невялікі, лепш спыніцца ў гасцініцы ў Гродне і прыехаць у Ліду адтуль.

Выдатныя мясціны паблізу Лідскага замка

Сярод выдатных мясцін горада Ліда таксама:

  • Лідскі Іосіфаўскі касцёл піяраў (1797-1825)
  • Лідскі Крыжаўзвіжанскі касцёл (1770-я  гг.)
  • Лідскі гісторыка-мастацкі музей
V Усебеларускі народны сход
Праграма развіцця Беларусі на 2016-2020 гады (праект)
Парламенцкія выбары 2016 года ў Беларусі
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Дэнамінацыя ў Беларусі: новыя грошы
Платныя дарогі ў Беларусі